https://bel.sputnik.by/20230315/pasol-rf-pavnshava-belarusa-z-dnm-kanstytutsy-1073237983.html
Пасол РФ павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі
Пасол РФ павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі
Sputnik Беларусь
Расіяне "заўсёды віталі і падтрымлівалі дасягненні нашых братоў і сяброў", падкрэсліў Барыс Грызлоў. 15.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-15T10:47+0300
2023-03-15T10:47+0300
2023-03-15T10:48+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
барыс грызлоў
пасол
віншаванне
дзень канстытуцыі
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072345915_0:170:2727:1704_1920x0_80_0_0_557336942d50880c44180dd712f40053.jpg
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў павіншаваў грамадзян рэспублікі з Днём Канстытуцыі.У віншаванні, якое паступіла ў рэдакцыю Sputnik Беларусь, адзначаецца, што прыняцце Асноўнага закона ў 1994 годзе азнаменавала новы этап развіцця прававой і палітычнай сістэмы беларускай дзяржавы.Гэты дакумент, паводле слоў пасла, стаў асновай для бясспрэчных дасягненняў Беларусі ў самых розных сферах – ад эканомікі да культуры, а таксама "ў справе пашырэння міжнародных сувязей і рэалізацыі інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы і за яе межамі".Ён нагадаў, што трэці па ліку рэферэндум па пытанні ўнясення паправак у Канстытуцыю адбыўся 27 лютага 2022 года (першы прайшоў у 1996 годзе, другі – у 2004-м – Sputnik) і атрымаў высокую ацэнку міжнародных назіральнікаў, якія адзначылі, што ён адпавядаў усім міжнародным стандартам."Што ж тычыцца сутнасці канстытуцыйных рэформ, то ацэньваць іх можа выключна беларускі народ як адзіная крыніца ўлады і носьбіт суверэнітэту", - асабліва падкрэсліў Барыс Грызлоў.Кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва таксама падкрэсліў, што расіяне "заўсёды віталі і падтрымлівалі дасягненні нашых братоў і сяброў".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
https://bel.sputnik.by/20230315/lukashenka-pavnshava-belarusa-z-dnm-kanstytutsy-1073233540.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/10/1072345915_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_89bc477da055f8de17904c7b1c515641.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, барыс грызлоў, пасол, віншаванне, дзень канстытуцыі, палітыка, навіны
саюзная дзяржава, беларусь, расія, барыс грызлоў, пасол, віншаванне, дзень канстытуцыі, палітыка, навіны
Пасол РФ павіншаваў беларусаў з Днём Канстытуцыі
10:47 15.03.2023 (абноўлена: 10:48 15.03.2023) Расіяне "заўсёды віталі і падтрымлівалі дасягненні нашых братоў і сяброў", падкрэсліў Барыс Грызлоў.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барыс Грызлоў павіншаваў грамадзян рэспублікі з Днём Канстытуцыі.
У віншаванні, якое паступіла ў рэдакцыю Sputnik Беларусь, адзначаецца, што прыняцце Асноўнага закона ў 1994 годзе азнаменавала новы этап развіцця прававой і палітычнай сістэмы беларускай дзяржавы.
Гэты дакумент, паводле слоў пасла, стаў асновай для бясспрэчных дасягненняў Беларусі ў самых розных сферах – ад эканомікі да культуры, а таксама "ў справе пашырэння міжнародных сувязей і рэалізацыі інтэграцыйных праектаў на постсавецкай прасторы і за яе межамі".
"Прынцыпова важна, што вектар далейшага ўдасканалення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь заўсёды вызначала воля народа, цвёрда і адназначна выяўленая на рэферэндумах", - асабліва адзначыў пасол.
Ён нагадаў, што трэці па ліку рэферэндум па пытанні ўнясення паправак у Канстытуцыю адбыўся 27 лютага 2022 года (першы прайшоў у 1996 годзе, другі – у 2004-м – Sputnik) і атрымаў высокую ацэнку міжнародных назіральнікаў, якія адзначылі, што ён адпавядаў усім міжнародным стандартам.
"Што ж тычыцца сутнасці канстытуцыйных рэформ, то ацэньваць іх можа выключна беларускі народ як адзіная крыніца ўлады і носьбіт суверэнітэту", - асабліва падкрэсліў Барыс Грызлоў.
Кіраўнік расійскага дыппрадстаўніцтва таксама падкрэсліў, што расіяне "заўсёды віталі і падтрымлівалі дасягненні нашых братоў і сяброў".
"Адзінства і згуртаванасць нашых народаў у рамках Саюзнай дзяржавы сталі дастойным адказам на самыя сур’ёзныя сучасныя выклікі і знешнія пагрозы", - сказаў Барыс Грызлоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь