https://bel.sputnik.by/20230209/polshcha-pavedamla-belarus-ab-prypynenn-rukhu-praz-babronk-1072092780.html
Польшча паведаміла Беларусі аб прыпыненні руху праз Баброўнікі
Польшча паведаміла Беларусі аб прыпыненні руху праз Баброўнікі
Восенню 2021 года Польшча ў аднабаковым парадку спыніла пропуск аўтамабіляў праз Кузніцу Беластоцкую, зараз на польскім участку застаўся адзіны пункт для... 09.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-09T15:22+0300
2023-02-09T15:22+0300
2023-03-01T15:55+0300
дпк беларусі
польшча
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
пункт пропуску
аўто
грамадства
навіны
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/09/1072089627_0:24:601:362_1920x0_80_0_0_79affbb30de177925042c50bf78b5b91.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне ад польскага боку наконт прыпынення руху аўтамабіляў праз пункт пропуску Баброўнікі, паведамілі ў ДПК.Сёння з’явілася інфармацыя адносна прыпынення працы польскага пункта пропуску Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца) з 10 лютага.Там заклікалі грамадзян улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу.Раней паведамлялася, што 9 лістапада 2021 года польскі бок у аднабаковым парадку спыніў пропуск у аўтадарожным міжнародным пункце пропуску Кузніца Беластоцкая, з беларускага боку гэта пункт пропуску Брузгі.Брузгі – гэта найбліжэйшы пункт пропуску да Бераставіцы.Калі польскія пагранічнікі прыпынілі ў аднабаковым парадку пропуск аўтамабіляў праз Кузніцу Беластоцкую, яны не апавясцілі беларускі бок аб прычынах свайго рашэння. У Мінску тады заявілі, што ў любы момант гатовы рух аднавіць і працаваць у штатным рэжыме.Працягласць беларуска-польскай мяжы складае амаль 400 кіламетраў. На ёй знаходзіцца шэсць пунктаў пропуску.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/09/1072089627_41:0:524:362_1920x0_80_0_0_b7a4ad7969b5bca7c274aaf00c227d13.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
дпк беларусі, польшча, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, пункт пропуску, аўто, грамадства, навіны
дпк беларусі, польшча, мяжа, мяжа беларусі і польшчы, пункт пропуску, аўто, грамадства, навіны
Польшча паведаміла Беларусі аб прыпыненні руху праз Баброўнікі
15:22 09.02.2023 (абноўлена: 15:55 01.03.2023) Восенню 2021 года Польшча ў аднабаковым парадку спыніла пропуск аўтамабіляў праз Кузніцу Беластоцкую, зараз на польскім участку застаўся адзіны пункт для пропуску грузавога транспарту Кукурыкі.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне ад польскага боку наконт прыпынення руху аўтамабіляў праз пункт пропуску Баброўнікі, паведамілі ў ДПК.
Сёння з’явілася інфармацыя адносна прыпынення працы польскага пункта пропуску Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца) з 10 лютага.
"Польскае пагранведамства праінфармавала беларускі бок аб тым, што з 10 лютага з 12:00 польскі пункт пропуску Баброўнікі афіцыйна прыпыняе афармленне транспартных сродкаў і асоб, якія перамяшчаюцца праз дзяржаўную мяжу, на нявызначаны час", - паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Дзяржпагранкамітэта.
Там заклікалі грамадзян улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу.
"Для руху грузавога транспарту ў Польшчу застаецца адзіны пункт пропуску Кукурыкі (з беларускага боку Казловічы), а для легкавога – пункт пропуску Цярэспаль (з беларускага боку Брэст)", - удакладнілі ў ДПК.
Раней паведамлялася, што 9 лістапада 2021 года польскі бок у аднабаковым парадку спыніў пропуск у аўтадарожным міжнародным пункце пропуску Кузніца Беластоцкая, з беларускага боку гэта пункт пропуску Брузгі.
Брузгі – гэта найбліжэйшы пункт пропуску да Бераставіцы.
Калі польскія пагранічнікі прыпынілі ў аднабаковым парадку пропуск аўтамабіляў праз Кузніцу Беластоцкую, яны не апавясцілі беларускі бок аб прычынах свайго рашэння. У Мінску тады заявілі, што ў любы момант гатовы рух аднавіць і працаваць у штатным рэжыме.
Працягласць беларуска-польскай мяжы складае амаль 400 кіламетраў. На ёй знаходзіцца шэсць пунктаў пропуску.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь