Амаль 16 тысяч чалавек загінулі з-за землятрусу ў Турцыі і Сірыі

© AFP 2024 / ADEM ALTANЗемлятрус у Турцыі
Землятрус у Турцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2023
Падпісацца
Наймацнейшыя падземныя штуршкі адбыліся на турэцкай тэрыторыі ў пачатку тыдня і закранулі некалькі краін, выратавальныя аперацыі працягваюцца.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Колькасць загінулых у выніку землятрусу на паўднёвым усходзе Турцыі зноў вырасла і да раніцы чацвярга дасягнула 12 873 чалавек, пацярпелі амаль 63 тысячы, пра гэта паведаміла Анаталійскае агенцтва са спасылкай на Упраўленне па надзвычайных сітуацыях Турцыі.
У Сірыі загінулі 3 480 чалавек, яшчэ тры тысячы пацярпелі.
Магутны землятрус на паўднёвым усходзе Турцыі магнітудай 7,7 адбыўся ў ноч на 6 лютага. У наступныя дні фіксаваўся яшчэ шэраг падземных штуршкоў рознай магнітуды. У прыватнасці, у сераду ва ўсходняй частцы Турцыі быў зноў зафіксаваны землятрус магнітудай 5,4.
Землятрус, па словах прэзідэнта краіны Рэджэпа Тайіпа Эрдагана, стаў самым разбуральным з 1939 года. У краіне была аб’яўлена агульнанацыянальная жалоба па ахвярах стыхійнага бедства, якая прадоўжыцца сем дзён. У аўторак Эрдаган аб’явіў надзвычайнае становішча ў 10 турэцкіх правінцыях, што пацярпелі ад землятрусаў, на тэрыторыях якіх пражывае каля 13 мільёнаў чалавек.
Выратавальныя работы на месцах разбурэнняў працягваюцца. Сваю дапамогу турэцкім і сірыйскім уладам прапанавалі многія краіны, у тым ліку Беларусь і Расія.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Разумела, што гэта канец, і развіталася з жыццём: пацярпелая аб землятрусе
Землятрус магнітудай 4,8 зафіксаваны ў цэнтральнай частцы Турцыі
Беларускія ратавальнікі адправіліся ў Турцыю на разборы завалаў
Папугай папярэдзіў аб небяспецы: беларуска аб землятрусе ў Турцыі
Разбурэнні, ахвяры і выратаваныя – фота з месцаў землятрусу ў Турцыі і Сірыі
Стужка навiн
0