https://bel.sputnik.by/20230209/putsn-paslya-znknennya-susvetnykh-brenda-u-ras-nchoga-ne-abrushylasya-1072098518.html
Пуцін: пасля знікнення сусветных брэндаў у Расіі нічога не абрушылася
Пуцін: пасля знікнення сусветных брэндаў у Расіі нічога не абрушылася
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт РФ адзначыў, што расійскія кампаніі "падхопліваюць" напрамкі брэндаў, якія пайшлі з Расіі, і паспяхова працягваюць працу. 09.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-09T17:03+0300
2023-02-09T17:03+0300
2023-03-01T15:56+0300
уладзімір пуцін
расія
эканоміка
прадпрымальніцтва
бізнес
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/09/1072095111_0:0:2987:1680_1920x0_80_0_0_174473ffbf3fe9f48ac79ff66b314a31.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Некаторыя лічылі, што пасля знікнення сусветных брэндаў з Расіі ў краіне ўсё абрушыцца і разваліцца, аднак нічога падобнага не адбылося – расійскі бізнес паспяхова падхоплівае і спраўляецца з гэтымі напрамкамі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёння важна стварыць такія ўмовы, каб тое, што вырабляецца ў Расіі, стала прадметам нацыянальнага гонару.У сувязі з гэтым расійскі лідар даручыў АСІ выбудаваць сістэму адбору перспектыўных айчынных брэндаў, каб "кампаніі маглі нарасціць вытворчасць, збыць сваю прадукцыю". Пуцін падкрэсліў, што не сумняваецца ў тым, што суб’екты РФ актыўна падтрымаюць дадзеную ініцыятыву.Ужо сёння, адзначыў ён, у Расіі дастаткова такіх тавараў, паслуг і прадукцыі, але на "новым этапе" краіна будзе рухацца яшчэ хутчэй. Пры гэтым, падкрэсліў прэзідэнт РФ, нельга замыкацца толькі на ўнутраным рынку – "гэта дрэнная гісторыя, а неабходна заваёўваць сусветныя рынкі.Канкурэнцыя на знешніх рынках будзе штурхаць прадпрыемствы да дасягнення большага выніку, дадаў Уладзімір Пуцін.БеспілотнікіКіраўнік расійскай дзяржавы таксама паведаміў, што вясной гэтага года правядзе спецыяльную нараду па развіцці беспілотнікаў. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі міністэрстваў і кампаній, занятых у гэтай сферы.Звяртаючыся да АСІ, ён папрасіў спецыялістаў агенцтва аказаць неабходную экспертную падтрымку суб’ектам федэрацыі "як у частцы фарміравання попыту на беспілотнікі, так і стварэння на месцах сучаснай інфраструктуры для іх шырокага выкарыстання".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/09/1072095111_73:0:2802:2047_1920x0_80_0_0_9059d68b5f2911452f893ff0244dcecf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, расія, эканоміка, прадпрымальніцтва, бізнес, навіны
уладзімір пуцін, расія, эканоміка, прадпрымальніцтва, бізнес, навіны
Пуцін: пасля знікнення сусветных брэндаў у Расіі нічога не абрушылася
17:03 09.02.2023 (абноўлена: 15:56 01.03.2023) Прэзідэнт РФ адзначыў, што расійскія кампаніі "падхопліваюць" напрамкі брэндаў, якія пайшлі з Расіі, і паспяхова працягваюць працу.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Некаторыя лічылі, што пасля знікнення сусветных брэндаў з Расіі ў краіне ўсё абрушыцца і разваліцца, аднак нічога падобнага не адбылося – расійскі бізнес паспяхова падхоплівае і спраўляецца з гэтымі напрамкамі, заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
"Нічога не абрушылася і не развальваецца. Нашы кампаніі, нашы прадпрымальнікі падхопліваюць гэтыя прадпрыемствы ці нават кірункі і працягваюць гэтую працу, і вельмі паспяхова", - сказаў Пуцін у чацвер, выступаючы на пасяджэнні наглядальнага савета Агенцтва стратэгічных ініцыятыў.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што сёння важна стварыць такія ўмовы, каб тое, што вырабляецца ў Расіі, стала прадметам нацыянальнага гонару.
У сувязі з гэтым расійскі лідар даручыў АСІ выбудаваць сістэму адбору перспектыўных айчынных брэндаў, каб "кампаніі маглі нарасціць вытворчасць, збыць сваю прадукцыю". Пуцін падкрэсліў, што не сумняваецца ў тым, што суб’екты РФ актыўна падтрымаюць дадзеную ініцыятыву.
Ужо сёння, адзначыў ён, у Расіі дастаткова такіх тавараў, паслуг і прадукцыі, але на "новым этапе" краіна будзе рухацца яшчэ хутчэй. Пры гэтым, падкрэсліў прэзідэнт РФ, нельга замыкацца толькі на ўнутраным рынку – "гэта дрэнная гісторыя, а неабходна заваёўваць сусветныя рынкі.
Канкурэнцыя на знешніх рынках будзе штурхаць прадпрыемствы да дасягнення большага выніку, дадаў Уладзімір Пуцін.
Кіраўнік расійскай дзяржавы таксама паведаміў, што вясной гэтага года правядзе спецыяльную нараду па развіцці беспілотнікаў. Удзел у ёй прымуць прадстаўнікі міністэрстваў і кампаній, занятых у гэтай сферы.
Звяртаючыся да АСІ, ён папрасіў спецыялістаў агенцтва аказаць неабходную экспертную падтрымку суб’ектам федэрацыі "як у частцы фарміравання попыту на беспілотнікі, так і стварэння на месцах сучаснай інфраструктуры для іх шырокага выкарыстання".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Татальная эканамічная вайна: прэм’еры Беларусі і РФ аб адказе на санкцыі