Памёр вядомы беларускі драматург Аляксей Дудараў

© Photo : Белорусский дом печатиДраматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў
Драматург, старшыня Беларускага саюза тэатральных дзеячаў Аляксей Дудараў - Sputnik Беларусь, 1920, 28.02.2023
Падпісацца
Дудараў быў сцэнарыстам папулярнага фільма "Белыя росы", яго п’еса "Радавыя" ставілася практычна ва ўсіх тэатрах былога Савецкага Саюза.
МІНСК, 28 лют – Sputnik. Памёр вядомы беларускі драматург і сцэнарыст Аляксей Дудараў, паведамілі ў міністэрстве культуры Беларусі.
"Так, Аляксей Ануфрыевіч Дудараў пайшоў з жыцця. Пакуль што дата і час развітання не вызначаны", - паведамілі Sputnik у міністэрстве культуры. Месца пахавання будзе вызначана на працягу сённяшняга дня.
У чэрвені гэтага года драматургу споўнілася б 73 гады.
Дудараў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Ён скончыў Наваполацкае прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў, а пасля службы ў арміі – тэатральны факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.
Быў акцёрам, памочнікам рэжысёра ў ТЮГ, членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання, сакратаром і затым кіраўніком Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, галоўным рэдактарам часопіса "Мастацтва".
Драматург быў удастоены розных званняў і прэмій: Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1991), лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1984), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985).
Дудараў шмат пісаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Самай вядомай п’есай драматурга была "Радавыя", якую паставілі практычна ва ўсіх тэатрах былога Савецкага Саюза.
Ён з’яўляецца аўтарам некалькіх празаічных кніг, а таксама сцэнарыя мастацкага фільма "Белыя росы". Дударава называлі майстрам простых гісторый, у якіх адлюстраваны вялікія праблемы звычайнага чалавека.
П’есы, сцэнарыі, аповесці і апавяданні Дударава перакладзены на рускую, славацкую, туркменскую, узбекскую, украінскую, эстонскую, літоўскую, польскую і іншыя мовы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Пайшоў з жыцця паэт Анатоль Вярцінскі
Памёр народны артыст Беларусі Міхаіл Казінец
Памёр вядомы беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс
Памёр расійскі рэжысёр, які зняў фільм "Вечный зов"
Акцёр і рэжысёр Сяргей Пускепаліс загінуў у ДТЗ
Стужка навiн
0