https://bel.sputnik.by/20230216/ltva-ne-budze-vykonvats-besperaboyny-propusk-mashyn-na-myazhy-z-belarussyu-1072347622.html
Літва не будзе выконваць бесперабойны пропуск машын на мяжы з Беларуссю
Літва не будзе выконваць бесперабойны пропуск машын на мяжы з Беларуссю
Sputnik Беларусь
Дакумент аб бесперабойным патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску паміж краінамі быў падпісаны ў 2019... 16.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-16T10:22+0300
2023-02-16T10:22+0300
2023-03-01T16:40+0300
літва
беларусь
дпк беларусі
транспарт
палітыка
лагістыка
мяжа
пункт пропуску
у свеце
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/78/1020117812_0:75:1200:750_1920x0_80_0_0_1d1e43e44880fba3383d01dfe73a4ee5.jpg
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы спыняе ўзаемадзеянне з мытнымі і пагранічнымі службамі Беларусі па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Пагранкамітэта.Прычыны спынення ўзаемадзеяння ў апавяшчэнні не пазначаны. Адзначаецца, што Літва робіць гэта ў аднабаковым парадку.Супрацоўніцтва праводзілася на падставе дакумента, падпісанага бакамі 4 лістапада 2019 года.Як заявіў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі, такім чынам па ініцыятыве Літвы спыняецца супрацоўніцтва паміж пагранведамствамі па недапушчэнні ўтварэння чэрг на мяжы.Чэргі на мяжыНагадаем, што літоўскі напрамак быў лідарам па частцы чэрг у пунктах пропуску на мяжы ў мінулым годзе. У гэтым годзе пальма першынства ў гэтым пытанні перайшла да Польшчы.Тым не менш, пасля таго, як польскі бок паведаміў аб закрыцці аднаго з дзеючых ПП на мяжы з Беларуссю, Дзяржпагранкамітэт прагназіруе павелічэнне патоку ў літоўскім кірунку.Цяпер на мяжы Беларусі і Літвы стаіць больш як 50 легкавых аўто (больш як 10 – у "Лошы", і больш як 40 – у "Прывалцы"). З фурамі сітуацыя больш напружаная – на літоўскіх ПП знаходзіцца больш за 450 грузавікоў. Больш за 120 фур стаіць у "Каменным Лозе", больш за 110 у "Беняконях" і больш за 220 у "Прывалцы".На польскім напрамку чэргі з легкавушак у пункце пропуску "Брэст" (больш за 120), і грузавікоў у "Казловічах" (больш за 40).На мяжы з Латвіяй чэргі толькі ва "Урбанах" – там стаіць больш за 50 велікагрузаў.Напярэдадні таксама стала вядома, што рух грузавых цягнікоў з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску "Стасілас" будзе прыпынены, такое рашэнне прыняў Вільнюс. Рух у другім пагранпераходзе "Кена" – "Гудагай" захаваецца.Для бесперапыннага патоку?Нагадаем, 4 лістапада 2019 года мытныя і пагранічныя ведамствы Беларусі і Літвы падпісалі дакумент, які прадугледжвае іх парадак узаемадзеяння. Як адзначалі тады бакі, гэта было зроблена для "забеспячэння бесперапыннага патоку транспартных сродкаў і павышэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы".У беларускім пагранічным камітэце лічылі, што падпісанне дакумента стане "чарговым дзейсным крокам на шляху да ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Літвой".Чакалася, што яго рэалізацыя палепшыць умовы для перамяшчэння цераз мяжу людзей і транспарту, а таксама "павысіць станоўчы імідж дзвюх краін на міжнароднай арэне".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
літва
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102011/78/1020117812_90:0:1199:832_1920x0_80_0_0_fada8245b701e2127a194eb25a36094a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
літва, беларусь, дпк беларусі, транспарт, палітыка, лагістыка, мяжа, пункт пропуску, у свеце, навіны , у беларусі
літва, беларусь, дпк беларусі, транспарт, палітыка, лагістыка, мяжа, пункт пропуску, у свеце, навіны , у беларусі
Літва не будзе выконваць бесперабойны пропуск машын на мяжы з Беларуссю
10:22 16.02.2023 (абноўлена: 16:40 01.03.2023) Дакумент аб бесперабойным патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску паміж краінамі быў падпісаны ў 2019 годзе.
МІНСК, 16 лют – Sputnik. Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы спыняе ўзаемадзеянне з мытнымі і пагранічнымі службамі Беларусі па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту праз мяжу і павелічэнні прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску, аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Пагранкамітэта.
Прычыны спынення ўзаемадзеяння ў апавяшчэнні не пазначаны. Адзначаецца, што Літва робіць гэта ў аднабаковым парадку.
Супрацоўніцтва праводзілася на падставе дакумента, падпісанага бакамі 4 лістапада 2019 года.
Як заявіў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі, такім чынам па ініцыятыве Літвы спыняецца супрацоўніцтва паміж пагранведамствамі па недапушчэнні ўтварэння чэрг на мяжы.
"Гэта – недружалюбны, неканструктыўны крок з боку Літвы, які можа негатыўна адбіцца на сітуацыі з рытмічнасцю перасячэння мяжы асобамі і транспартнымі сродкамі. Па сутнасці ён накіраваны на тое, каб не мець абавязацельстваў перад беларускім бокам у частцы бесперабойнасці і рытмічнай работы пунктаў пропускаў", - сказаў Бычкоўскі.
Нагадаем, што літоўскі напрамак быў лідарам па частцы чэрг у пунктах пропуску на мяжы ў мінулым годзе. У гэтым годзе пальма першынства ў гэтым пытанні перайшла да Польшчы.
Тым не менш, пасля таго, як польскі бок паведаміў аб закрыцці аднаго з дзеючых ПП на мяжы з Беларуссю, Дзяржпагранкамітэт прагназіруе павелічэнне патоку ў літоўскім кірунку.
Цяпер на мяжы Беларусі і Літвы стаіць больш як 50 легкавых аўто (больш як 10 – у "Лошы", і больш як 40 – у "Прывалцы"). З фурамі сітуацыя больш напружаная – на літоўскіх ПП знаходзіцца больш за 450 грузавікоў. Больш за 120 фур стаіць у "Каменным Лозе", больш за 110 у "Беняконях" і больш за 220 у "Прывалцы".
На польскім напрамку чэргі з легкавушак у пункце пропуску "Брэст" (больш за 120), і грузавікоў у "Казловічах" (больш за 40).
На мяжы з Латвіяй чэргі толькі ва "Урбанах" – там стаіць больш за 50 велікагрузаў.
Напярэдадні таксама стала вядома, што рух грузавых цягнікоў з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску "Стасілас" будзе прыпынены, такое рашэнне прыняў Вільнюс. Рух у другім пагранпераходзе "Кена" – "Гудагай" захаваецца.
Для бесперапыннага патоку?
Нагадаем, 4 лістапада 2019 года мытныя і пагранічныя ведамствы Беларусі і Літвы падпісалі дакумент, які прадугледжвае іх парадак узаемадзеяння. Як адзначалі тады бакі, гэта было зроблена для "забеспячэння бесперапыннага патоку транспартных сродкаў і павышэння прапускной здольнасці пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы".
У беларускім пагранічным камітэце лічылі, што падпісанне дакумента стане "чарговым дзейсным крокам на шляху да ўмацавання ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Літвой".
Чакалася, што яго рэалізацыя палепшыць умовы для перамяшчэння цераз мяжу людзей і транспарту, а таксама "павысіць станоўчы імідж дзвюх краін на міжнароднай арэне".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь