https://bel.sputnik.by/20230310/lukashenka-daruchy-chynonkam-khutka-zgadnts-kantrakty-z-ktaem-1073086524.html
Лукашэнка даручыў чыноўнікам хутка ўзгадніць кантракты з Кітаем
Лукашэнка даручыў чыноўнікам хутка ўзгадніць кантракты з Кітаем
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар мяркуе, што эканамічны патэнцыял Паднябеснай невычэрпны, а цікавасць да супрацоўніцтва ў кітайцаў вялізная. 10.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-10T12:09+0300
2023-03-10T12:09+0300
2023-03-10T12:12+0300
аляксандр лукашэнка
кітай
кнр
эканоміка
у беларусі
беларусь
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104403/77/1044037709_0:0:2898:1631_1920x0_80_0_0_ca799880b86acde30479f08bed8bbf95.jpg
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў чыноўнікам аператыўна ўзгадніць кантракты з Кітаем. Аб гэтым ён сказаў на вялікім пасяджэнні Саўміна ў пятніцу.Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што па выніках яго нядаўняга візіту ў Пекін заключана каля 40 кантрактаў на суму 3,5 млрд долараў.Паводле яго слоў, Кітай для Беларусі мае стратэгічнае значэнне і з’яўляецца "пунктам апоры" ў Азіяцкім рэгіёне. Прэзідэнт лічыць, што супрацоўнічаць краіны могуць не толькі ў гандлёвым абароце, але і ў іншых сферах. Напрыклад, ствараць сумесныя высокатэхналагічныя вытворчасці.Лукашэнка падкрэсліў, што з супрацоўніцтва з КНР трэба выціснуць максімум, у некалькі разоў павялічыць кітайскія інвестыцыі ў нашай краіне.ЗША і Еўропа – як быць з іміКіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь плануе ўсё больш развіваць гандлёвыя інтарэсы ў краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі. Садзейнічаць гэтаму будзе ўступленне рэспублікі ў ШАС, а таксама ўзмацненне супрацоўніцтва з дзяржавамі АСЕАН.У сувязі з гэтым Лукашэнка канстатаваў, што заходнія рынкі пакуль што не варта скідаць з рахункаў, у некаторых сферах з імі таксама працягваецца супрацоўніцтва.Ён таксама дадаў, што свой уплыў у еўразійскім рэгіёне павінен павялічваць ЕАЭС. Прэзідэнт звярнуў увагу членаў урада, губернатараў, кіраўнікоў дзяржарганізацый і дзяржорганаў на максімальна аператыўную работу ў рамках Саюза над устараненнем санкцыйных бар'ераў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104403/77/1044037709_109:0:2840:2048_1920x0_80_0_0_e65e3054b9a2de40f6ae16ca04d0211e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, кітай, кнр, эканоміка, у беларусі, беларусь, у свеце
аляксандр лукашэнка, кітай, кнр, эканоміка, у беларусі, беларусь, у свеце
Лукашэнка даручыў чыноўнікам хутка ўзгадніць кантракты з Кітаем
12:09 10.03.2023 (абноўлена: 12:12 10.03.2023) Беларускі лідар мяркуе, што эканамічны патэнцыял Паднябеснай невычэрпны, а цікавасць да супрацоўніцтва ў кітайцаў вялізная.
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў чыноўнікам аператыўна ўзгадніць кантракты з Кітаем. Аб гэтым ён сказаў на вялікім пасяджэнні Саўміна ў пятніцу.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што па выніках яго нядаўняга візіту ў Пекін заключана каля 40 кантрактаў на суму 3,5 млрд долараў.
"Цяпер не выпусціце час з-за бясконцых прапрацовак і ўзгадненняў. Чытай – цяганіны", - акрэсліў беларускі лідар, яго словы прывяла прэс-служба.
Паводле яго слоў, Кітай для Беларусі мае стратэгічнае значэнне і з’яўляецца "пунктам апоры" ў Азіяцкім рэгіёне. Прэзідэнт лічыць, што супрацоўнічаць краіны могуць не толькі ў гандлёвым абароце, але і ў іншых сферах. Напрыклад, ствараць сумесныя высокатэхналагічныя вытворчасці.
Лукашэнка падкрэсліў, што з супрацоўніцтва з КНР трэба выціснуць максімум, у некалькі разоў павялічыць кітайскія інвестыцыі ў нашай краіне.
ЗША і Еўропа – як быць з імі
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь плануе ўсё больш развіваць гандлёвыя інтарэсы ў краінах Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі. Садзейнічаць гэтаму будзе ўступленне рэспублікі ў ШАС, а таксама ўзмацненне супрацоўніцтва з дзяржавамі АСЕАН.
У сувязі з гэтым Лукашэнка канстатаваў, што заходнія рынкі пакуль што не варта скідаць з рахункаў, у некаторых сферах з імі таксама працягваецца супрацоўніцтва.
Ён таксама дадаў, што свой уплыў у еўразійскім рэгіёне павінен павялічваць ЕАЭС. Прэзідэнт звярнуў увагу членаў урада, губернатараў, кіраўнікоў дзяржарганізацый і дзяржорганаў на максімальна аператыўную работу ў рамках Саюза над устараненнем санкцыйных бар'ераў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка:
Беларусі і Кітаю ўдалося дасягнуць "практычна немагчымага"