Мармуровае мора адступіла каля Стамбула

© Pixabay/Seaq68Бераг мора
Бераг мора - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2023
Падпісацца
Наймацнейшы землятрус адбыўся на тэрыторыі Турцыі тыдзень таму і закрануў шэраг краін, канчатковая колькасць ахвяр да гэтага часу невядомая.
МІНСК, 14 лют – Sputnik. Мармуровае мора ў раёне Стамбула раптоўна адступіла на 15-20 метраў.
Відэазапісы з дронаў, на якіх можна ўбачыць, што мора адступіла ад берага ў раёне Аўджылар на адлегласць прыкладна на 15-20 метраў і агаліліся скалы, апублікаваў шэраг СМІ ў панядзелак.
Як растлумачылі вучоныя, гэта прыродная з’ява не звязана з сейсмічнай актыўнасцю, якая назіраецца ў лютым у гэтым рэгіёне, а выклікана перападам ціску.
Землятрусы магнітудай 7,7 і 7,6 з розніцай у больш чым дзевяць гадзін адбыліся на паўднёвым усходзе Турцыі ў ноч на 6 лютага. Па словах прэзідэнта краіны Рэджэпа Тайіпа Эрдагана, яны сталі наймацнейшымі з 1939 года.
Падземныя штуршкі, за якімі рушылі следам сотні афтэршокаў, закранулі 10 правінцый Турцыі, а таксама суседнія дзяржавы, у тым ліку Сірыя.
Па даных на цяперашні час, у Турцыі загінула больш за 31 тысячу чалавек, у Сірыі – каля 8,5 тысяч.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Шасцігадовую дзяўчынку дасталі жывой з-пад завалаў у Турцыі
У Турцыі ўтварыўся вялізны каньён пасля землятрусу – відэа
Анкара яшчэ раз падзякавала Мінску за падтрымку і папрасіла гуманітарнай дапамогі
Пошукі і разбор завалаў: беларусы выратавалі дзяўчыну ў Турцыі – відэа
Разбурэнні, ахвяры і выратаваныя – фота з месцаў землятрусу ў Турцыі і Сірыі
Стужка навiн
0