Лукашэнка: цэнаўтварэнне – аснова справядлівага свету ў Беларусі
11:57 10.02.2023 (абноўлена: 15:59 01.03.2023)
© Sputnik / Светлана ЯценюкПрадуктовая крама
© Sputnik / Светлана Яценюк
Падпісацца
У прэзідэнта праходзіць шырокая нарада па цэнаўтварэнні. Зноў на парадку дня галоўная праблема – стрымліванне цэн.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Новая сістэма рэгулявання патрабуе далейшага ўдасканалення. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях цэнаўтварэння.
Сёння ў Палацы Незалежнасці беларускі лідар сабраў нараду па пытаннях цэнаўтварэння, каб пракантраляваць, як выконваюцца ранейшыя даручэнні ў гэтай сферы.
"Цэнаўтварэнне – гэта аснова справядлівага свету ў Беларусі. Гэта галоўны артыкул дагавора ўлады і народа. Трэба вытрымаць, выстаяць. Трэба кожнаму імкнуцца захаваць нашу краіну. У нас усё для гэтага ёсць", - лічыць кіраўнік дзяржавы.
Ён адзначыў, што са сваёй практыкі ведае, "што такое заработная плата, цэны". І для беларускага народа – гэта складанае пытанне, з якім ён сутыкаецца "з раніцы і да вечара". Цяпер прыйшоў час паглядзець, як спрацавала жорсткае рэгуляванне цэн, уведзенае мінулай восенню.
"Нехта павінен быў устанавіць сістэму кантролю за цэнаўтварэннем, а роўна і кантролю за інфляцыяй унутры краіны. Хтосьці павінен быў самым жорсткім чынам пракантраляваць вырашэнне гэтага пытання", - заявіў Лукашэнка.
Ён зноў спыніўся на неабгрунтаваным росце цэн і адзначыў, што такога быць не павінна.
"Я гэта вам нагадваю і кажу, каб вы разумелі, што мы павінны жыць уласным розумам у сваёй краіне і рабіць усё так, як выгадна нашаму народу. Калі мы бачым неабгрунтаваны рост цэн і што нуварышы, якія ўчора з’явіліся толькі невядома адкуль, стварыўшы свае сеткі у гандлі і гэтак далей, пачалі набіваць кішэні, калі заработная плата ў (радавых работнікаў - Sputnik) кампаніі 500 долараў, а ў іх у 46 ці 60 разоў больш. Гэта што, нармальна?" - задаўся пытаннем прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што новая сістэма рэгулявання патрабуе далейшага ўдасканалення. А інфляцыя, паводле яго слоў, у гэтым годзе не павінна перавысіць 7-8%, што амаль у два разы ніжэй, чым у 2022-м.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Манаполіі не змогуць маніпуліраваць цэнамі ў Саюзнай дзяржаве
Закон аб штрафах за высокія цэны пачне працаваць у канцы снежня
КДК прыгразіў "жорсткімі мерамі" бізнесу, калі раптам нешта знікне з паліц
ЕАБР прагназіруе адкладзены рост цэн у Беларусі
Лукашэнка заклікаў не перажываць за дэфіцыт – пытанне на кантролі