https://bel.sputnik.by/20230228/mnnfarm-u-belarus-stvorana-shests-novykh-medyyakholdynga-1072737181.html
Мінінфарм: у Беларусі створана шэсць новых медыяхолдынгаў
Мінінфарм: у Беларусі створана шэсць новых медыяхолдынгаў
Sputnik Беларусь
Па словах міністра інфармацыі, праведзеная аптымізацыя ў раённых рэдакцыях газет, часопісаў, ТБ і радыё дазволіла прыкметна палепшыць якасць кантэнту і... 28.02.2023, Sputnik Беларусь
2023-02-28T12:49+0300
2023-02-28T12:49+0300
2023-03-01T18:18+0300
уладзімір пярцоў
міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь
смі
грамадства
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/03/1058453072_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_22241f24356846a22bcd1b397055e214.jpg
МІНСК, 28 лют – Sputnik. У Беларусі створаны і ўжо паспяхова працуюць шэсць рэгіянальных медыяхолдынгаў, ідзе праца над новымі, заявіў на пасяджэнні калегіі Мінінфарма ў аўторак міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.Ён адзначыў, што такія ўзбуйненыя рэдакцыі з’явіліся ў Брэсце, Пінску, Шклове, Бабруйску і дзве – у Віцебску. Паводле яго слоў, цяпер вядзецца работа па стварэнні яшчэ аднаго холдынга на базе "Гродзенскай праўды". У хуткім часе такія медыяструктуры будуць створаны ў кожнай вобласці.Пярцоў падкрэсліў, што праведзеная аптымізацыя ў раённых рэдакцыях газет, часопісаў, ТБ і радыё дазволіла прыметна палепшыць якасць кантэнту, дызайн, вёрстку і, што важна, зменшыць іх выдаткі.Ніхто, акрамя іхПа словах кіраўніка Мінінфарма, дзякуючы праведзенай працы ў насельніцтва павялічыўся давер да дзяржаўных рэгіянальных СМІ. Выраслі падпісныя тыражы і тэлеаўдыторыя.Ён праінфармаваў, што ў сярэдзіне гэтага года міністэрства падвядзе першыя вынікі працы створаных рэгіянальных медыяхолдынгаў. Аднак станоўчыя моманты ўжо бачны – "раёнкі" па-ранейшаму запатрабаваны ў чытачоў, а мясцовае радыё і тэлебачанне прырастае новай аўдыторыяй."Таму што ніхто акрамя іх – ні абласная, ні цэнтральная прэса – аб іх праблемах і клопатах расказваць не будзе. Заўсёды будуць патрэбны мясцовыя газеты, мясцовае радыё і мясцовае тэлебачанне", - лічыць Уладзімір Пярцоў.Аб падрыхтоўцы журналістаўНа пасяджэнні калегіі міністр таксама звярнуў увагу на праблему падрыхтоўкі "мэтавых" журналістаў. На яго думку, арганізацыі-заказчыкі кадраў сёння не вельмі зацікаўлены ў карэспандэнтах і іншых спецыялістах.Каб павысіць якасць падрыхтоўкі журналістаў, у Мінінфарме створаны наглядальны савет журфака БДУ, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі вядучых дзяржаўных СМІ і дэкан факультэта журналістыкі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/03/1058453072_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_f76a2fa6be4d1d18c89afacf4a3e672b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пярцоў, міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, смі, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны
уладзімір пярцоў, міністэрства інфармацыі рэспублікі беларусь, смі, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны
Мінінфарм: у Беларусі створана шэсць новых медыяхолдынгаў
12:49 28.02.2023 (абноўлена: 18:18 01.03.2023) Па словах міністра інфармацыі, праведзеная аптымізацыя ў раённых рэдакцыях газет, часопісаў, ТБ і радыё дазволіла прыкметна палепшыць якасць кантэнту і зменшыць іх выдаткі.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. У Беларусі створаны і ўжо паспяхова працуюць шэсць рэгіянальных медыяхолдынгаў, ідзе праца над новымі, заявіў на пасяджэнні калегіі Мінінфарма ў аўторак міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў.
Ён адзначыў, што такія ўзбуйненыя рэдакцыі з’явіліся ў Брэсце, Пінску, Шклове, Бабруйску і дзве – у Віцебску. Паводле яго слоў, цяпер вядзецца работа па стварэнні яшчэ аднаго холдынга на базе "Гродзенскай праўды". У хуткім часе такія медыяструктуры будуць створаны ў кожнай вобласці.
Пярцоў падкрэсліў, што праведзеная аптымізацыя ў раённых рэдакцыях газет, часопісаў, ТБ і радыё дазволіла прыметна палепшыць якасць кантэнту, дызайн, вёрстку і, што важна, зменшыць іх выдаткі.
Па словах кіраўніка Мінінфарма, дзякуючы праведзенай працы ў насельніцтва павялічыўся давер да дзяржаўных рэгіянальных СМІ. Выраслі падпісныя тыражы і тэлеаўдыторыя.
"Сацыялогія паказвае, што практычна 5% рост запатрабаванасці і даверу да рэгіянальнай прэсы. Гэта таксама вельмі добрыя лічбы", - сказаў міністр, яго цытуе БелТА.
Ён праінфармаваў, што ў сярэдзіне гэтага года міністэрства падвядзе першыя вынікі працы створаных рэгіянальных медыяхолдынгаў. Аднак станоўчыя моманты ўжо бачны – "раёнкі" па-ранейшаму запатрабаваны ў чытачоў, а мясцовае радыё і тэлебачанне прырастае новай аўдыторыяй.
"Таму што ніхто акрамя іх – ні абласная, ні цэнтральная прэса – аб іх праблемах і клопатах расказваць не будзе. Заўсёды будуць патрэбны мясцовыя газеты, мясцовае радыё і мясцовае тэлебачанне", - лічыць Уладзімір Пярцоў.
Аб падрыхтоўцы журналістаў
На пасяджэнні калегіі міністр таксама звярнуў увагу на праблему падрыхтоўкі "мэтавых" журналістаў. На яго думку, арганізацыі-заказчыкі кадраў сёння не вельмі зацікаўлены ў карэспандэнтах і іншых спецыялістах.
"Мясцовым органам улады неабходна прааналізаваць сітуацыю ў вобласці па патрэбнасці рэдакцый СМІ ў журналісцкіх кадрах на перспектыву", - паставіў задачу кіраўнік ведамства.
Каб павысіць якасць падрыхтоўкі журналістаў, у Мінінфарме створаны наглядальны савет журфака БДУ, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі вядучых дзяржаўных СМІ і дэкан факультэта журналістыкі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь