https://bel.sputnik.by/20230302/fotafakt-u-mnsku-shanaval-pamyats-akhvyar-yareyskaga-geta-1072856556.html
Фотафакт: у Мінску ўшанавалі памяць ахвяр яўрэйскага гета
Фотафакт: у Мінску ўшанавалі памяць ахвяр яўрэйскага гета
Sputnik Беларусь
Замежныя дыпламаты, прадстаўнікі яўрэйскіх і іншых арганізацый усклалі кветкі да мемарыяла "Яма". 02.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-02T16:31+0300
2023-03-02T16:31+0300
2023-03-02T16:31+0300
гета
вялікая айчынная вайна
грамадства
гісторыя
мінск
беларусь
у беларусі
навіны
фота
фотафакт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/02/1072850666_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_8436565003dc7b9cd5a3ffc21b14654c.jpg
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Жалобнае мерапрыемства ў памяць аб трагедыі, якая адбылася 2 сакавіка 1942 года ў Мінску, прайшло ў беларускай сталіцы.У гэты дзень, на свята Пурым, у яўрэйскім гета падчас нямецкай акупацыі адбыўся масавы пагром.У тым ліку тады забілі выхаванцаў яўрэйскага дзіцячага дома. Пасля вайны на тэрыторыі былога гета яўрэйская абшчына ўстанавіла манумент "Чорны абеліск" у памяць аб тым дні і ў цэлым аб ахвярах гета (цяпер гэта частка мемарыяла "Яма").У Мінску традыцыйна кожны год 2 сакавіка ўскладаюць кветкі да абеліска. У гэтым годзе на цырымонію прыйшлі прадстаўнікі пасольстваў розных дзяржаў, у тым ліку Германіі і Францыі.Прысутнічаў Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Цві Міркін, а таксама прадстаўнікі іудзейскіх абшчын і яўрэйскіх нацыянальных арганізацый.Чаму "Яма"Мемарыял знаходзіцца ў цэнтры Мінска недалёка ад станцыі метро "Фрунзенская". Па ўспамінах тых, хто выжыў, у дзень расправы 2 сакавіка 1942 года ў гэтым месцы ў яму нацысты скідалі целы забітых, у тым ліку дзяцей.Яма захавалася да гэтага часу, і таму жыхары беларускай сталіцы з пасляваенных часоў сталі так называць гэтае месца. У 1947 годзе яўрэйскі паэт Хаім Мальцінскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, дабіўся, каб яўрэям дазволілі ўстанавіць у гэтым месцы помнік.Мальцінскі прыдумаў надпіс на рускай мове: "Светлая памяць на вечныя часы пяці тысячам яўрэяў, якія загінулі ад рук лютых ворагаў чалавецтва – фашысцка-нямецкіх злачынцаў 2 сакавіка 1942 года".Яе варыянт на ідышы выбіў на помніку майстар па камені Мардух Спрышан. Абеліск назвалі чорным з-за яго колеру. Манумент устанавілі ў 1947 годзе. Прычым, каб зрабіць на абеліску надпіс на ідышы, прыйшлося атрымліваць спецыяльны дазвол у цэнзара.У 2000 годзе ў "Яме" паставілі яшчэ адзін помнік – скульптурную бронзавую кампазіцыю "Апошні шлях". Яе аўтары – скульптары Аляксандр Фінскі і Эльза Полак, а таксама архітэктар Леанід Левін. У савецкія гады Левін быў сааўтарам мемарыяльнага комплексу ў Хатыні, за які ён быў удастоены Ленінскай прэміі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/02/1072850666_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_c1068f76541f98475d56792be26f1768.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
гета, вялікая айчынная вайна, грамадства, гісторыя, мінск, беларусь, у беларусі, навіны , фота, фотафакт
гета, вялікая айчынная вайна, грамадства, гісторыя, мінск, беларусь, у беларусі, навіны , фота, фотафакт
Фотафакт: у Мінску ўшанавалі памяць ахвяр яўрэйскага гета
Замежныя дыпламаты, прадстаўнікі яўрэйскіх і іншых арганізацый усклалі кветкі да мемарыяла "Яма".
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Жалобнае мерапрыемства ў памяць аб трагедыі, якая адбылася 2 сакавіка 1942 года ў Мінску, прайшло ў беларускай сталіцы.
У гэты дзень, на свята Пурым, у яўрэйскім гета падчас нямецкай акупацыі адбыўся масавы пагром.
У тым ліку тады забілі выхаванцаў яўрэйскага дзіцячага дома. Пасля вайны на тэрыторыі былога гета яўрэйская абшчына ўстанавіла манумент "Чорны абеліск" у памяць аб тым дні і ў цэлым аб ахвярах гета (цяпер гэта частка мемарыяла "Яма").
У Мінску традыцыйна кожны год 2 сакавіка ўскладаюць кветкі да абеліска. У гэтым годзе на цырымонію прыйшлі прадстаўнікі пасольстваў розных дзяржаў, у тым ліку Германіі і Францыі.
Прысутнічаў Часовы павераны ў справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Цві Міркін, а таксама прадстаўнікі іудзейскіх абшчын і яўрэйскіх нацыянальных арганізацый.
Мемарыял знаходзіцца ў цэнтры Мінска недалёка ад станцыі метро "Фрунзенская". Па ўспамінах тых, хто выжыў, у дзень расправы 2 сакавіка 1942 года ў гэтым месцы ў яму нацысты скідалі целы забітых, у тым ліку дзяцей.
Яма захавалася да гэтага часу, і таму жыхары беларускай сталіцы з пасляваенных часоў сталі так называць гэтае месца. У 1947 годзе яўрэйскі паэт Хаім Мальцінскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, дабіўся, каб яўрэям дазволілі ўстанавіць у гэтым месцы помнік.
Мальцінскі прыдумаў надпіс на рускай мове: "Светлая памяць на вечныя часы пяці тысячам яўрэяў, якія загінулі ад рук лютых ворагаў чалавецтва – фашысцка-нямецкіх злачынцаў 2 сакавіка 1942 года".
Яе варыянт на ідышы выбіў на помніку майстар па камені Мардух Спрышан. Абеліск назвалі чорным з-за яго колеру. Манумент устанавілі ў 1947 годзе. Прычым, каб зрабіць на абеліску надпіс на ідышы, прыйшлося атрымліваць спецыяльны дазвол у цэнзара.
У 2000 годзе ў "Яме" паставілі яшчэ адзін помнік – скульптурную бронзавую кампазіцыю "Апошні шлях". Яе аўтары – скульптары Аляксандр Фінскі і Эльза Полак, а таксама архітэктар Леанід Левін. У савецкія гады Левін быў сааўтарам мемарыяльнага комплексу ў Хатыні, за які ён быў удастоены Ленінскай прэміі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь