https://bel.sputnik.by/20230308/kheytary-ne-verats-u-pachutsts-nvald-sa-sma-azhansya--sta-zorkay-tiktok-1073007380.html
Хейтары не вераць у пачуцці: інвалід са СМА ажаніўся і стаў зоркай TikTok
Хейтары не вераць у пачуцці: інвалід са СМА ажаніўся і стаў зоркай TikTok
Sputnik Беларусь
За год Уладзіслаў Петравіч развіў свой акаўнт у TikTok да 80 тысяч падпісчыкаў. Жартуе, што збольшага гэта дзякуючы хейтарам. Зазірнулі на канал і ў госці да... 08.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-08T10:58+0300
2023-03-08T10:58+0300
2023-03-08T10:58+0300
інваліды
тiktok
каханне
у беларусі
беларусь
рэпартаж
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/06/1072965433_402:0:3630:1816_1920x0_80_0_0_48957d2a691ef8a497bcc88db69df706.jpg
Сярод замацаваных відэа ў TikTok ва Улада – кадры з вяселля і адказы на папулярныя пытанні. Адны з частых каментарыяў – ці сапраўды Улад і Юля Петравічы муж і жонка і… як ідуць справы з інтымным жыццём. Абодва адказваюць, што на такое рэагуюць спакойна.Улад – інвалід з дзяцінства. Разам з Юляй ён ужо больш за 10 гадоў, з якіх 3,5 – у шлюбе. У хлопца два папулярныя каналы – у TikTok і YouTube, за плячыма – некалькі інтэрв’ю з вядомымі тэнісістамі (нават Арына Сабаленка прыязджала ў госці на размову), добрая праца і прыгажуня-жонка. Хоць сам ён і не можа перасоўвацца без дапамогі каляскі, працуе толькі адной рукой, але пры гэтым жыве вельмі актыўным жыццём.Sputnik даведаўся пра гісторыю знаёмства незвычайнай пары, іх стаўленне да негатыўных каментарыяў і папулярнасці ў інтэрнэце.Не быць асаблівымУлад перасоўваецца з дапамогай інваліднай каляскі, колькі сябе памятае. Мама расказвала, што нарадзіўся ён здаровым дзіцем, але прыкладна ў год моцна перахварэў на бранхіт. Было цяжкае лячэнне, шмат нейкіх лекаў, а пасля гэтага са здароўем пачаліся праблемы: на ножкі хлопчык больш не мог стаць. Урачы казалі: пройдзе, гэта слабасць пасля цяжкай хваробы. Толькі з часам сям’я пачула дыягназ – СМА (спінальная мышачная атрафія).Пры гэтым Улад, кажучы аб сваім захворванні, адзначае, што ніколі не адчуваў сябе нейкім асаблівым ці не такім. Усё дзякуючы бацькам і асяроддзю.Не было ў яго і праблем з аднагодкамі (дзеці ж часта бываюць жорсткія да тых, хто не падобны на большасць людзей). Са сваім лепшым сябрам Улад сябруе з дзяцінства, мае зносіны з аднакласнікамі на вечарах сустрэчы выпускнікоў, хоць вучыўся дома. Падкрэслівае: усё ў яго жыцці як ва ўсіх. І ў сямейным таксама.Часта з жонкай выходзяць у свет: на шопінг, у кінатэатры і тэатры, на прагулкі. Праўда, перад гэтым даводзіцца дэталёва даведвацца, як ідуць справы з безбар’ерным асяроддзем (кажуць: амаль усюды ўсё дрэнна). І зімой прагулкі крыху абмежаваны. Часам яшчэ і проста няма часу – ва Уладзіслава бывае шмат працы і нямала часу сыходзіць на дзве любімыя справы – канал аб тэнісе на YouTube і акаўнт у TikTok.На гэтай канапе сядзела СабаленкаУладзіслаў скончыў школу з залатым медалём, паступіў у БДУІР на айцішную спецыяльнасць. Але практычна адразу ж захапіўся фатаграфіяй і відэамантажом. А потым – пайшоў у YouTube."Спачатку я захапляўся футболам, потым неяк пераключыўся на вялікі тэніс. І вырашыў здымаць агляды матчаў у YouTube-канале. Мне спадабалася, захацелася паспрабаваць сябе ў ролі інтэрв'юера. Пачаў пісаць нашым тэнісістам. На маё здзіўленне, усе аказаліся вельмі адкрытыя", - кажа Улад.Першай удзельніцай праграмы "Тэнісны балабол" стала Вера Лапко – удзельніца турніраў Вялікага шлема. А потым госці пайшлі адзін за адным. Самае папулярнае відэа на канале – інтэрв’ю з першай ракеткай Беларусі Арынай Сабаленка, якая ў гэтым годзе выйграла турнір Australian Open.Каханне з першага поглядуУ інтэрнэце Улад сустрэў і сваё першае каханне, жонку Юлію. Пара пазнаёмілася на сайце знаёмстваў.Пару тыдняў пара размаўляла анлайн, а потым Улад запрасіў яе ў госці. І паступова ўсё закруцілася."Я ведала, што Улад на калясцы, але мяне гэта не бянтэжыла. Што зачапіла? Мусіць, стаўленне да мяне, знакі ўвагі, словы і ўчынкі. Ён вельмі разумны, засяроджаны, а я люблю кемлівых хлопцаў. І яшчэ вельмі зачапіў голас – цікавы тэмбр", - кажа Юлія.Улад расказвае, што яму ніколі ў прынцыпе не было страшна знаёміцца з дзяўчатамі, але з Юляй наогул адразу ўсё было неяк па-іншаму: абодва адчулі сябе так, быццам ведаюць адзін аднаго даўным-даўно."Нам нават у TikTok пішуць, што мы вельмі падобныя, як брат і сястра. І не вераць, што мы пара, просяць паказаць пасведчанне аб шлюбе", - кажа Юлія.3,5 гады таму Улад і Юля пажаніліся. Прапанову рабіў не адразу – прыглядаліся адзін да аднаго. Для дзяўчыны было важна зразумець, ці зможа яна пацягнуць такія адносіны фізічна."Я разумела, што будзе няпроста, і мне трэба было паглядзець, ці змагу я дзесьці падняць Улада, даглядаць яго. Калі б не пацягнула гэта, то наўрад ці ўсё працягвалася", - сумленна прызнае Юлія.Сямейная пара жыве ў бацькоў Улада. І зараз жонка імкнецца браць на сябе ўвесь клопат пра мужа: дапамагае яму апранацца, прымаць ванну, падае неабходныя рэчы. А ў цэлым, падкрэсліваюць абодва, звычайнае сямейнае жыццё.Маці доўга адгаворвалаБацькі Уладзіслава заўсёды ставіліся да яго як да звычайнага чалавека. Таму і перыяд сталення, калі ў яго жыцці сталі з’яўляцца дзяўчыны, успрынялі спакойна. Праўда, калі стала зразумела, што адносіны з Юляй становяцца сур’ёзнымі, маці некаторы час хвалявалася за сына і баялася, што яму разаб’юць сэрца. Але з часам убачыла, што ўсё добра."Нават дапамагала зрабіць прапанову. Звычайна я ўсе падарункі і кветкі Юлі заказваю праз інтэрнэт. Калі прывезлі ружы, а я ладзіў сюрпрыз з кольцам, папрасіў маму нарваць пялёсткі, выкласці іх у форме сэрцайка і запаліць свечкі", - кажа хлопец."А мая маці мяне доўга адгаворвала. Яна адразу ўвогуле не паверыла ў такія адносіны. Казала, што ў яе душа баліць, што я нашу і падымаю Улада, маўляў, не для гэтага я цябе нараджала. Зараз у яе нейкая пакора. Адносіны проста роўныя, звычайныя, паважлівыя", - прызнаецца Юлія.Такое лёгкае здзіўленне адносіны незвычайнай пары выклікаюць да гэтага часу і ў многіх карыстальнікаў сацсетак. Дзяўчына знаходзіць, што адказаць і тут.Але карыстальнікі TikTok не сунімаюцца: шукаюць падвох у іх адносінах і (самае частае) цікавяцца падрабязнасцямі інтымнага жыцця.Усё дзеля хайпаКалі Уладзіслаў толькі-толькі запускаў канал на YouTube, яго блізкі сябар, не па чутках знаёмы з хейтам у сацсетках, папярэдзіў не ставіцца сур’ёзна да каментарыяў."Ён мне сказаў: будзь гатоў, што табе будуць пісаць людзі дрэнныя рэчы, што б ты ні рабіў, што б ты ні здымаў, хоць коцікаў і сабачак паказвай. Знойдуцца тыя, хто і там падкіне, як кажуць, нядобрага. Таму проста рэагуй на гэта як на пустыя тэксты: ты іх не бачыш, ты іх не ведаеш, і табе павінна быць напляваць на тое, што яны пра цябе пішуць", - кажа Уладзіслаў і дадае, што з таго часу так і прытрымліваецца гэтай устаноўкі.Юля ж да некарэктных каментарыяў ставіцца пакуль што не так спакойна.Пры гэтым яна цудоўна разумее, што там пішуць. Ды і падчас прамых эфіраў у TikTok усё роўна заўважае непрыемныя і часта бестактоўныя каментарыі. А мусоляць там пастаянна дзве-тры тэмы."Кажуць, што мы брат і сястра, не вераць у наша вяселле, просяць паказаць пасведчанне аб шлюбе. Хтосьці кажа, што я з ім дзеля грошай ці кватэры. Весела чуць – багаты інвалід. Што яшчэ такога пытаюцца? А, пра інтым. Пастаянна", - смяецца Юля."Людзі, якія не сутыкаліся з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, лічаць, што калі чалавек на калясцы, то і ў "гэтым плане" ён нічога не можа, бо ў яго ніжэй за талію нічога не працуе і ён нічога не адчувае. Але я нават нагамі наогул магу рухаць!", - жартуе Улад.Ён адзначае, што ў сваім блогу імкнецца падрабязна паказваць некаторыя бытавыя падрабязнасці свайго жыцця і нават адукоўвае астатніх у такіх інтымных тэмах."Тлумачу людзям, што маё захворванне ніяк не звязана з палавымі функцыямі. Але я зразумеў, што людзям, якія пішуць падобнае ў інтэрнэце, нічога не дакажаш, хоць ты відэадэманстрацыю ўключы – скажуць, што мантаж", - кажа Улад.Хвілінка матывацыіУ блогу Улада, акрамя забаўляльнага кантэнту, ёсць і яшчэ адна важная місія. Праз яго ён сваім прыкладам паказвае, што ўсё магчыма, нават з такім захворваннем. Да яго ўжо звярталіся людзі з падобнай гісторыяй, напрыклад, дзяўчына, у якой хлопец з ДЦП. І яна не ведала, як яго вывесці з дэпрэсіўнага стану і заматываваць жыць.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20230116/syn-perasta-khadzts-z-za-abstrela-usu-gstoryya-tragedy-1071245320.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/06/1072965433_806:0:3227:1816_1920x0_80_0_0_149313267d3fae67db77026cd69bb38c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інваліды, тiktok, каханне, у беларусі, беларусь, рэпартаж, грамадства
інваліды, тiktok, каханне, у беларусі, беларусь, рэпартаж, грамадства
Хейтары не вераць у пачуцці: інвалід са СМА ажаніўся і стаў зоркай TikTok
Эксклюзіў
За год Уладзіслаў Петравіч развіў свой акаўнт у TikTok да 80 тысяч падпісчыкаў. Жартуе, што збольшага гэта дзякуючы хейтарам. Зазірнулі на канал і ў госці да хлопца з абмежаванымі магчымасцямі, які парушае стэрэатыпы аб інвалідах-калясачніках.
Сярод замацаваных відэа ў TikTok ва Улада – кадры з вяселля і адказы на папулярныя пытанні. Адны з частых каментарыяў – ці сапраўды Улад і Юля Петравічы муж і жонка і… як ідуць справы з інтымным жыццём. Абодва адказваюць, што на такое рэагуюць спакойна.
