Кіраўнік МЗС Абхазіі: сустрэча Бжанія і Лукашэнкі была грунтоўнай

© Sputnik / Пресс-служба МИД РФ / Перайсці ў медыябанкПрезидент Абхазии Аслан Бжания
Президент Абхазии Аслан Бжания  - Sputnik Беларусь, 1920, 03.03.2023
Падпісацца
Нядаўняя вочная размова лідараў Абхазіі і Беларусі ў Мінску доўжылася больш за паўтары гадзіны.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. У супрацоўніцтве з Беларуссю адзін з важных напрамкаў – інвестыцыйны, заявіў міністр замежных спраў Абхазіі Інал Ардзінба падчас відэамоста "Сухум-Мінск" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Самае галоўнае, што было ў Мінску (падчас нядаўняга візіту кіраўніка Абхазіі - Sputnik) – гэта сустрэча лідараў. Яна была вельмі грунтоўнай і ў закрытым фармаце доўжылася больш за паўтары гадзіны. Абмеркавалі шырокае кола пытанняў. І гандлёва-эканамічнага характару, і іншыя пытанні, вельмі важныя, у тым ліку геапалітычнага характару", - сказаў Ардзінба.
Ён дадаў, што ў супрацоўніцтве з Беларуссю важна тэма ўмацавання бяспекі. Таксама Абхазія зацікаўлена ў інвестыцыях і стварэнні новых працоўных месцаў.
Лукашэнка таксама заявіў, што Мінск зацікаўлены ў супрацоўніцтве. У тым ліку цікавіць развіццё турызму.
"Асабліва пасля таго, як супраць нас пачалі тут санкцыі рознага роду ўводзіць. Людзі нашы хочуць пабываць на моры", - растлумачыў Лукашэнка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Беларусь і Абхазія: перспектывы супрацоўніцтва – відэа
Абхазія можа стаць новым членам Саюзнай дзяржавы
Беларусь і Абхазія будуць развіваць кантакты вайскоўцаў і спецслужбаў
Стужка навiн
0