https://bel.sputnik.by/20230313/supadayuts-mnogya-poglyady-lukashenka-pavnshava-papu-rymskaga-z-gadavnay-1073142992.html
Супадаюць многія погляды: Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з гадавінай Пантыфікату
Супадаюць многія погляды: Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з гадавінай Пантыфікату
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар мяркуе, што ў частцы пытанняў міру ва Украіне і глабальнай палітыкі погляды супадаюць з меркаваннем кіраўніка рымскай каталіцкай царквы. 13.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-13T09:25+0300
2023-03-13T09:25+0300
2023-11-27T09:18+0300
аляксандр лукашэнка
папа рымскі
папа францыск
у беларусі
беларусь
у свеце
рэлігія
палітыка
віншаванне
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066156213_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_53da433cfae35592f5ed931a4b6064ac.jpg
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з 10-й гадавінай урачыстага пачатку Пантыфікату, тэкст размясціла прэс-служба беларускага лідара.Лукашэнка адзначыў, што шмат у чым яго погляды і погляды кіраўніка РКЦ супадаюць. У прыватнасці, гэта датычыцца пытанняў пошуку міру ва Украіне і прыкладанні намаганняў для яго ўстанаўлення з боку як палітычных лідараў, так і звычайных грамадзян. Акрамя таго, існуе агульнасць поглядаў адносна пераасэнсавання наяўных у глабальнай палітыцы адносін."Згодны з Вамі, што ўвесь свет – гэта брацкія сувязі, заснаваныя на прабачэнні, яднанні, прымірэнні, а не на прыгнёце, паглынанні і навязванні сваіх поглядаў", - адзначыў Лукашэнка, удакладніўшы, што гэта адзін з пасылаў, якіх Беларусь прытрымліваецца ў рамках аб’яўленага ў краіне Года міру і стварэння.Беларускі прэзідэнт мяркуе, што не ўсе падзяляюць імкненне слухаць і чуць адзін аднаго, весці перагаворы і супрацоўнічаць.Ён выказаў упэўненасць у тым, што дзейнасць Францыска па забеспячэнні міру і дабрабыту ўсіх людзей добрай волі дасць свой вынік, і пажадаў кіраўніку рымскай каталіцкай царквы здароўя і сіл на многія гады.Нагадаем, што ў мінулым годзе Лукашэнка выказаў надзею на асабістую сустрэчу з Францыскам. Папярэдні раз беларускі прэзідэнт сустракаўся з Папам Рымскім у 2016 годзе ў Ватыкане.Папа ФранцыскПапа Рымскі Францыск (Хорхе Марыё Бергольё) нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскіх эмігрантаў. Атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага, аднак вырашыў прыняць святы сан і паступіў у семінарыю Віла Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Быў пасвечаны ў сан свяшчэнніка 13 снежня 1969 года, 21 лютага 2001 года папа Ян Павел II узвёў Бергольё ў кардыналы.11 лютага 2013 года Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвясціў аб сваёй адстаўцы, якая набыла моц 28 лютага 2013 года.13 сакавіка 2013 года архіепіскап Буэнас-Айрэса Хорхе Марыё Бергольё быў выбраны папам Рымскім пад імем Францыск.Упершыню ў гісторыі рымска-каталіцкай царквы пантыфік прыняў папскае імя Францыск. Акрамя таго, гэта першы не еўрапеец і езуіт на Апостальскім прастоле.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/08/1a/1066156213_341:0:3072:2048_1920x0_80_0_0_5e629d1d4a75852cd4b226374ff6f2e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, папа рымскі, папа францыск, у беларусі, беларусь, у свеце, рэлігія, палітыка, віншаванне, навіны
аляксандр лукашэнка, папа рымскі, папа францыск, у беларусі, беларусь, у свеце, рэлігія, палітыка, віншаванне, навіны
Супадаюць многія погляды: Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага з гадавінай Пантыфікату
09:25 13.03.2023 (абноўлена: 09:18 27.11.2023) Беларускі лідар мяркуе, што ў частцы пытанняў міру ва Украіне і глабальнай палітыкі погляды супадаюць з меркаваннем кіраўніка рымскай каталіцкай царквы.
МІНСК, 13 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Папу Рымскага Францыска з 10-й гадавінай урачыстага пачатку Пантыфікату, тэкст размясціла прэс-служба беларускага лідара.
"Увесь гэты час Вы плённа працавалі на карысць міру, спакою і справядлівасці, дзяліліся з людзьмі святлом і мудрасцю", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка адзначыў, што шмат у чым яго погляды і погляды кіраўніка РКЦ супадаюць. У прыватнасці, гэта датычыцца пытанняў пошуку міру ва Украіне і прыкладанні намаганняў для яго ўстанаўлення з боку як палітычных лідараў, так і звычайных грамадзян. Акрамя таго, існуе агульнасць поглядаў адносна пераасэнсавання наяўных у глабальнай палітыцы адносін.
"Згодны з Вамі, што ўвесь свет – гэта брацкія сувязі, заснаваныя на прабачэнні, яднанні, прымірэнні, а не на прыгнёце, паглынанні і навязванні сваіх поглядаў", - адзначыў Лукашэнка, удакладніўшы, што гэта адзін з пасылаў, якіх Беларусь прытрымліваецца ў рамках аб’яўленага ў краіне Года міру і стварэння.
Беларускі прэзідэнт мяркуе, што не ўсе падзяляюць імкненне слухаць і чуць адзін аднаго, весці перагаворы і супрацоўнічаць.
"Ужо які год мы спрабуем растлумачыць Захаду бесперспектыўнасць націску на Беларусь, важнасць дыялогу, заснаванага на ўзаемапавазе, традыцыях, каштоўнасцях і нацыянальных інтарэсах кожнай краіны", - гаворыцца ў віншаванні.
Ён выказаў упэўненасць у тым, што дзейнасць Францыска па забеспячэнні міру і дабрабыту ўсіх людзей добрай волі дасць свой вынік, і пажадаў кіраўніку рымскай каталіцкай царквы здароўя і сіл на многія гады.
Нагадаем, што ў мінулым годзе Лукашэнка выказаў надзею на асабістую сустрэчу з Францыскам. Папярэдні раз беларускі прэзідэнт сустракаўся з Папам Рымскім у 2016 годзе ў Ватыкане.
Папа Рымскі Францыск (Хорхе Марыё Бергольё) нарадзіўся 17 снежня 1936 года ў Буэнас-Айрэсе (Аргенціна) у сям’і італьянскіх эмігрантаў. Атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага, аднак вырашыў прыняць святы сан і паступіў у семінарыю Віла Дэвота ў Буэнас-Айрэсе. Быў пасвечаны ў сан свяшчэнніка 13 снежня 1969 года, 21 лютага 2001 года папа Ян Павел II узвёў Бергольё ў кардыналы.
11 лютага 2013 года Папа Рымскі Бенедыкт XVI абвясціў аб сваёй адстаўцы, якая набыла моц 28 лютага 2013 года.
13 сакавіка 2013 года архіепіскап Буэнас-Айрэса Хорхе Марыё Бергольё быў выбраны папам Рымскім пад імем Францыск.
Упершыню ў гісторыі рымска-каталіцкай царквы пантыфік прыняў папскае імя Францыск. Акрамя таго, гэта першы не еўрапеец і езуіт на Апостальскім прастоле.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь