https://bel.sputnik.by/20230314/u-belarus-vyal--ekspluatatsyyu-chargovy-dyvzn-s-300-1073202627.html
У Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю чарговы дывізіён С-300
У Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю чарговы дывізіён С-300
Sputnik Беларусь
Айчынны ваенна-прамысловы комплекс штогод па заказе абароннага ведамства мадэрнізуе і рамантуе баявую тэхніку для патрэб арміі. 14.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-14T12:47+0300
2023-03-14T12:47+0300
2023-03-14T12:47+0300
у беларусі
беларусь
навіны
узбраенні
бяспека
дзяржкамваенпрам
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/0e/1073199398_0:28:531:327_1920x0_80_0_0_79dd0a6465319340913ba7c2620016e4.jpg
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Дывізіён зенітнага ракетнага комплексу С-300 пасля капітальнага рамонту паступіў у падраздзяленне СПА арміі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.У ведамстве адзначылі, што ўсе работы былі праведзены на базе ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення" ў Барысаве.У запланаваныя тэрміны айчынныя інжынеры пры ўдзеле спецыялістаў абароннага ведамства аднавілі работу радыёэлектроннага абсталявання і базавых шасі. Таксама інжынеры працягнулі тэрміны магчымай эксплуатацыі тэхнікі.Спецыялісты барысаўскага прадпрыемства правялі ўжо завяршальны этап работ і ўвялі баявую тэхніку ў эксплуатацыю ў падраздзяленні СПА Беларусі.Раней у 2022 годзе Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што расійскія ЗРК С-400 і АТРК "Искандер" паступяць на ўзбраенне беларускай арміі, аб чым ён асабіста дамовіўся з Уладзімірам Пуціным.У снежні мінулага года стала вядома, што ў Беларусі на баявое дзяжурства паставілі палкавы камплект зенітна-ракетнай сістэмы С-400, а таксама аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер-М".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/0e/1073199398_30:0:502:354_1920x0_80_0_0_54616596206b9c28c0d1a9a865202ffd.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, навіны , узбраенні, бяспека, дзяржкамваенпрам
у беларусі, беларусь, навіны , узбраенні, бяспека, дзяржкамваенпрам
У Беларусі ўвялі ў эксплуатацыю чарговы дывізіён С-300
Айчынны ваенна-прамысловы комплекс штогод па заказе абароннага ведамства мадэрнізуе і рамантуе баявую тэхніку для патрэб арміі.
МІНСК, 14 сак – Sputnik. Дывізіён зенітнага ракетнага комплексу С-300 пасля капітальнага рамонту паступіў у падраздзяленне СПА арміі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Дзяржкамваенпрама.
У ведамстве адзначылі, што ўсе работы былі праведзены на базе ААТ "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення" ў Барысаве.
У запланаваныя тэрміны айчынныя інжынеры пры ўдзеле спецыялістаў абароннага ведамства аднавілі работу радыёэлектроннага абсталявання і базавых шасі. Таксама інжынеры працягнулі тэрміны магчымай эксплуатацыі тэхнікі.
"Пасля заканчэння выпрабаванняў і завадской прыёмкі адрамантаваная тэхніка перададзена заказчыку, перамешчана ў пункт пастаяннай дыслакацыі", - удакладнілі ў Дзяржкамваенпраме.
Спецыялісты барысаўскага прадпрыемства правялі ўжо завяршальны этап работ і ўвялі баявую тэхніку ў эксплуатацыю ў падраздзяленні СПА Беларусі.
Раней у 2022 годзе Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што расійскія ЗРК С-400 і АТРК "Искандер" паступяць на ўзбраенне беларускай арміі, аб чым ён асабіста дамовіўся з Уладзімірам Пуціным.
У снежні мінулага года стала вядома, што ў Беларусі на баявое дзяжурства паставілі палкавы камплект зенітна-ракетнай сістэмы С-400, а таксама аператыўна-тактычны ракетны комплекс "Искандер-М".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь