https://bel.sputnik.by/20230317/shaygu-pradstav-da-znagarod-plota-yakya-supravadzhal-amerykansk-besplotnk-1073334295.html
Шайгу прадставіў да ўзнагарод пілотаў, якія суправаджалі амерыканскі беспілотнік
Шайгу прадставіў да ўзнагарод пілотаў, якія суправаджалі амерыканскі беспілотнік
Sputnik Беларусь
Расійскі бок раней паведамляў, што амерыканскі беспілотнік выключыў транспондары ў небе над Чорным морам, таму для яго ідэнтыфікацыі ў неба былі падняты... 17.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-17T14:41+0300
2023-03-17T14:41+0300
2023-03-17T15:24+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
сяргей шайгу
расія
беспілотнікі
чорнае мора
бяспека
міністэрства абароны рф
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062863124_0:0:2801:1575_1920x0_80_0_0_0d122848f0ef2bf1560b2b3629b69e4f.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Ваенныя лётчыкі, якія не дазволілі амерыканскаму беспілотніку пранікнуць у зону СВА, прадстаўлены да ўзнагарод, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што пілоты прадухілілі парушэнне амерыканскім дронам MQ-9 меж раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы.Гэты раён быў устаноўлены для правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. Даныя аб яго межах былі перададзены ўсім карыстальнікам міжнароднай паветранай прасторы. Таксама яны былі распаўсюджаны паводле ўсіх правіл.Раней расійскае абароннае ведамства паведаміла, што 14 сакавіка беспілотнік MQ-9 парушыў паветраныя межы абазначанага раёна над Чорным морам, выключыўшы пры гэтым транспондары. Разведвальны дрон ляцеў у напрамку расійскай мяжы ў Крыме. Для таго, каб ідэнтыфікаваць парушальніка, у паветра былі падняты знішчальнікі.Амерыканскі беспілотнік пачаў рэзка манеўраваць і перайшоў у некіруемы стан, што прывяло да страты вышыні і падзення ў марскія воды.Расійскія баявыя самалёты не ўступалі ў кантакт з дронам і не ўжывалі зброю. Пасля вылету яны паспяхова вярнуліся ў месцы пастаяннай дыслакацыі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
чорнае мора
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062863124_36:0:2525:1867_1920x0_80_0_0_9648241a0e9c9fbd76b3886fbfe5fa5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, сяргей шайгу, расія, беспілотнікі, чорнае мора, бяспека, міністэрства абароны рф, навіны
спецаперацыя, сяргей шайгу, расія, беспілотнікі, чорнае мора, бяспека, міністэрства абароны рф, навіны
Шайгу прадставіў да ўзнагарод пілотаў, якія суправаджалі амерыканскі беспілотнік
14:41 17.03.2023 (абноўлена: 15:24 17.03.2023) Расійскі бок раней паведамляў, што амерыканскі беспілотнік выключыў транспондары ў небе над Чорным морам, таму для яго ідэнтыфікацыі ў неба былі падняты самалёты.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Ваенныя лётчыкі, якія не дазволілі амерыканскаму беспілотніку пранікнуць у зону СВА, прадстаўлены да ўзнагарод, паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Расіі.
"Міністр абароны Расійскай Федэрацыі генерал арміі Сяргей Шайгу прадставіў да ўзнагароджання дзяржаўнымі ўзнагародамі лётчыкаў самалётаў Су-27", - удакладнілі ў расійскім абаронным ведамстве.
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што пілоты прадухілілі парушэнне амерыканскім дронам MQ-9 меж раёна часовага рэжыму выкарыстання паветранай прасторы.
Гэты раён быў устаноўлены для правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі. Даныя аб яго межах былі перададзены ўсім карыстальнікам міжнароднай паветранай прасторы. Таксама яны былі распаўсюджаны паводле ўсіх правіл.
Раней расійскае абароннае ведамства паведаміла, што 14 сакавіка беспілотнік MQ-9 парушыў паветраныя межы абазначанага раёна над Чорным морам, выключыўшы пры гэтым транспондары. Разведвальны дрон ляцеў у напрамку расійскай мяжы ў Крыме. Для таго, каб ідэнтыфікаваць парушальніка, у паветра былі падняты знішчальнікі.
Амерыканскі беспілотнік пачаў рэзка манеўраваць і перайшоў у некіруемы стан, што прывяло да страты вышыні і падзення ў марскія воды.
Расійскія баявыя самалёты не ўступалі ў кантакт з дронам і не ўжывалі зброю. Пасля вылету яны паспяхова вярнуліся ў месцы пастаяннай дыслакацыі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Пасол Антонаў:
РФ разглядае як правакацыю інцыдэнт з амерыканскім БПЛА