Улад – інвалід з дзяцінства. Разам з Юляй ён ужо больш за 10 гадоў, з якіх 3,5 – у шлюбе. У хлопца два папулярныя каналы – у TikTok і YouTube, за плячыма – некалькі інтэрв’ю з вядомымі тэнісістамі (нават Арына Сабаленка прыязджала ў госці на размову), добрая праца і прыгажуня-жонка. Хоць сам ён і не можа перасоўвацца без дапамогі каляскі, працуе толькі адной рукой, але пры гэтым жыве вельмі актыўным жыццём.
Sputnik даведаўся пра гісторыю знаёмства незвычайнай пары, іх стаўленне да негатыўных каментарыяў і папулярнасці ў інтэрнэце.
Улад перасоўваецца з дапамогай інваліднай каляскі, колькі сябе памятае. Мама расказвала, што нарадзіўся ён здаровым дзіцем, але прыкладна ў год моцна перахварэў на бранхіт. Было цяжкае лячэнне, шмат нейкіх лекаў, а пасля гэтага са здароўем пачаліся праблемы: на ножкі хлопчык больш не мог стаць. Урачы казалі: пройдзе, гэта слабасць пасля цяжкай хваробы. Толькі з часам сям’я пачула дыягназ – СМА (спінальная мышачная атрафія).
Пры гэтым Улад, кажучы аб сваім захворванні, адзначае, што ніколі не адчуваў сябе нейкім асаблівым ці не такім. Усё дзякуючы бацькам і асяроддзю.
"Гэта найперш заслуга бацькоў, бо з самага дзяцінства яны не рабілі ніякага акцэнту, што я інвалід. Яны казалі, што каляска – гэта проста мой сродак перамяшчэння. Напэўна, таму і я сябе стараўся пазіцыянаваць менавіта так. Гэта можна заўважыць з таго, як я кажу і нават не заўважаю такія фразы, якія людзям з боку слухаць трошкі нязвыкла: схадзіць у краму, напрыклад, хаця зразумела, што хадзіць я як бы не магу", - усміхаецца Уладзіслаў.
Не было ў яго і праблем з аднагодкамі (дзеці ж часта бываюць жорсткія да тых, хто не падобны на большасць людзей). Са сваім лепшым сябрам Улад сябруе з дзяцінства, мае зносіны з аднакласнікамі на вечарах сустрэчы выпускнікоў, хоць вучыўся дома. Падкрэслівае: усё ў яго жыцці як ва ўсіх. І ў сямейным таксама.
Часта з жонкай выходзяць у свет: на шопінг, у кінатэатры і тэатры, на прагулкі. Праўда, перад гэтым даводзіцца дэталёва даведвацца, як ідуць справы з безбар’ерным асяроддзем (кажуць: амаль усюды ўсё дрэнна). І зімой прагулкі крыху абмежаваны. Часам яшчэ і проста няма часу – ва Уладзіслава бывае шмат працы і нямала часу сыходзіць на дзве любімыя справы – канал аб тэнісе на YouTube і акаўнт у TikTok.
На гэтай канапе сядзела Сабаленка
Уладзіслаў скончыў школу з залатым медалём, паступіў у БДУІР на айцішную спецыяльнасць. Але практычна адразу ж захапіўся фатаграфіяй і відэамантажом. А потым – пайшоў у YouTube.
"Спачатку я захапляўся футболам, потым неяк пераключыўся на вялікі тэніс. І вырашыў здымаць агляды матчаў у YouTube-канале. Мне спадабалася, захацелася паспрабаваць сябе ў ролі інтэрв'юера. Пачаў пісаць нашым тэнісістам. На маё здзіўленне, усе аказаліся вельмі адкрытыя", - кажа Улад.
Першай удзельніцай праграмы "Тэнісны балабол" стала Вера Лапко – удзельніца турніраў Вялікага шлема. А потым госці пайшлі адзін за адным. Самае папулярнае
відэа на канале – інтэрв’ю з першай ракеткай Беларусі Арынай Сабаленка, якая ў гэтым годзе выйграла турнір Australian Open.
"Гаварылі ў гэтым пакоі. Арына прыехала ў госці, атрымалася нядрэннае інтэрв’ю", - распавядае Уладзіслаў.
Каханне з першага погляду
У інтэрнэце Улад сустрэў і сваё першае каханне, жонку Юлію. Пара пазнаёмілася на сайце знаёмстваў.
"Быў час, калі я вельмі актыўна там сядзеў, спрабаваў знаёміцца, прычым на розных сайтах. Часам дзяўчаты прыязджалі ў госці, але гэта ўсё былі проста такія сяброўскія зносіны за кубкам гарбаты. Пабалбаталі, пару разоў спісаліся пасля і ўсё. А вось з Юляй – гэта былі мае першыя сур’ёзныя адносіны", - кажа хлопец.
Пару тыдняў пара размаўляла анлайн, а потым Улад запрасіў яе ў госці. І паступова ўсё закруцілася.
"Я ведала, што Улад на калясцы, але мяне гэта не бянтэжыла. Што зачапіла? Мусіць, стаўленне да мяне, знакі ўвагі, словы і ўчынкі. Ён вельмі разумны, засяроджаны, а я люблю кемлівых хлопцаў. І яшчэ вельмі зачапіў голас – цікавы тэмбр", - кажа Юлія.
Улад расказвае, што яму ніколі ў прынцыпе не было страшна знаёміцца з дзяўчатамі, але з Юляй наогул адразу ўсё было неяк па-іншаму: абодва адчулі сябе так, быццам ведаюць адзін аднаго даўным-даўно.
"Нам нават у TikTok пішуць, што мы вельмі падобныя, як брат і сястра. І не вераць, што мы пара, просяць паказаць пасведчанне аб шлюбе", - кажа Юлія.
3,5 гады таму Улад і Юля пажаніліся. Прапанову рабіў не адразу – прыглядаліся адзін да аднаго. Для дзяўчыны было важна зразумець, ці зможа яна пацягнуць такія адносіны фізічна.
"Я разумела, што будзе няпроста, і мне трэба было паглядзець, ці змагу я дзесьці падняць Улада, даглядаць яго. Калі б не пацягнула гэта, то наўрад ці ўсё працягвалася", - сумленна прызнае Юлія.
Сямейная пара жыве ў бацькоў Улада. І зараз жонка імкнецца браць на сябе ўвесь клопат пра мужа: дапамагае яму апранацца, прымаць ванну, падае неабходныя рэчы. А ў цэлым, падкрэсліваюць абодва, звычайнае сямейнае жыццё.
Бацькі Уладзіслава заўсёды ставіліся да яго як да звычайнага чалавека. Таму і перыяд сталення, калі ў яго жыцці сталі з’яўляцца дзяўчыны, успрынялі спакойна. Праўда, калі стала зразумела, што адносіны з Юляй становяцца сур’ёзнымі, маці некаторы час хвалявалася за сына і баялася, што яму разаб’юць сэрца. Але з часам убачыла, што ўсё добра.
"Нават дапамагала зрабіць прапанову. Звычайна я ўсе падарункі і кветкі Юлі заказваю праз інтэрнэт. Калі прывезлі ружы, а я ладзіў сюрпрыз з кольцам, папрасіў маму нарваць пялёсткі, выкласці іх у форме сэрцайка і запаліць свечкі", - кажа хлопец.
"А мая маці мяне доўга адгаворвала. Яна адразу ўвогуле не паверыла ў такія адносіны. Казала, што ў яе душа баліць, што я нашу і падымаю Улада, маўляў, не для гэтага я цябе нараджала. Зараз у яе нейкая пакора. Адносіны проста роўныя, звычайныя, паважлівыя", - прызнаецца Юлія.
Такое лёгкае здзіўленне адносіны незвычайнай пары выклікаюць да гэтага часу і ў многіх карыстальнікаў сацсетак. Дзяўчына знаходзіць, што адказаць і тут.
"Я прыводжу прыклады з жыцця іншых сямей, калі ў жанчыны быццам бы ёсць муж, але ён прыходзіць з працы і ляжыць на канапе ўвесь вечар. І вось пытаецца: а сэнс? А мне Улад дапамагае. Так, фізічна ў мяне больш абавязкаў, але яго ўдзел у жыцці сям’і, у нейкіх бытавых пытаннях большы, чым у некаторых мужчын", - дзеліцца яна.
