https://bel.sputnik.by/20230301/tryvalaya-neparushnaya-druzhba-s-tsznpn-ab-adnosnakh-z-prezdentam-belarus-1072786922.html
Трывалая непарушная дружба: Сі Цзіньпін аб адносінах з прэзідэнтам Беларусі
Трывалая непарушная дружба: Сі Цзіньпін аб адносінах з прэзідэнтам Беларусі
Sputnik Беларусь
Старшыня КНР адзначыў, што яго звязвае з беларускім прэзідэнтам агульнае імкненне да развіцця адносін паміж краінамі. 01.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-01T14:44+0300
2023-03-01T14:44+0300
2023-03-01T14:44+0300
сі цзіньпін
аляксандр лукашэнка
кітай
кнр
беларусь
у свеце
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/01/1072784553_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_ecc75f3bc2dcc3c5749676a1d3e91142.jpg
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Ва ўмовах нестабільнасці і турбулентнасці міжнароднай абстаноўкі Пекін накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва з Мінскам, аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.Ён адзначыў, што палітычны ўзаемадавер і практычнае супрацоўніцтва неабходна для дынамічнага, здаровага і ўстойлівага развіцця двухбаковых адносін.Кіраўнік Кітая таксама выказаў упэўненасць у тым, што візіт беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін, які праходзіць цяпер, будзе вельмі плённым.Сустрэча сяброўСі Цзіньпін нагадаў аб папярэдняй сустрэчы з Лукашэнкам, якая адбылася ў мінулым годзе ў Самаркандзе. Ён адзначыў, што тады кіраўнікі дзяржаў мелі "вельмі выдатную размову", пасля якой заявілі аб тым, што адносіны паміж Мінскам і Пекінам выходзяць "на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства".Гэта паслужыла штуршком для поўнамаштабнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Старшыня КНР таксама мяркуе, што новы статус двухбаковых адносін павінен напаўняцца новым зместам."Сёння ў нас добрая магчымасць распрацаваць план па ўсім комплексе двухбаковых адносін і прыняць сумесную заяву", - сказаў ён.Сі Цзіньпінь падкрэсліў, што яго з Лукашэнкам "аб’ядноўвае агульнае імкненне да развіцця кітайска-беларускіх адносін".Візіт Лукашэнкі ў КітайПрэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам з 28 лютага. Плануецца, што візіт завершыцца 2 сакавіка.У сераду, 1 сакавіка, беларускі лідар правёў перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Таксама з малодшым сынам ён усклаў кветкі на плошчы Цяньаньмэнь.Чакаецца, што па выніках візіту будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у розных сферах.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/01/1072784553_180:0:1135:716_1920x0_80_0_0_571b11a030947a3aa96622e1fbaeff04.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сі цзіньпін, аляксандр лукашэнка, кітай, кнр, беларусь, у свеце, палітыка, навіны
сі цзіньпін, аляксандр лукашэнка, кітай, кнр, беларусь, у свеце, палітыка, навіны
Трывалая непарушная дружба: Сі Цзіньпін аб адносінах з прэзідэнтам Беларусі
Старшыня КНР адзначыў, што яго звязвае з беларускім прэзідэнтам агульнае імкненне да развіцця адносін паміж краінамі.
МІНСК, 1 сак – Sputnik. Ва ўмовах нестабільнасці і турбулентнасці міжнароднай абстаноўкі Пекін накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва з Мінскам, аб гэтым заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.
Ён адзначыў, што палітычны ўзаемадавер і практычнае супрацоўніцтва неабходна для дынамічнага, здаровага і ўстойлівага развіцця двухбаковых адносін.
Кіраўнік Кітая таксама выказаў упэўненасць у тым, што візіт беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі ў Пекін, які праходзіць цяпер, будзе вельмі плённым.
Сі Цзіньпін нагадаў аб папярэдняй сустрэчы з Лукашэнкам, якая адбылася ў мінулым годзе ў Самаркандзе. Ён адзначыў, што тады кіраўнікі дзяржаў мелі "вельмі выдатную размову", пасля якой заявілі аб тым, што адносіны паміж Мінскам і Пекінам выходзяць "на ўзровень усепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства".
Гэта паслужыла штуршком для поўнамаштабнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Старшыня КНР таксама мяркуе, што новы статус двухбаковых адносін павінен напаўняцца новым зместам.
"Сёння ў нас добрая магчымасць распрацаваць план па ўсім комплексе двухбаковых адносін і прыняць сумесную заяву", - сказаў ён.
Сі Цзіньпінь падкрэсліў, што яго з Лукашэнкам "аб’ядноўвае агульнае імкненне да развіцця кітайска-беларускіх адносін".
"Мы дружым ужо не першы год. У нас трывалае непарушнае сяброўства", - прывяла словы кіраўніка Кітая прэс-служба беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам з 28 лютага. Плануецца, што візіт завершыцца 2 сакавіка.
У сераду, 1 сакавіка, беларускі лідар правёў перагаворы са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Таксама з малодшым сынам ён усклаў кветкі на плошчы Цяньаньмэнь.
Чакаецца, што па выніках візіту будзе падпісаны вялікі пакет дакументаў па развіцці адносін у розных сферах.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінск падтрымлівае ініцыятыву Кітая аб міжнароднай бяспецы – Лукашэнка
Лукашэнка:
Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"