https://bel.sputnik.by/20230210/rf-prapratsovae-peradachu-belarus-marskoga-peragruzachnaga-kompleksu-bronka-1072122638.html
РФ прапрацоўвае перадачу Беларусі марскога перагрузачнага комплексу Бронка
РФ прапрацоўвае перадачу Беларусі марскога перагрузачнага комплексу Бронка
Sputnik Беларусь
Беларускі бок пасля ўвядзення санкцый заходнімі і балтыйскімі краінамі быў вымушаны пераарыентаваць свой экспарт на расійскія парты. 10.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-10T12:47+0300
2023-02-10T12:47+0300
2023-03-01T16:00+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
беларусь
расія
порт
санкт-пецярбург
"бронка"
эканоміка
саюзная дзяржава
санкцыі
экспарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063180439_0:137:3157:1912_1920x0_80_0_0_b783bc20b7dbe117f32a9bdef2ea3f96.jpg
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Расія займаецца пытаннем перадачы Беларусі перагрузачнага комплексу ў порце Санкт-Пецярбурга, паведаміў у інтэрв’ю РІА Навіны ў Дзень дыпламата дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.Паводле яго слоў, цяпер комплекс здольны перавальваць у год 3,2 мільёна тон за год, а праектная магутнасць дасягае лічбы 20,7 мільёна тон за год. Таксама забяспечаны добрыя ўмовы для транспарціроўкі грузаў у расійскія парты, якія знаходзяцца на паўночным захадзе і поўдні."Зробленыя крокі дазволілі істотна – у разы – нарасціць аб’ёмы транзіту беларускіх экспартных грузаў праз Расію", - канстатаваў Аляксей Палішчук.Пры гэтым ён нагадаў, што дзякуючы міжурадаваму пагадненню аб пастаўках на экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі, праз расійскія парты ў мінулым годзе прайшло 3,5 мільёна тон.Раней у чэрвені мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аглядаў порт "Бронка" пад Санкт-Пецярбургам на катэры. Тады дзяржаўныя СМІ пісалі аб тым, што тут будзе пабудаваны беларускі тэрмінал.Беларускія ўлады таксама агучвалі жаданне прыцягнуць расійскі дзяржаўны крэдыт на будаўніцтва ўласнай партовай інфраструктуры.Прэм’ер Раман Галоўчанка ў мінулым годзе расказаў, што беларускія тавары ідуць на экспарт праз 9 расійскіх марскіх гаваней.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/06/02/1063180439_212:0:2943:2048_1920x0_80_0_0_9741a80ef8cb0cb731f9ffa666c6f77e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, расія, порт, санкт-пецярбург, "бронка", эканоміка, саюзная дзяржава, санкцыі, экспарт, навіны
беларусь, расія, порт, санкт-пецярбург, "бронка", эканоміка, саюзная дзяржава, санкцыі, экспарт, навіны
РФ прапрацоўвае перадачу Беларусі марскога перагрузачнага комплексу Бронка
12:47 10.02.2023 (абноўлена: 16:00 01.03.2023) Беларускі бок пасля ўвядзення санкцый заходнімі і балтыйскімі краінамі быў вымушаны пераарыентаваць свой экспарт на расійскія парты.
МІНСК, 10 лют – Sputnik. Расія займаецца пытаннем перадачы Беларусі перагрузачнага комплексу ў порце Санкт-Пецярбурга, паведаміў у інтэрв’ю
РІА Навіны ў Дзень дыпламата дырэктар Другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук.
"Цяпер прапрацоўваецца пытанне перадачы ва ўласнасць Беларусі шматфункцыянальнага марскога перагрузачнага комплексу "Бронка", які ўваходзіць у Вялікі порт Санкт-Пецярбург", - удакладніў расійскі дыпламат.
Паводле яго слоў, цяпер комплекс здольны перавальваць у год 3,2 мільёна тон за год, а праектная магутнасць дасягае лічбы 20,7 мільёна тон за год. Таксама забяспечаны добрыя ўмовы для транспарціроўкі грузаў у расійскія парты, якія знаходзяцца на паўночным захадзе і поўдні.
"Зробленыя крокі дазволілі істотна – у разы – нарасціць аб’ёмы транзіту беларускіх экспартных грузаў праз Расію", - канстатаваў Аляксей Палішчук.
Пры гэтым ён нагадаў, што дзякуючы міжурадаваму пагадненню аб пастаўках на экспарт нафтапрадуктаў, вырабленых у Беларусі, праз расійскія парты ў мінулым годзе прайшло 3,5 мільёна тон.
"Перавезена амаль 3 мільёны тон калійных удабрэнняў – па чыгунцы ў Кітай і праз расійскія марскія парты ў Наварасійску, Астраханскай вобласці, Ейску і Усць-Лузе", - дадаў расійскі дыпламат.
Раней у чэрвені мінулага года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аглядаў порт "Бронка" пад Санкт-Пецярбургам на катэры. Тады дзяржаўныя СМІ пісалі аб тым, што тут будзе пабудаваны беларускі тэрмінал.
Беларускія ўлады таксама агучвалі жаданне прыцягнуць расійскі дзяржаўны крэдыт на будаўніцтва ўласнай партовай інфраструктуры.
Прэм’ер Раман Галоўчанка ў мінулым годзе расказаў, што беларускія тавары ідуць на экспарт праз 9 расійскіх марскіх гаваней.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Для патрэб Мінска могуць
пабудаваць марскі тэрмінал – улады Мурманскай вобласці
Беларусь
шукае пляцоўку пад свой порт у Ленінградскай вобласці