https://bel.sputnik.by/20230310/sud-pa-sprave-pratasevcha--nshykh-redaktara-nexta-zrabl-adkrytym-1073090974.html
Суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA* зрабілі адкрытым
Суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA* зрабілі адкрытым
Sputnik Беларусь
Больш за два тыдні судовае следства па гэтай справе ішло за зачыненымі дзвярама, дваіх з трох фігурантаў судзяць завочна. 10.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-10T13:11+0300
2023-03-10T13:11+0300
2023-03-10T13:11+0300
раман пратасевіч
суд
грамадства
бяспека
пратэсты пасля выбараў у беларусі
у беларусі
беларусь
навіны
тэрарызм
крымінальная справа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0e/1047878513_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_a2ecdb7ebf581ddd0de5ebba5401cb99.jpg
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Суд Мінскай вобласці аднавіў разгляд крымінальнай справы ў адкрытым судовым пасяджанні ў дачыненні да заснавальнікаў Telegram-канала NEXTA, прызнанага ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй.Па справе праходзяць у якасці абвінавачаных тры фігуранты – Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. У судзе прысутнічае толькі Пратасевіч, Пуціла і Рудзік знаходзяцца па-за межамі Беларусі, іх справа разглядалася ў рамках спецвытворчасці.Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытана абвінавачанне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і допыт сведкаў. Потым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярама. Сёння, 11 сакавіка, суд зрабілі адкрытым. Цяпер пракурор чытае пратаколы допыту Пратасевіча.Абвінавачаны Пратасевіч, які прызнаў віну, займае ў судзе актыўную пазіцыю, дае паказанні.Сёння ён распавёў пра тое, як NEXTA "піярылі" жаночыя маршы, а таксама пра тое, хто акрамя яго, Пуцілы і Рудзіка працавалі на тэлеграм-канале.Пратасевіч знаходзіцца не пад вартай, да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту – яго ў суд дастаўляюць пад канвоем. У зале суда Пратасевіч знаходзіцца не ў клетцы.Усім абвінавачаным прад’яўлена абвінавачанне па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.*Telegram-канал NEXTA прызнаны ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/0e/1047878513_8:0:1145:853_1920x0_80_0_0_a5437cf0ef645d0a28cc722fcc3aae80.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
раман пратасевіч, суд, грамадства, бяспека, пратэсты пасля выбараў у беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , тэрарызм, крымінальная справа
раман пратасевіч, суд, грамадства, бяспека, пратэсты пасля выбараў у беларусі, у беларусі, беларусь, навіны , тэрарызм, крымінальная справа
Суд па справе Пратасевіча і іншых рэдактараў NEXTA* зрабілі адкрытым
Больш за два тыдні судовае следства па гэтай справе ішло за зачыненымі дзвярама, дваіх з трох фігурантаў судзяць завочна.
МІНСК, 10 сак – Sputnik. Суд Мінскай вобласці аднавіў разгляд крымінальнай справы ў адкрытым судовым пасяджанні ў дачыненні да заснавальнікаў Telegram-канала NEXTA, прызнанага ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй.
Па справе праходзяць у якасці абвінавачаных тры фігуранты – Раман Пратасевіч, Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік. У судзе прысутнічае толькі Пратасевіч, Пуціла і Рудзік знаходзяцца па-за межамі Беларусі, іх справа разглядалася ў рамках спецвытворчасці.
Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытана абвінавачанне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і допыт сведкаў. Потым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярама. Сёння, 11 сакавіка, суд зрабілі адкрытым. Цяпер пракурор чытае пратаколы допыту Пратасевіча.
Абвінавачаны Пратасевіч, які прызнаў віну, займае ў судзе актыўную пазіцыю, дае паказанні.
Сёння ён распавёў пра тое, як NEXTA "піярылі" жаночыя маршы, а таксама пра тое, хто акрамя яго, Пуцілы і Рудзіка працавалі на тэлеграм-канале.
Пратасевіч знаходзіцца не пад вартай, да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту – яго ў суд дастаўляюць пад канвоем. У зале суда Пратасевіч знаходзіцца не ў клетцы.
Усім абвінавачаным прад’яўлена абвінавачанне па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.
*Telegram-канал NEXTA прызнаны ў Беларусі тэрарыстычнай арганізацыяй
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь