Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі

© SputnikПашпарт і Канстытуцыя
Пашпарт і Канстытуцыя - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2023
Падпісацца
Абноўленая Канстытуцыя захавала асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа, адзначаецца ў віншаванні.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"У Год міру і стварэння гэта свята набывае асаблівую значнасць", - адзначаецца ў віншаванні беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Асноўны закон быў нядаўна зменены – ён ахарактарызаваў гэты час як пераломны для краіны – і падкрэсліў, што ў новай рэдакцыі Канстытуцыі захаваны асноўныя прынцыпы міралюбнасці, сацыяльнай справядлівасці, павагі да дасягненняў мінулага, пераемнасць традыцыйных каштоўнасцей беларускага народа.
Ён таксама адзначыў, што няўхільнае прытрымліванне палажэнняў Асноўнага закона надзейна гарантуе абарону нацыянальных інтарэсаў, умацаванне прававога фундамента беларускай дзяржаўнасці.
"Віншую ўсіх грамадзян Беларусі з Днём Канстытуцыі! Няхай наша родная краіна заўсёды будзе мірнай, паспяховай і квітнеючай!", - сказаў на заканчэнне беларускі лідар.
Нагадаем, Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года. Чарговыя змяненні і дапаўненні ў дакумент былі прыняты на рэферэндуме 27 лютага 2022 года, яны набылі моц год таму.

Што змянілася ў Канстытуцыі

У тэкст Канстытуцыі ўнеслі некалькі дзесяткаў паправак: рэспубліка выключае ваенную агрэсію ў бок іншых дзяржаў – гэтае становішча замяняе вызначэнне Беларусі як бяз’ядзернай і нейтральнай краіны. Дадаецца, што краіна будзе развіваць атамную энергетыку ў мірных мэтах.
З’явіўся пункт аб тым, што прэзідэнт краіны можа выбірацца на два тэрміны і не можа быць маладзейшы за 40 гадоў, таксама лідар дзяржавы не можа мець замежнага грамадзянства або пасведчання на права жыхарства.
Прэзідэнт выбіраецца тэрмінам на пяць гадоў, пасля складання сваіх паўнамоцтваў (або датэрмінова ў выпадку адстаўкі) ён становіцца пажыццёвым членам Савета Рэспублікі.
Пашыраны артыкул 89, дзе гаворыцца, што гонар і годнасць прэзідэнта ахоўваюцца законам. У праекце таксама гаворыцца, што пасля спынення сваіх абавязкаў кіраўнік дзяржавы не можа быць прыцягнуты да адказнасці за дзеянні, учыненыя ў сувязі з ажыццяўленнем ім паўнамоцтваў.
Частка паўнамоцтваў прэзідэнта па прызначэнні на пасаду і вызваленні ад яе пераразмяркоўваюцца.
У новай рэдакцыі Асноўнага закона замацавана паняцце шлюбу. Цяпер гэтая трактоўка выглядае як саюз мужчыны і жанчыны. Дададзена, што праява патрыятызму з’яўляецца асноўным абавязкам кожнага грамадзяніна краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
З 15 сакавіка ў Беларусі набыла моц абноўленая Канстытуцыя
Галоўчанка ацаніў абноўленую Канстытуцыю
Збор завершаны: беларусы адправілі 9 тысяч прапаноў па Канстытуцыі
Стужка навiн
0