Памятка поснікам: чым замяніць скаромныя прадукты
Падпісацца
Працягласць Вялікага посту сем тыдняў. Ён – найважнейшы са шматдзённых пастоў, які рыхтуе хрысціян да годнай сустрэчы свята Уваскрэсення Хрыстовага. Глядзіце памятку для поснікаў у інфаграфіцы Sputnik.
У гэтым годзе Вялікі пост пачаўся 23 лютага і будзе доўжыцца да 11 красавіка. Для праваслаўных вернікаў гэтыя 48 дзён – доўгі і цяжкі перыяд ачышчэння цела і душы.
Якімі поснымі прадуктамі можна замяніць скаромную ежу ў перыяд Вялікага посту, каб харчаванне было збалансаваным і карысным для арганізма – у інфаграфіцы Sputnik.
Сем тыдняў цялеснага і душэўнага посту ўключаюць у сябе Святую Чатырохдзясятніцу і Страсную або Перадвелікодную сядміцу – тыдзень, які пачынаецца пасля Вербнай нядзелі і доўжыцца да Вялікадня.


Кожны тыдзень Вялікага посту мае сваю назву і асаблівае напаўненне:
Урачыстасць праваслаўя (з 23 лютага па 1 сакавіка). У першы тыдзень ушаноўваецца перамога над іканаборствам. Надаецца асаблівая павага ва ўспамінах да імператрыцы Феадоры Канстанцінопальскай, якая аднавіла шанаванне абразоў у храмах, пасля забароны, што адбылася ў VIII стагоддзі.
Тыдзень Свяціцеля Рыгора Паламы (з 2 па 8 сакавіка). У другую сямідзёнку пачытаюць гэтага Свяціцеля за моц яго вучэння і перамогу ў тэалагічных спрэчках, у якіх святы паказаў усеаб’емную сувязь паміж Богам і светам.
Крыжапаклонны тыдзень (з 9 па 15 сакавіка). Зыходзячы с назвы трэцяга велікапоснага тыдня, у гэты перыяд праваслаўныя пакланяюцца Крыжу.
Тыдзень Вялебнага Яна Лесвічніка (з 16 па 22 сакавіка). Гэты святы ўяўляе сабою моцны прыклад посту і духоўнага жыцця, з якім павінен суадносіцца сумленны хрысціянін не толькі ў чацвёрты вялікапосны тыдзень.
Тыдзень Вялебнай Марыі Егіпецкай (з 23 па 29 сакавіка). Святую Марыю Егіпецкую на пятым вялікодным тыдні ўшаноўваюць за тое, што яна цераз прытрымліванне ўзмоцненага посту змагла пазбавіцца ад распуства ў жыцці.
Тыдзень, прысвечаны ўваходу Гасподняму ў Іерусалім (з 30 сакавіка па 5 красавіка). Шосты тыдзень посту адзначаецца падзеяй уезду Хрыста у горад Іерусалім. Гэтая сямідзёнка таксама носіць назву "тыдзень ваій", што паходзіць ад слова "вайя" – лісце пальмы, якім высцілалі шлях Збавіцеля перад Іерусалімам. На Вербную нядзелю ў славянскіх краінах замест пальмавых лістоў ужываюць галінкі вярбы.
Страсная ці Перадвелікодная сядміца (з 6 красавіка да Вялікадня). У сёмы тыдзень посту ўзгадваюць апошнія дні зямнога жыцця, смерці і пахавання Ісуса Хрыста.
Духоўная частка Вялікага посту заключаецца ў малітвах, пакаянні, а таксама ўстрыманні і барацьбе з асабістымі слабасцямі і ўсім, што адцягвае ад Бога.
Што ж тычыцца фізічнага боку – на працягу сарака васьмі дзён варта абмежаваць сябе ад скаромнай ежы, напрыклад: мяса, малака, яек – ежы жывёльнага паходжання.
Выхадныя дні – субота і нядзеля не з’яўляюцца строга нішчымнымі. У гэтыя дні царквой дазволена ўжываць ежу, прыгатаваную на алеі.
Свяшчэннікі падкрэсліваюць, што не варта ўспрымаць Вялікі пост як дыету, так як ўстрыманне ад ежы павінна абавязкова суправаджацца малітвамі і быць накіраваным на ачышчэнне душы. Таксама кожны чалавек сам павінен вызначыць, якая мера ўстрымання з’яўляецца неабходнай, у адпаведнасці з фізічным здароўем тых, хто поснічае.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
"Прыйшоў Прохар ды Улас – скора вясна ў нас…", або Узбагачаем пост 200-гадовымі стравамі
Мітрапаліт Веніямін: карысць Вялікага посту праверана на працягу многіх стагоддзяў
Вялікі пост: што можна есці, а што – нельга