https://bel.sputnik.by/20230306/drug-blok-belaes-planuetstsa-klyuchyts-u-setku--krasavku-2023-ga--lukashenka-1072946297.html
Другі блок БелАЭС паўнацэнна пачне працаваць у кастрычніку 2023 года
Другі блок БелАЭС паўнацэнна пачне працаваць у кастрычніку 2023 года
Sputnik Беларусь
На другім блоку практычна ўстаноўлена тэхналагічнае абсталяванне і завершаны мантаж трубаправодаў, выконваюцца пусканаладачныя работы. 06.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-06T11:10+0300
2023-03-06T11:10+0300
2023-03-06T11:53+0300
белаэс
аляксандр лукашэнка
белаэс у астраўцы
эканоміка
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/19/1046733192_0:93:1788:1099_1920x0_80_0_0_daf05a0cc92eca8c2d9688fa9b86d28e.jpg
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Уключэнне ў сетку другога энергаблока Беларускай АЭС запланавана ў красавіку гэтага года, паведаміў на нарадзе па пытаннях эксплуатацыі атамнай станцыі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.Прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка раней заяўляў, што пуск другога энергаблока будзе зроблены ў сакавіку.Цяпер на другім блоку практычна ўстаноўлена тэхналагічнае абсталяванне і завершаны мантаж трубаправодаў, выконваюцца пусканаладачныя работы.Зэканомілі мільёны долараўБеларускі лідар падкрэсліў, што будаўніцтва першай у краіне электрастанцыі – адзін з найбольш маштабных і важных праектаў. Напрыклад, уключаны ў сетку ў лістападзе 2020-га першы энергаблок выпрацаваў ужо больш як 12,5 млрд кВт/г электраэнергіі. Як удакладніў Лукашэнка, гэта дазволіла замясціць звыш 3 млрд кубаметраў прыроднага газу, які паступае з Расіі.Паводле слоў прэзідэнта, дзякуючы АЭС Беларусь зэканоміла ўжо больш за 400 млн долараў."Вынік нядрэнны для пачатку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.Паўнавартасна запрацуе ў кастрычнікуМіністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у сваю чаргу ўдакладніў, што другі блок АЭС уключаць у сетку ў красавіку, а ў прамысловую эксплуатацыю яго ўвядуць у кастрычніку 2023 года.Пачынаючы з красавіка магутнасць рэактарнай устаноўкі будзе ўзнята да 40%, да верасня яе плануецца павялічваць да намінальнай. Пры гэтым на другім блоку будуць праводзіць розныя выпрабаванні.Ён нагадаў, што першы блок быў уведзены ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года – больш чым праз паўгода пасля ўключэння ў сетку. У 2022-м блок прайшоў першы планава-папераджальны рамонт і, паводле яго слоў, у дадзены момант час працуе на намінальнай магутнасці.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/01/19/1046733192_100:0:1689:1192_1920x0_80_0_0_bfccdf3ef60373bd99ae02d531f7727e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, белаэс у астраўцы, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, белаэс у астраўцы, эканоміка, у беларусі, беларусь, навіны
Другі блок БелАЭС паўнацэнна пачне працаваць у кастрычніку 2023 года
11:10 06.03.2023 (абноўлена: 11:53 06.03.2023) На другім блоку практычна ўстаноўлена тэхналагічнае абсталяванне і завершаны мантаж трубаправодаў, выконваюцца пусканаладачныя работы.
МІНСК, 6 сак – Sputnik. Уключэнне ў сетку другога энергаблока Беларускай АЭС запланавана ў красавіку гэтага года, паведаміў на нарадзе па пытаннях эксплуатацыі атамнай станцыі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"Што да другога энергаблока АЭС, ідуць мерапрыемствы этапа фізічнага пуску, у красавіку гэтага года запланавана ўключэнне ў сетку", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэм’ер Беларусі Раман Галоўчанка раней заяўляў, што пуск другога энергаблока будзе зроблены ў сакавіку.
Цяпер на другім блоку практычна ўстаноўлена тэхналагічнае абсталяванне і завершаны мантаж трубаправодаў, выконваюцца пусканаладачныя работы.
Зэканомілі мільёны долараў
Беларускі лідар падкрэсліў, што будаўніцтва першай у краіне электрастанцыі – адзін з найбольш маштабных і важных праектаў. Напрыклад, уключаны ў сетку ў лістападзе 2020-га першы энергаблок выпрацаваў ужо больш як 12,5 млрд кВт/г электраэнергіі. Як удакладніў Лукашэнка, гэта дазволіла замясціць звыш 3 млрд кубаметраў прыроднага газу, які паступае з Расіі.
Паводле слоў прэзідэнта, дзякуючы АЭС Беларусь зэканоміла ўжо больш за 400 млн долараў.
"Вынік нядрэнны для пачатку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Паўнавартасна запрацуе ў кастрычніку
Міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч у сваю чаргу ўдакладніў, што другі блок АЭС уключаць у сетку ў красавіку, а ў прамысловую эксплуатацыю яго ўвядуць у кастрычніку 2023 года.
Пачынаючы з красавіка магутнасць рэактарнай устаноўкі будзе ўзнята да 40%, да верасня яе плануецца павялічваць да намінальнай. Пры гэтым на другім блоку будуць праводзіць розныя выпрабаванні.
"Гатоўнасць да здачы АЭС у цэлым у адпаведнасці з праграмамі ўводу ў эксплуатацыю прагназіруецца ў кастрычніку 2023 года", - канстатаваў кіраўнік Мінэнерга.
Ён нагадаў, што першы блок быў уведзены ў эксплуатацыю ў чэрвені 2021 года – больш чым праз паўгода пасля ўключэння ў сетку. У 2022-м блок прайшоў першы планава-папераджальны рамонт і, паводле яго слоў, у дадзены момант час працуе на намінальнай магутнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Росатом"
пачаў пастаўку паліва на БелАЭС па двухбаковым кантракце