https://bel.sputnik.by/20230308/sezon-palyavannya-na-ptushynuyu-dzchynu-startue--belarus-11-sakavka-1072953119.html
Сезон палявання на птушыную дзічыну стартуе ў Беларусі 11 сакавіка
Сезон палявання на птушыную дзічыну стартуе ў Беларусі 11 сакавіка
Sputnik Беларусь
Вясеннні сезон не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў паляўнічых, хаця спісак птушак, якіх можна здабываць, шырокі. 08.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-08T14:53+0300
2023-03-08T14:53+0300
2023-03-08T14:53+0300
паляванне
у беларусі
беларусь
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103224/89/1032248941_0:209:2200:1447_1920x0_80_0_0_f70f25aa862d59ba93f60f6f97c949da.jpg
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Вясенні сезон палявання на гусей, качараў качак і самцоў вальдшнэпа пачнецца ў Беларусі 11 сакавіка, гаворыцца на сайце дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.Завершыцца сезон палявання 14 мая, але яго агульная працягласць не можа перавышаць 28 дзён.У дзяржінспекцыі адзначылі, што ў жыхароў рэспублікі вясенны сезон карыстаецца меншай цікавасцю, чым летне-асенняе паляванне "па пяру" або асенне-зімовае на пушных паляўнічых жывёл. Тым не менш, жадаючых здабыць трафей вясной таксама хапае.Паляўнічым у гэты перыяд дазваляюць здабываць пралётных гусей, качараў, самцоў вальдшнэпа "на цязе".Таксама дазволена здабыча баклана, голуба шызага, чапель шэрай і белай вялікай.Акрамя гэтага, паляўнічым можна ва ўгоддзях здабываць воўка, шакала, лісіцу, янотападобнага сабаку, варону шэрую, сароку. Але рабіць гэта можна толькі спосабам і зброяй, якія пазначаны ў паляўнічай пуцёўцы.Для палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю, якая зараджана патронамі, забяспечанымі шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак – тэр’ераў, такс, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.У дзяржінспекцыі звярнулі ўвагу, што вясной можна здабываць толькі птушак, указаных у пуцёўцы. Усё астатняе будзе лічыцца незаконным паляваннем, якое вядзе да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.Калі паляўнічы вырашыць выкарыстоўваць зброю з наразным ствалом, лук або арбалет, патроны з кулямі або карцеччу, гэта таксама пацягне адказнасць.З поўным пералікам змяненняў можна азнаёміцца на сайце дзяржінспекцыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103224/89/1032248941_110:0:2066:1467_1920x0_80_0_0_917006016aa45c9eb9096857ed7988db.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
паляванне, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
паляванне, у беларусі, беларусь, грамадства, навіны
Сезон палявання на птушыную дзічыну стартуе ў Беларусі 11 сакавіка
Вясеннні сезон не карыстаецца вялікай папулярнасцю ў паляўнічых, хаця спісак птушак, якіх можна здабываць, шырокі.
МІНСК, 8 сак – Sputnik. Вясенні сезон палявання на гусей, качараў качак і самцоў вальдшнэпа пачнецца ў Беларусі 11 сакавіка, гаворыцца на сайце дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Завершыцца сезон палявання 14 мая, але яго агульная працягласць не можа перавышаць 28 дзён.
У дзяржінспекцыі адзначылі, што ў жыхароў рэспублікі вясенны сезон карыстаецца меншай цікавасцю, чым летне-асенняе паляванне "па пяру" або асенне-зімовае на пушных паляўнічых жывёл. Тым не менш, жадаючых здабыць трафей вясной таксама хапае.
Паляўнічым у гэты перыяд дазваляюць здабываць пралётных гусей, качараў, самцоў вальдшнэпа "на цязе".
Таксама дазволена здабыча баклана, голуба шызага, чапель шэрай і белай вялікай.
Акрамя гэтага, паляўнічым можна ва ўгоддзях здабываць воўка, шакала, лісіцу, янотападобнага сабаку, варону шэрую, сароку. Але рабіць гэта можна толькі спосабам і зброяй, якія пазначаны ў паляўнічай пуцёўцы.
Для палявання дазволена выкарыстоўваць гладкаствольную паляўнічую зброю, якая зараджана патронамі, забяспечанымі шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак – тэр’ераў, такс, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак.
У дзяржінспекцыі звярнулі ўвагу, што вясной можна здабываць толькі птушак, указаных у пуцёўцы. Усё астатняе будзе лічыцца незаконным паляваннем, якое вядзе да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Калі паляўнічы вырашыць выкарыстоўваць зброю з наразным ствалом, лук або арбалет, патроны з кулямі або карцеччу, гэта таксама пацягне адказнасць.
З поўным пералікам змяненняў можна азнаёміцца на сайце дзяржінспекцыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Расіяне раскупілі ўсе паляўнічыя туры на дзікую качку на "Браслаўскіх азёрах"