https://bel.sputnik.by/20230307/belarus-vyroshchvae-agarodnny-bolsh-chym-spazhyvae--galochanka-1072986201.html
Беларусь вырошчвае агародніны больш, чым спажывае – Галоўчанка
Беларусь вырошчвае агародніны больш, чым спажывае – Галоўчанка
Sputnik Беларусь
У зімовыя месяцы агародніна і садавіна лідзіруюць традыцыйна на беларускім рынку па росце цэн, што выклікае занепакоенасць ва ўлад і насельніцтва. 07.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-07T11:07+0300
2023-03-07T11:07+0300
2023-03-07T11:07+0300
раман галоўчанка
у беларусі
беларусь
агародніна
сельская гаспадарка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/14/1047439288_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_7b06877a213c364510b20890a66cfdcf.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Пэўныя цяжкасці з насычэннем унутранага рынку агароднінай узнікаюць у міжсезонне, пра гэта сказаў прэм’ер Беларусі Галоўчанка на нарадзе падчас наведвання цяплічнай гаспадаркі "ДорОРС ", перадае карэспандэнт Sputnik.Галоўчанка звярнуў увагу на той факт, што "гадавыя аб’ёмы вытворчасці істотна перавышаюць патрэбнасці ўнутранага рынку".Пасля чаго растлумачыў, што складанасці ўзнікаюць з-за нераўнамернасці вытворчасці прадукцыі з агародніны – у больш цёплыя месяцы яе, зразумела, вырабляецца больш. У сувязі з гэтым урад ставіў задачу вывучыць, якім чынам з найменшымі затратамі і аптымальнай тэхналагічнасцю вырашыць гэтую праблему.На думку беларускага прэм’ера, гэта нескладаная задача, таму што ў краіне ёсць адпаведная навуковая база і дасведчаныя людзі."Усё можна рэалізаваць, пытанне ў эканамічнай эфектыўнасці і рэнтабельнасці", - падкрэсліў Галоўчанка.У завяршэнне ён дадаў, што для рэалізацыі гэтай задачы ў краіне пашыраюцца цяпліцы і мадэрнізуюцца цяплічныя гаспадаркі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/04/14/1047439288_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_f74dface1a2068fe2e819c004df460b7.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман галоўчанка, у беларусі, беларусь, агародніна, сельская гаспадарка, навіны
раман галоўчанка, у беларусі, беларусь, агародніна, сельская гаспадарка, навіны
Беларусь вырошчвае агародніны больш, чым спажывае – Галоўчанка
У зімовыя месяцы агародніна і садавіна лідзіруюць традыцыйна на беларускім рынку па росце цэн, што выклікае занепакоенасць ва ўлад і насельніцтва.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Пэўныя цяжкасці з насычэннем унутранага рынку агароднінай узнікаюць у міжсезонне, пра гэта сказаў прэм’ер Беларусі Галоўчанка на нарадзе падчас наведвання цяплічнай гаспадаркі "ДорОРС ", перадае карэспандэнт Sputnik.
"Цяпер мы менавіта ў міжсезонне знаходзімся і не можам поўнасцю задаволіць свае патрэбы, у першую чаргу, па найбольш запатрабаванай агародніне", - адзначыў кіраўнік урада.
Галоўчанка звярнуў увагу на той факт, што "гадавыя аб’ёмы вытворчасці істотна перавышаюць патрэбнасці ўнутранага рынку".
Пасля чаго растлумачыў, што складанасці ўзнікаюць з-за нераўнамернасці вытворчасці прадукцыі з агародніны – у больш цёплыя месяцы яе, зразумела, вырабляецца больш. У сувязі з гэтым урад ставіў задачу вывучыць, якім чынам з найменшымі затратамі і аптымальнай тэхналагічнасцю вырашыць гэтую праблему.
На думку беларускага прэм’ера, гэта нескладаная задача, таму што ў краіне ёсць адпаведная навуковая база і дасведчаныя людзі.
"Усё можна рэалізаваць, пытанне ў эканамічнай эфектыўнасці і рэнтабельнасці", - падкрэсліў Галоўчанка.
У завяршэнне ён дадаў, што для рэалізацыі гэтай задачы ў краіне пашыраюцца цяпліцы і мадэрнізуюцца цяплічныя гаспадаркі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Экспарт "малочкі" з Беларусі вырас, нягледзячы на санкцыі – Мінсельгасхарч