Але карыстальнікі TikTok не сунімаюцца: шукаюць падвох у іх адносінах і (самае частае) цікавяцца падрабязнасцямі інтымнага жыцця.
Калі Уладзіслаў толькі-толькі запускаў канал на YouTube, яго блізкі сябар, не па чутках знаёмы з хейтам у сацсетках, папярэдзіў не ставіцца сур’ёзна да каментарыяў.
"Ён мне сказаў: будзь гатоў, што табе будуць пісаць людзі дрэнныя рэчы, што б ты ні рабіў, што б ты ні здымаў, хоць коцікаў і сабачак паказвай. Знойдуцца тыя, хто і там падкіне, як кажуць, нядобрага. Таму проста рэагуй на гэта як на пустыя тэксты: ты іх не бачыш, ты іх не ведаеш, і табе павінна быць напляваць на тое, што яны пра цябе пішуць", - кажа Уладзіслаў і дадае, што з таго часу так і прытрымліваецца гэтай устаноўкі.
Юля ж да некарэктных каментарыяў ставіцца пакуль што не так спакойна.
"Спачатку моцна крыўдзіла. Нават не хацела здымацца і прасіла мяне заблакіраваць у акаўнце, каб я не бачыла гэтага. Цяпер Улад можа сам мне нешта прачытаць, што яму здасца цікавым. Я ж стараюся не глядзець", - кажа Юлія.
Пры гэтым яна цудоўна разумее, што там пішуць. Ды і падчас прамых эфіраў у TikTok усё роўна заўважае непрыемныя і часта бестактоўныя каментарыі. А мусоляць там пастаянна дзве-тры тэмы.
"Кажуць, што мы брат і сястра, не вераць у наша вяселле, просяць паказаць пасведчанне аб шлюбе. Хтосьці кажа, што я з ім дзеля грошай ці кватэры. Весела чуць – багаты інвалід. Што яшчэ такога пытаюцца? А, пра інтым. Пастаянна", - смяецца Юля.
"Людзі, якія не сутыкаліся з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, лічаць, што калі чалавек на калясцы, то і ў "гэтым плане" ён нічога не можа, бо ў яго ніжэй за талію нічога не працуе і ён нічога не адчувае. Але я нават нагамі наогул магу рухаць!", - жартуе Улад.
Ён адзначае, што ў сваім блогу імкнецца падрабязна паказваць некаторыя бытавыя падрабязнасці свайго жыцця і нават адукоўвае астатніх у такіх інтымных тэмах.
"Тлумачу людзям, што маё захворванне ніяк не звязана з палавымі функцыямі. Але я зразумеў, што людзям, якія пішуць падобнае ў інтэрнэце, нічога не дакажаш, хоць ты відэадэманстрацыю ўключы – скажуць, што мантаж", - кажа Улад.
У блогу Улада, акрамя забаўляльнага кантэнту, ёсць і яшчэ адна важная місія. Праз яго ён сваім прыкладам паказвае, што ўсё магчыма, нават з такім захворваннем. Да яго ўжо звярталіся людзі з падобнай гісторыяй, напрыклад, дзяўчына, у якой хлопец з ДЦП. І яна не ведала, як яго вывесці з дэпрэсіўнага стану і заматываваць жыць.
"Я часта сустракаю людзей, у якіх менш абмежаванняў, але яны больш зацыкленыя на сваіх праблемах. Людзі з інваліднасцю нібыта занадта закрытыя, закамплексаваныя. І я хачу паказаць, што трэба жыць па максімуме, па сваіх магчымасцях, а не думаць пра тое, чаго ты не можаш... Мы можам быць не абмежаваны ва ўсім у гэтым жыцці, а толькі ў нейкіх рэчах. І наогул цяпер шмат людзей парацца па нейкіх дробязях і пусцяках. І хочацца паказаць: тое, што вы лічыце праблемай, на самай справе можа быць не вельмі і сур’ёзна", - лічыць Улад.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь