https://bel.sputnik.by/20220103/pamr-vyadomy-belarusk-ltaraturaznavets-adam-maldzs-1059222800.html
Памёр вядомы беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс
Памёр вядомы беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс
Sputnik Беларусь
Адам Мальдзіс таксама вядомы як сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, яны доўгі час нават былі суседзямі. 03.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-03T19:58+0300
2022-01-03T19:58+0300
2022-01-03T20:21+0300
адам мальдзіс
літаратура
уладзімір караткевіч
беларусь
беларуская літаратура
пісьменнік
крытык
літаратуразнавец
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102704/66/1027046694_0:0:4001:2251_1920x0_80_0_0_db623b531f26861bbf7ae7f8b8b3c642.jpg
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнавец Адам Мальдзіс памёр на 90-м годзе жыцця, паведамляе ў панядзелак шэраг Telegram-каналаў.Прычыну смерці не называюць, пра час і месца развітання будзе паведамлена пазней.Навуковец нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы Ашмянскага павета. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 23 гады, а пасля працаваў сакратаром у радашковіцкай раённай газеце "Сцяг Ільіча".Скончыў у 1962-м аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, працаваў навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963-м.Мальдзіс вядомы яшчэ і як сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён не раз расказваў аб цёплых сяброўскіх адносінах, якія ў іх склаліся. Нават жылі пісьменнік і крытык доўгі час па суседстве.Акрамя таго, менавіта Адам Мальдзіс распачаў шматлікія даследаванні ў галіне гісторыі беларускай літаратуры і культуры і нездарма лічыцца родапачынальнікам беларускай сучаснай культуралогіі як навукі.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20160725/1024465806.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102704/66/1027046694_101:0:3650:2662_1920x0_80_0_0_6b3edb8447eb71981e1de8d6c32f9ee3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
адам мальдзіс, літаратура, уладзімір караткевіч, беларусь, беларуская літаратура, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец
адам мальдзіс, літаратура, уладзімір караткевіч, беларусь, беларуская літаратура, пісьменнік, крытык, літаратуразнавец
Памёр вядомы беларускі літаратуразнавец Адам Мальдзіс
19:58 03.01.2022 (абноўлена: 20:21 03.01.2022) Адам Мальдзіс таксама вядомы як сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, яны доўгі час нават былі суседзямі.
МІНСК, 3 сту – Sputnik. Беларускі публіцыст, крытык і літаратуразнавец Адам Мальдзіс памёр на 90-м годзе жыцця, паведамляе ў панядзелак шэраг Telegram-каналаў.
Прычыну смерці не называюць, пра час і месца развітання будзе паведамлена пазней.
Навуковец нарадзіўся 7 жніўня 1932 года ў вёсцы Расолы Ашмянскага павета. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 23 гады, а пасля працаваў сакратаром у радашковіцкай раённай газеце "Сцяг Ільіча".
Скончыў у 1962-м аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Акадэміі навук БССР, працаваў навуковым супрацоўнікам. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1963-м.
Мальдзіс вядомы яшчэ і як сябар пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён не раз расказваў аб цёплых сяброўскіх адносінах, якія ў іх склаліся. Нават жылі пісьменнік і крытык доўгі час па суседстве.
Акрамя таго, менавіта Адам Мальдзіс распачаў шматлікія даследаванні ў галіне гісторыі беларускай літаратуры і культуры і нездарма лічыцца родапачынальнікам беларускай сучаснай культуралогіі як навукі.
Памёр народны артыст Беларусі
Міхаіл КазінецПамёр беларускі паэт
Мікола МятліцкіПамёр беларускі пісьменнік
Юрый Станкевіч