https://bel.sputnik.by/20230220/varshava-pavedamla-mnsku-ab-prypynenn-rukhu-praz-kukuryk-1072489166.html
Варшава паведаміла Мінску аб прыпыненні руху праз Кукурыкі
Варшава паведаміла Мінску аб прыпыненні руху праз Кукурыкі
Sputnik Беларусь
Польскі бок вырашыў у аўторак абмежаваць рух у апошнім для вялікагрузаў пункце пропуску з Беларуссю. 20.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-20T18:53+0300
2023-02-20T18:53+0300
2023-02-20T18:53+0300
навіны
мяжа
мяжа беларусі і польшчы
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/02/1045807963_0:237:3076:1967_1920x0_80_0_0_4311ce6edce0563f387bf32dd3be3902.jpg
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Польскае пагранведамства праінфармавала беларускіх калег аб прыпыненні руху праз пункт пропуску "Кукурыкі" (з беларускага боку – "Казловічы"), паведамілі ў ДПК Беларусі ў панядзелак.Рух для грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі, зачыняць у аўторак з 21:00."У польскім пункце пропуску "Кукурыкі" будзе абмежаваны рух фур, за выключэннем зарэгістраваных у дзяржавах – членах ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ)", – расказалі ў Дзяржпагранкамітэце.Там падкрэслілі, што астатнія машыны, якія не зарэгістраваны ва ўказаных арганізацыях і дзяржавах, не змогуць перасякаць польска-беларускую мяжу.На дадзены момант на мяжы з Польшчай адкрыты толькі адзін пункт пропуску для легкавых машын – "Цярэспаль" (з беларускага боку – "Брэст").Беларускія памежнікі рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перасячэння мяжы."Эканамічная правакацыя"З 10 лютага ўлады Польшчы закрылі аўтамабільны пункт пропуску "Баброўнікі". Крыху пазней Літва заявіла, што не будзе выконваць бесперабойны пропуск машын на мяжы з Беларуссю.Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка такія паводзіны дзвух краін назваў "эканамічнай правакацыяй".Таксама пасля спынення руху праз "Баброўнікі" беларускае знешнепалітычнае ведамства заявіла, што кіраўніцтва Польшчы сваімі рукамі стварае нечалавечыя ўмовы для беларускіх і польскіх грамадзян, у цэлым – для перавозчыкаў усёй еўразійскай прасторы.Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка 17 лютага падпісаў пастанову, паводле якой польскім грузавікам можна ўязджаць на тэрыторыю рэспублікі толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Шлях праз Літву ці Латвію зачынены.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/0a/02/1045807963_347:0:3076:2047_1920x0_80_0_0_fe329989aa7cd98de56ef60513b3f68c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , мяжа, мяжа беларусі і польшчы
навіны , мяжа, мяжа беларусі і польшчы
Варшава паведаміла Мінску аб прыпыненні руху праз Кукурыкі
Польскі бок вырашыў у аўторак абмежаваць рух у апошнім для вялікагрузаў пункце пропуску з Беларуссю.
МІНСК, 20 лют – Sputnik. Польскае пагранведамства праінфармавала беларускіх калег аб прыпыненні руху праз пункт пропуску "Кукурыкі" (з беларускага боку – "Казловічы"), паведамілі ў ДПК Беларусі ў панядзелак.
Рух для грузавікоў, зарэгістраваных у Беларусі, зачыняць у аўторак з 21:00.
"У польскім пункце пропуску "Кукурыкі" будзе абмежаваны рух фур, за выключэннем зарэгістраваных у дзяржавах – членах ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ)", – расказалі ў Дзяржпагранкамітэце.
Там падкрэслілі, што астатнія машыны, якія не зарэгістраваны ва ўказаных арганізацыях і дзяржавах, не змогуць перасякаць польска-беларускую мяжу.
На дадзены момант на мяжы з Польшчай адкрыты толькі адзін пункт пропуску для легкавых машын – "Цярэспаль" (з беларускага боку – "Брэст").
Беларускія памежнікі рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перасячэння мяжы.
З 10 лютага ўлады Польшчы закрылі аўтамабільны пункт пропуску "Баброўнікі". Крыху пазней Літва заявіла, што не будзе выконваць бесперабойны пропуск машын на мяжы з Беларуссю.
Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка такія паводзіны дзвух краін назваў "эканамічнай правакацыяй".
Таксама пасля спынення руху праз "Баброўнікі" беларускае знешнепалітычнае ведамства заявіла, што кіраўніцтва Польшчы сваімі рукамі стварае нечалавечыя ўмовы для беларускіх і польскіх грамадзян, у цэлым – для перавозчыкаў усёй еўразійскай прасторы.
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка 17 лютага падпісаў пастанову, паводле якой польскім грузавікам можна ўязджаць на тэрыторыю рэспублікі толькі праз беларуска-польскі ўчастак мяжы. Шлях праз Літву ці Латвію зачынены.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь