https://bel.sputnik.by/20230210/rf-prapanue-svetu-madel-razvtstsya-aryentavanuyu-na-buduchynyu--gryzlo-1072128278.html
РФ прапануе свету мадэль развіцця, арыентаваную на будучыню – Грызлоў
РФ прапануе свету мадэль развіцця, арыентаваную на будучыню – Грызлоў
Sputnik Беларусь
Расійскі бок лічыць, што заходнія краіны не былі зацікаўлены ў дыялогу і арыентаваліся на сілавое вырашэнне ўсіх пытанняў. 10.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-10T13:08+0300
2023-02-10T13:08+0300
2023-02-10T13:08+0300
барыс грызлоў
дыпламатыя
расія
палітыка
пасольства рф у беларусі
бяспека
эканоміка
грамадства
саюзная дзяржава
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069755428_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_7a96ce7d0813cc9a131415617fc5061c.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Расія і Беларусь дэманструюць прарыўныя поспехі ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, заявіў пасол РФ Барыс Грызлоў.Паводле яго слоў, цяпер усе сталі сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі пераломнага моманту найноўшай гісторыі. Цяпер, без усялякага перабольшання, вырашаецца лёс будучага светапарадку.У сваім артыкуле, размешчаным на сайце расійскага пасольства, Грызлоў заявіў:"Сыходзіць у мінулае безнадзейна састарэлая аднапалярная мадэль сусветнага ладу, якая абслугоўвала інтарэсы толькі жменькі заходніх краін, што чамусьці лічылі сябе маючымі права навязваць свае ўяўленні аб знешняй палітыцы, дзяржаўным ладзе і нават сямейных каштоўнасцях усёй сусветнай супольнасці.Паскорыўся працэс кансалідацыі незалежных цэнтраў сілы, для якіх непрымальны заходні "парадак", заснаваны на абсалютна валюнтарысцкіх і сітуатыўных "правілах". Усё выразней абводзяцца контуры раўнапраўнай, а значыць – больш трывалай і выгаднай для ўсіх бакоў шматпалярнай архітэктуры міжнародных адносін. Гэтыя гістарычна аб’ектыўныя і цалкам натуральныя працэсы ўспрымаюцца на Захадзе не як нагода да дыялогу, а як рэальная пагроза свайму неакаланіяльнаму панаванню. Так і не навучыўшыся выкарыстоўваць у дыпламатыі ніякія інструменты, акрамя кувалды, Вашынгтон і яго саюзнікі імкнуцца любымі спосабамі затармазіць няўхільны працэс светапалітычнай трансфармацыі.Расійскія дыпламаты як паўнапраўныя спадчыннікі айчыннай знешнепалітычнай школы многія гады цярпліва папярэджвалі заходніх – тады яшчэ – партнёраў аб дэструктыўных наступствах вядзення імі ў XXI стагоддзі знешняй палітыкі, пабудаванай на прынцыпах халоднай вайны. Казалі аб недапушчальнасці разбурэння Вашынгтонам і краінамі НАТА рэжыму кантролю над узбраеннямі, перасцерагалі ад крокаў, якія пагражаюць агульнаеўрапейскай бяспецы і прапаноўвалі варыянты ўзаемна прымальных развязак. На жаль, мы не былі пачутыя. Як аказалася, прычына была простая: Захад першапачаткова не быў зацікаўлены ў дыялогу, чарговы раз зрабіўшы выбар на карысць сілавога вырашэння пытання.У 2022 годзе наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай і добра спланаванай гібрыднай агрэсіяй з боку ЗША і іх саюзнікаў. Калектыўны Захад, усталяваўшы татальны кантроль над Украінай, рукамі кіеўскіх улад развязаў супраць Расіі поўнамаштабны ваенны канфлікт, ахвярамі якога сталі многія тысячы мірных людзей. Іх магло быць яшчэ больш, калі б Расія своечасова не зрэагавала на імклівае нарошчванне заходняга вайсковага патэнцыялу каля сваіх меж.Агрэсія не абмяжоўваецца лініяй фронту і незлічонымі ваеннымі злачынствамі, якія УСУ пры дапамозе заходняй зброі здзяйсняюць на тэрыторыі Украіны і рэгіёнаў, што ўвайшлі ў склад Расіі. У "цывілізаванай" Еўропе фіксуюцца масавыя парушэнні праў і інтарэсаў грамадзян Расіі. Найбольш радыкальныя палітыкі ў краінах ЕС у адкрытую заклікаюць "адмяніць" рускую мову і культуру. Пастаянны націск адчуваюць расійскія СМІ і замежныя выданні, якія не адлюстроўваюць афіцыйны пункт гледжання еўрапейскіх урадаў.Каб эфектыўна адказаць на гэтыя выклікі і забяспечыць спрыяльныя знешнепалітычныя ўмовы для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, расійскія дыпламаты з поўнай самааддачай энергічна працуюць на ўсіх напрамках, спрыяючы ўмацаванню міру, стабільнасці і бяспекі. Працягваючы слаўныя традыцыі папярэднікаў, супрацоўнікі МЗС Расіі з гонарам выконваюць свой абавязак, часам – і гэта не сакрэт – з рызыкай для жыцця. На ўзроўні двухбаковых кантактаў і на міжнародных пляцоўках нашы дыпламаты адстойваюць не толькі інтарэсы краіны, але і асноўныя прынцыпы міжнароднага права, якія закладзены ў Статуце ААН. Мы бачым, што гэтая праца не праходзіць бясследна і сустракае шырокі пазітыўны водгук.Актыўна развіваецца і ўмацоўваецца ўзаемадзеянне па лініі ШАС, БРІКС, СНД, ЕАЭС. У супрацоўніцтве з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Расія выбудоўвае новыя фарматы і механізмы партнёрства, якія дазволяць у далейшым не залежаць ад Захаду і яго неакаланіяльных падыходаў да міжнародных спраў. Асобна адзначу супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, у тым ліку прарыўныя поспехі ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы. Нават ва ўмовах наймагутнага знешняга націску нашы краіны паспяхова развіваюць шматпланавае супрацоўніцтва, вядуць работу па стварэнні адзінай сацыяльнай, эканамічнай, гуманітарнай, міграцыйнай і абароннай прасторы. Эканомікі Расіі і Беларусі, на здзіўленне еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў і экспертаў, не толькі вытрымалі санкцыйны ўдар, але і здолелі знайсці новыя пункты росту.Нягледзячы на ўсе цяжкасці, расійская дыпламатыя на справе даказала сваю здольнасць вырашаць надзённыя задачы, абапіраючыся на прынцыпы раўнапраўя і ўзаемнага ўліку нацыянальных інтарэсаў. Пакуль заходнія палітыкі малююць на карце ўсё новыя раздзяляльныя лініі, Расія прапануе свету мадэль развіцця, якая арыентавана не ў мінулае, а ў будучыню. Падзеі апошняга года паказалі, што ў нас шмат аднадумцаў”.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0c/02/1069755428_210:0:2941:2048_1920x0_80_0_0_71fb848b3e529e9b6a070a7b2c5aec22.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
барыс грызлоў, дыпламатыя, расія, палітыка, пасольства рф у беларусі, бяспека, эканоміка, грамадства, саюзная дзяржава
барыс грызлоў, дыпламатыя, расія, палітыка, пасольства рф у беларусі, бяспека, эканоміка, грамадства, саюзная дзяржава
РФ прапануе свету мадэль развіцця, арыентаваную на будучыню – Грызлоў
Расійскі бок лічыць, што заходнія краіны не былі зацікаўлены ў дыялогу і арыентаваліся на сілавое вырашэнне ўсіх пытанняў.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Расія і Беларусь дэманструюць прарыўныя поспехі ў будаўніцтве Саюзнай дзяржавы, заявіў пасол РФ Барыс Грызлоў.
Паводле яго слоў, цяпер усе сталі сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі пераломнага моманту найноўшай гісторыі. Цяпер, без усялякага перабольшання, вырашаецца лёс будучага светапарадку.
У сваім артыкуле, размешчаным на сайце расійскага пасольства, Грызлоў заявіў:
"Сыходзіць у мінулае безнадзейна састарэлая аднапалярная мадэль сусветнага ладу, якая абслугоўвала інтарэсы толькі жменькі заходніх краін, што чамусьці лічылі сябе маючымі права навязваць свае ўяўленні аб знешняй палітыцы, дзяржаўным ладзе і нават сямейных каштоўнасцях усёй сусветнай супольнасці.
Паскорыўся працэс кансалідацыі незалежных цэнтраў сілы, для якіх непрымальны заходні "парадак", заснаваны на абсалютна валюнтарысцкіх і сітуатыўных "правілах". Усё выразней абводзяцца контуры раўнапраўнай, а значыць – больш трывалай і выгаднай для ўсіх бакоў шматпалярнай архітэктуры міжнародных адносін. Гэтыя гістарычна аб’ектыўныя і цалкам натуральныя працэсы ўспрымаюцца на Захадзе не як нагода да дыялогу, а як рэальная пагроза свайму неакаланіяльнаму панаванню. Так і не навучыўшыся выкарыстоўваць у дыпламатыі ніякія інструменты, акрамя кувалды, Вашынгтон і яго саюзнікі імкнуцца любымі спосабамі затармазіць няўхільны працэс светапалітычнай трансфармацыі.
Расійскія дыпламаты як паўнапраўныя спадчыннікі айчыннай знешнепалітычнай школы многія гады цярпліва папярэджвалі заходніх – тады яшчэ – партнёраў аб дэструктыўных наступствах вядзення імі ў XXI стагоддзі знешняй палітыкі, пабудаванай на прынцыпах халоднай вайны. Казалі аб недапушчальнасці разбурэння Вашынгтонам і краінамі НАТА рэжыму кантролю над узбраеннямі, перасцерагалі ад крокаў, якія пагражаюць агульнаеўрапейскай бяспецы і прапаноўвалі варыянты ўзаемна прымальных развязак. На жаль, мы не былі пачутыя. Як аказалася, прычына была простая: Захад першапачаткова не быў зацікаўлены ў дыялогу, чарговы раз зрабіўшы выбар на карысць сілавога вырашэння пытання.
У 2022 годзе наша краіна сутыкнулася з беспрэцэдэнтнай і добра спланаванай гібрыднай агрэсіяй з боку ЗША і іх саюзнікаў. Калектыўны Захад, усталяваўшы татальны кантроль над Украінай, рукамі кіеўскіх улад развязаў супраць Расіі поўнамаштабны ваенны канфлікт, ахвярамі якога сталі многія тысячы мірных людзей. Іх магло быць яшчэ больш, калі б Расія
своечасова не зрэагавала на імклівае нарошчванне заходняга вайсковага патэнцыялу каля сваіх меж.
Агрэсія не абмяжоўваецца лініяй фронту і незлічонымі ваеннымі злачынствамі, якія УСУ пры дапамозе заходняй зброі здзяйсняюць на тэрыторыі Украіны і рэгіёнаў, што ўвайшлі ў склад Расіі. У "цывілізаванай" Еўропе фіксуюцца масавыя парушэнні праў і інтарэсаў грамадзян Расіі. Найбольш радыкальныя палітыкі ў краінах ЕС у адкрытую заклікаюць "адмяніць" рускую мову і культуру. Пастаянны націск адчуваюць расійскія СМІ і замежныя выданні, якія не адлюстроўваюць афіцыйны пункт гледжання еўрапейскіх урадаў.
Каб эфектыўна адказаць на гэтыя выклікі і забяспечыць спрыяльныя знешнепалітычныя ўмовы для ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, расійскія дыпламаты з поўнай самааддачай энергічна працуюць на ўсіх напрамках, спрыяючы ўмацаванню міру, стабільнасці і бяспекі. Працягваючы слаўныя традыцыі папярэднікаў, супрацоўнікі МЗС Расіі з гонарам выконваюць свой абавязак, часам – і гэта не сакрэт – з рызыкай для жыцця. На ўзроўні двухбаковых кантактаў і на міжнародных пляцоўках нашы дыпламаты адстойваюць не толькі інтарэсы краіны, але і асноўныя прынцыпы міжнароднага права, якія закладзены ў Статуце ААН. Мы бачым, што гэтая праца не праходзіць бясследна і сустракае шырокі пазітыўны водгук.
Актыўна развіваецца і ўмацоўваецца ўзаемадзеянне па лініі ШАС, БРІКС, СНД, ЕАЭС. У супрацоўніцтве з краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Расія выбудоўвае новыя фарматы і механізмы партнёрства, якія дазволяць у далейшым не залежаць ад Захаду і яго неакаланіяльных падыходаў да міжнародных спраў. Асобна адзначу супрацоўніцтва Расіі і Беларусі, у тым ліку прарыўныя поспехі ў будаўніцтве
Саюзнай дзяржавы. Нават ва ўмовах наймагутнага знешняга націску нашы краіны паспяхова развіваюць шматпланавае супрацоўніцтва, вядуць работу па стварэнні адзінай сацыяльнай, эканамічнай, гуманітарнай, міграцыйнай і абароннай прасторы. Эканомікі Расіі і Беларусі, на здзіўленне еўрапейскіх і амерыканскіх палітыкаў і экспертаў, не толькі вытрымалі санкцыйны ўдар, але і здолелі знайсці новыя пункты росту.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці, расійская дыпламатыя на справе даказала сваю здольнасць вырашаць надзённыя задачы, абапіраючыся на прынцыпы раўнапраўя і ўзаемнага ўліку нацыянальных інтарэсаў. Пакуль заходнія палітыкі малююць на карце ўсё новыя раздзяляльныя лініі, Расія прапануе свету мадэль развіцця, якая арыентавана не ў мінулае, а ў будучыню. Падзеі апошняга года паказалі, што ў нас шмат аднадумцаў”.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь