Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Татальная эканамічная вайна: прэм’еры Беларусі і РФ аб адказе на санкцыі

© Sputnik / Роман ШантарБеларускі і расійскі флагі
Беларускі і расійскі флагі - Sputnik Беларусь, 1920, 03.10.2022
Падпісацца
Кіраўнікі ўрадаў сёння сустракаюцца ў Маскве. Адна з галоўных тэм – пытанні інтэграцыі і эканамічнае супрацоўніцтва.
МІНСК, 3 кас – Sputnik. Інтэграцыя Расіі і Беларусі ў рамках Саюзнай дзяржавы – адказ на санкцыі Захаду. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы са сваім калегам Міхаілам Мішусціным, перадае прэс-служба ўрада РБ.
Ён адзначыў, што ў няпростых умовах працягваецца актывізацыя двухбаковых адносін, якія даюць магчымасць аператыўна рэагаваць і супрацьстаяць "ашалеламу знешняму націску".
"Толькі дзякуючы сумесным намаганням зможам супрацьстаяць гэтым шалёным санкцыям, накіраваным на разбурэнне нашых дзяржаў", - заявіў Раман Галоўчанка.
Ён дадаў, што Беларусь і Расія прадаўжаюць паспяхова развіваць узаемны гандаль, умацоўваюць вытворчыя сувязі і ствараюць новыя транспартна-лагістычныя ланцужкі. Па выніках васьмі месяцаў гэтага года аб’ём узаемнага гандлю ў доларавым эквіваленце павялічыўся (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года) больш як на 12%. Да канца года ён можа перавысіць каля 45 млрд долараў – гэта гістарычны максімум.
Раман Галоўчанка яшчэ раз падкрэсліў, што стратэгія па імпартазамяшчэнні была выбрана правільна, аб чым сведчаць гэтыя паказчыкі.
"Падрыхтаваны да падпісання праект міжурадавага пагаднення аб рэалізацыі інтэграцыйных імпартазамяшчальных праектаў. Літаральна на мінулым тыдні нашы міністры фінансаў фактычна поўнасцю ўзгаднілі тэкст гэтага дакумента, і мы разлічваем, што ён пройдзе ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ў вельмі аператыўным ключы", - дадаў Галоўчанка.

Небывалы націск

Кіраўнік расійскага ўрада Міхаіл Мішусцін таксама перакананы, што інтэграцыя ў рамках Саюзнай дзяржавы – эфектыўны адказ на санкцыі.

"Перакананы, што развіццё інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве дасць эфектыўны адказ на новыя выклікі, якія звязаны з санкцыйным націскам з боку недружалюбных дзяржаў, параўнальным з татальнай эканамічнай вайной", - заявіў Мішусцін, дадаўшы, што Мінскам і Масквой скаардынаваны меры, накіраваныя на абарону эканамічнай бяспекі дзвюх краін.

Мішусцін адзначыў, што цяпер важна паскараць запуск новых ініцыятыў, асаблівую ўвагу ўдзяляючы прамысловай кааперацыі і імпартазамяшчэнню. Мінск і Масква прадаўжаюць рухацца ў гэтым напрамку, паляпшаючы ўзаемадзеянне ў мытнай, падатковай сферах, ствараючы адзіную эканамічную прастору. Ён дадаў, што па выніках гэтай сустрэчы будзе падпісаны дагавор аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінэканомразвіцця РФ прызначыла першага замежнага прадстаўніка ў Беларусь
Тавараабарот з Расіяй у 2022 годзе складзе 45 млрд долараў – Галоўчанка
Палова працы па саюзных праграмах зроблена – Мезенцаў
Знешнегандлёвы абарот Беларусі і Расіі перавысіў 22 млрд долараў
Беларусь і Расія створаць міждзяржаўны станкабудаўнічы кластар
Стужка навiн
0