Інфаграфіка

Памятка поснікам: чым замяніць скаромныя прадукты

Падпісацца
Працягласць Вялікага посту сем тыдняў. Ён – найважнейшы са шматдзённых пастоў, які рыхтуе хрысціян да годнай сустрэчы свята Уваскрэсення Хрыстовага. Глядзіце памятку для поснікаў у інфаграфіцы Sputnik.
У гэтым годзе Вялікі пост пачаўся 27 лютага і будзе доўжыцца да 15 красавіка. Для праваслаўных вернікаў гэтыя 48 дзён – доўгі і цяжкі перыяд ачышчэння цела і душы.
Якімі поснымі прадуктамі можна замяніць скаромную ежу ў перыяд Вялікага посту, каб харчаванне было збалансаваным і карысным для арганізма – у інфаграфіцы Sputnik.
Сем тыдняў цялеснага і душэўнага посту ўключаюць у сябе Святую Чатырохдзесятніцу і Страсную або Перадвелікодную сядміцу – тыдзень, які пачынаецца пасля Вербнай нядзелі і доўжыцца да самага Вялікадня.
Кожны тыдзень Вялікага посту мае сваю назву і асаблівае напаўненне:
Урачыстасць праваслаўя (з 27 лютага па 5 сакавіка). У першы тыдзень ушаноўваецца перамога над іканаборствам. Надаецца асаблівая павага ва ўспамінах да імператрыцы Феадоры Канстанцінопальскай, якая аднавіла шанаванне абразоў у храмах, пасля забароны, што адбылася ў VIII стагоддзі.
Тыдзень Свяціцеля Рыгора Паламы (з 6 па 12 сакавіка). У другую сямідзёнку пачытаюць гэтага Свяціцеля за моц яго вучэння і перамогу ў тэалагічных спрэчках, у якіх святы паказаў усеаб’емную сувязь паміж Богам і светам.
Крыжапаклонны тыдзень (з 13 па 19 сакавіка). Зыходзячы с назвы трэцяга вялікапоснага тыдня, у гэты перыяд праваслаўныя пакланяюцца Крыжу.
Тыдзень Вялебнага Яна Лесвічніка (з 20 па 26 сакавіка). Гэты святы ўяўляе сабою моцны прыклад посту і духоўнага жыцця, з якім павінен суадносіцца сумленны хрысціянін не толькі ў чацвёрты вялікапосны тыдзень.
Тыдзень Вялебнай Марыі Егіпецкай (з 27 сакавіка па 2 красавіка). Святую Марыю Егіпецкую на пятым вялікодным тыдні ўшаноўваюць за тое, што яна цераз прытрымліванне ўзмоцненага посту змагла пазбавіцца ад распуства ў жыцці.
Тыдзень, прысвечаны ўваходу Гасподняму ў Іерусалім (з 3 па 9 красавіка). Шосты тыдзень посту адзначаецца падзеяй уезду Хрыста у горад Іерусалім. Гэтая сямідзёнка таксама носіць назву "тыдзень ваій", што паходзіць ад слова "вайя" – лісце пальмы, якім высцілалі шлях Збавіцеля перад Іерусалімам. На Вербную нядзелю ў славянскіх краінах замест пальмавых лістоў ужываюць галінкі вярбы.
Страсная ці Перадвелікодная сядміца (з 10 красавіка да Вялікадня). У сёмы тыдзень посту ўзгадваюць апошнія дні зямнога жыцця, смерці і пахавання Ісуса Хрыста.
Духоўная частка Вялікага посту заключаецца ў малітвах, пакаянні, а таксама ўстрыманні і барацьбе з асабістымі слабасцямі і ўсім, што адцягвае ад Бога.
Што ж тычыцца фізічнага боку – на працягу сарака васьмі дзён варта абмежаваць сябе ад скаромнай ежы, напрыклад: мяса, малака, яек – ежы жывёльнага паходжання.
Выхадныя дні – субота і нядзеля не з’яўляюцца строга нішчымнымі. У гэтыя дні царквой дазволена ўжываць ежу, прыгатаваную на алеі.
Свяшчэннікі падкрэсліваюць, што не варта ўспрымаць Вялікі пост як дыету, так як ўстрыманне ад ежы павінна абавязкова суправаджацца малітвамі і быць накіраваным на ачышчэнне душы. Таксама кожны чалавек сам павінен вызначыць, якая мера ўстрымання з’яўляецца неабходнай, у адпаведнасці з фізічным здароўем тых, хто поснічае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Далоў скаромнае, або Нашы стравы ў Вялікі пост
Мітрапаліт Веніямін: карысць Вялікага посту праверана на працягу многіх стагоддзяў
Вялікі пост: што можна есці, а што – нельга
Стужка навiн
0