https://bel.sputnik.by/20230307/lukashenka-znagarodz-ordenam-tsertselya-kubrakova--lapo-1073006436.html
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі Церцеля, Кубракова і Лапо
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі Церцеля, Кубракова і Лапо
Кіраўнікі Камітэта дзяржбяспекі, МУС і Дзяржпагранкамітэта ўдастоены ордэнаў "За службу Радзіме" розных ступеней за аперацыю па злове тэрарыста і яго... 07.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-07T16:38+0300
2023-03-07T16:38+0300
2023-03-07T16:38+0300
аляксандр лукашэнка
іван церцель
іван кубракоў
анатоль лапо
кдб рб
мус рб
дзяржпагранкамітэт беларусі
у беларусі
беларусь
навіны
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/07/1073003062_0:128:1201:803_1920x0_80_0_0_b5d99e99d8f52c8df3e3bf31edae0321.png
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Па выніках контртэрарыстычнай аперацыі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў трох ведамстваў.Старшыня КДБ Іван Церцель атрымаў ордэн "За службу Радзіме" І ступені, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў – ордэна "За службу Радзіме" ІІ ступені.Сутнасць аперацыіРаней Лукашэнка раскрыў падрабязнасці аперацыі па затрыманні ўдзельнікаў падзей на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах. Усяго затрыманы больш за 20 чалавек, аднак гэта не ўсе, хто мае дачыненне. Па словах прэзідэнта, некаторыя хаваюцца за мяжой.Выканаўцу тэракта рыхтавала СБУ, а затрымалі яго пад Мінскам у раёне Бараўлян у "асабняку садовага таварыства".Беларускі прэзідэнт адзначыў, што ў ходзе рэалізацыі дыверсійнай аперацыі былі выкарыстаны самыя высокія тэхналогіі.Што за ордэнУзнагарода "За службу Радзіме" была заснавана ў Беларусі ў 1995 годзе. Ордэн мае тры ступені. Вышэйшая з іх – першая. Ордэн з’яўляецца своеасаблівым аналагам савецкай узнагароды "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР".Першы ўзнагароджаны ў гісторыі незалежнай Беларусі – афіцэр міліцыі Міхаіл Дзям’янаў. У 1996 годзе яго ўзнагародзілі III ступенню пасмяротна. Ён загінуў на вакзале ў Оршы, калі з калегамі абясшкоджваў узброеных злачынцаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/07/1073003062_16:0:1113:823_1920x0_80_0_0_dccf688b9922fcaf673630b4edaac1a5.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, іван церцель, іван кубракоў, анатоль лапо, кдб рб, мус рб, дзяржпагранкамітэт беларусі, у беларусі, беларусь, навіны
аляксандр лукашэнка, іван церцель, іван кубракоў, анатоль лапо, кдб рб, мус рб, дзяржпагранкамітэт беларусі, у беларусі, беларусь, навіны
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі Церцеля, Кубракова і Лапо
Кіраўнікі Камітэта дзяржбяспекі, МУС і Дзяржпагранкамітэта ўдастоены ордэнаў "За службу Радзіме" розных ступеней за аперацыю па злове тэрарыста і яго саўдзельнікаў.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Па выніках контртэрарыстычнай аперацыі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў кіраўнікоў трох ведамстваў.
Старшыня КДБ Іван Церцель атрымаў ордэн "За службу Радзіме" І ступені, кіраўнік Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і міністр унутраных спраў Іван Кубракоў – ордэна "За службу Радзіме" ІІ ступені.
"Я прашу вас і даручаю вам, як я вам казаў, усіх, нават калі іх будуць тысячы, нашых рабят, якія праводзілі гэтую аперацыю і ўдзельнічалі ў ёй, прадставіць да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі. Каго трэба – падтрымаць матэрыяльна, маральна, як заўгодна", - цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.
Сутнасць аперацыі
Раней Лукашэнка раскрыў падрабязнасці аперацыі па затрыманні ўдзельнікаў падзей на ваенным аэрадроме ў Мачулішчах. Усяго затрыманы больш за 20 чалавек, аднак гэта не ўсе, хто мае дачыненне. Па словах прэзідэнта, некаторыя хаваюцца за мяжой.
Выканаўцу тэракта рыхтавала СБУ, а затрымалі яго пад Мінскам у раёне Бараўлян у "асабняку садовага таварыства".
"У падвале – друкарня з рознага роду анучамі бэчэбэшнымі і іншай літаратурай. Ну, мярзотнік пражываў там. Можаце зрабіць выснову. Пра што я заўсёды казаў – што нам ніколі нельга супакойвацца", - распавёў Лукашэнка.
Беларускі прэзідэнт адзначыў, што ў ходзе рэалізацыі дыверсійнай аперацыі былі выкарыстаны самыя высокія тэхналогіі.
Што за ордэн
Узнагарода "За службу Радзіме" была заснавана ў Беларусі ў 1995 годзе. Ордэн мае тры ступені. Вышэйшая з іх – першая. Ордэн з’яўляецца своеасаблівым аналагам савецкай узнагароды "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР".
Першы ўзнагароджаны ў гісторыі незалежнай Беларусі – афіцэр міліцыі Міхаіл Дзям’янаў. У 1996 годзе яго ўзнагародзілі III ступенню пасмяротна. Ён загінуў на вакзале ў Оршы, калі з калегамі абясшкоджваў узброеных злачынцаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь