https://bel.sputnik.by/20230311/zvr-belarus-stotna-znzlsya--lyutym-1073040908.html
ЗВР Беларусі істотна знізіліся ў лютым
ЗВР Беларусі істотна знізіліся ў лютым
Sputnik Беларусь
Новыя папярэднія даныя Нацыянальнага банка паказваюць падзенне міжнародных рэзервовых актываў Беларусі. 11.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-11T14:51+0300
2023-03-11T14:51+0300
2023-03-11T14:51+0300
звр
эканоміка
нацыянальны банк рэспублікі беларусь
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102566/97/1025669743_0:153:3070:1880_1920x0_80_0_0_8dc83bb248f804fb88e8d25865c55291.jpg
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі па выніках лютага склалі каля 7 769,5 млн долараў, вынікае з новых звестак Нацбанка.Пры гэтым у пачатку лютага сума была большая прыкладна на 4,6% – 8 142,8 млн.Такім чынам зараз ЗВР знізіліся прыкладна да ўзроўню пачатку снежня мінулага года. Тады сума была 7 797,7 млн. Аб прычынах памяншэння Нацбанк не паведамляе, роўна як і аб долі манетарнага золата і ў цэлым структуры рэзерваў. Гэтую інфармацыю рэгулятар перастаў публікаваць з сярэдзіны 2022 года.Улады плануюць, што да 1 студзеня 2024 года рэзервовыя актывы будуць не ніжэйшыя за 6 млрд долараў. Адной з асноўных крыніц папаўнення ЗВР застаюцца запазычанні, у тым ліку на ўнутраным рынку.Напрыклад, не так даўно на Беларускай валютна-фондавай біржы былі размешчаны аблігацыі ў расійскіх рублях і доларах. Прычым Мінфін загадзя не задаў памер эмісіі, а вывучыў попыт. Плануецца, што грошы інвестарам вернуць у тых валютах, якімі яны плацілі за каштоўныя паперы.Але на знешнім рынку па раней выпушчаных бондах беларуская дзяржава пакуль што гатова плаціць толькі ў дружалюбных валютах (кітайскіх юанях і расійскіх рублях) і беларускіх рублях. Прычына – санкцыі заходніх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102566/97/1025669743_339:0:3070:2048_1920x0_80_0_0_a76340a6e8bf7cf388aa9af48998abb8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
звр, эканоміка, нацыянальны банк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны
звр, эканоміка, нацыянальны банк рэспублікі беларусь, у беларусі, беларусь, навіны
ЗВР Беларусі істотна знізіліся ў лютым
Новыя папярэднія даныя Нацыянальнага банка паказваюць падзенне міжнародных рэзервовых актываў Беларусі.
МІНСК, 11 сак – Sputnik. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі па выніках лютага склалі каля 7 769,5 млн долараў, вынікае з новых звестак Нацбанка.
Пры гэтым у пачатку лютага сума была большая прыкладна на 4,6% – 8 142,8 млн.
Такім чынам зараз ЗВР знізіліся прыкладна да ўзроўню пачатку снежня мінулага года. Тады сума была 7 797,7 млн. Аб прычынах памяншэння Нацбанк не паведамляе, роўна як і аб долі манетарнага золата і ў цэлым структуры рэзерваў. Гэтую інфармацыю рэгулятар перастаў публікаваць з сярэдзіны 2022 года.
Улады плануюць, што да 1 студзеня 2024 года рэзервовыя актывы будуць не ніжэйшыя за 6 млрд долараў. Адной з асноўных крыніц папаўнення ЗВР застаюцца запазычанні, у тым ліку на ўнутраным рынку.
Напрыклад, не так даўно на Беларускай валютна-фондавай біржы былі размешчаны аблігацыі ў расійскіх рублях і доларах. Прычым Мінфін загадзя не задаў памер эмісіі, а вывучыў попыт. Плануецца, што грошы інвестарам вернуць у тых валютах, якімі яны плацілі за каштоўныя паперы.
Але на знешнім рынку па раней выпушчаных бондах беларуская дзяржава пакуль што гатова плаціць толькі ў дружалюбных валютах (кітайскіх юанях і расійскіх рублях) і беларускіх рублях. Прычына – санкцыі заходніх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь