https://bel.sputnik.by/20230317/zatrymann-padpalenyya-mashyny--slzatachyvy-gaz-u-frantsy-prayshl-mtyng-1073318934.html
Затрыманні, падпаленыя машыны і слёзатачывы газ: у Францыі прайшлі мітынгі
Затрыманні, падпаленыя машыны і слёзатачывы газ: у Францыі прайшлі мітынгі
Sputnik Беларусь
У многіх гарадах пачаліся беспарадкі, паліцыя прымяніла супраць прысутных слёзатачывы газ, прайшлі затрыманні. 17.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-17T10:24+0300
2023-03-17T10:24+0300
2023-03-17T10:25+0300
францыя
у свеце
палітыка
грамадства
пенсійная рэформа
пенсійны ўзрост
пратэсты
здарэнні
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/11/1073308118_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_32f70f9b03f0704b6b63b9778c50cc55.jpg
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Больш за 200 чалавек затрымалі ў Парыжы падчас маніфестацый супраць пенсіённай рэформы, такія даныя прыводзіць тэлеканал BFMTV.Мітынгі ў чацвер прайшлі практычна ва ўсіх буйных французскіх гарадах: Тулузе, Ліёне, Грэноблі, Ліле, Нансі, Мецэ, Нанце, Тулоне, Марсэлі і іншыхУ сталіцы яны перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй.Пасля таго, як прэм’ер-міністр краіны Элізабэт Борн аб’явіла аб прыняцці закона з дапамогай артыкула 49.3 Канстытуцыі без адабрэння дэпутатаў тысячы людзей прыйшлі на плошчу Згоды. Вечарам пачаліся сутыкненні грамадзян з паліцыяй. Грамадзяне месцамі пачалі ўзводзіць барыкады і падпальваць машыны.Для разгону маніфестантаў сілавікі прымянілі слёзатачывы газ, а таксама вадамёты.Новая ўсеагульная маніфестацыя супраць закона аб павышэнні пенсіённага ўзросту пройдзе 23 сакавіка.Пенсіённая рэформаУ студзені Борн прадставіла новы законапраект, паводле якога пенсіённы ўзрост пачнуць павышаць на тры месяцы ў год з 1 верасня 2023 года. І такое павышэнне будзе адбывацца пакуль у 2030 годзе ён не дасягне 64 гадоў.Французскі сенат прыняў пенсіённую рэформу, за яе прагаласавалі 195 сенатараў, супраць – 112.Пратэсты ў ФранцыіПенсіённая рэформа выклікала незадаволенасць у французскім грамадстве. Маштабныя акцыі пратэстаў прайшлі па ўсёй краіне. У прыватнасці, першыя дзве маніфестацыі, якія адбыліся 19 і 31 студзеня, сабралі больш за мільён удзельнікаў па ўсёй Францыі. Галоўнае патрабаванне грамадзян – знізіць пенсіённеы ўзрост да 60 гадоў, як гэта было да 2010 года.Таксама прафсаюзы ініцыявалі забастоўкі ў ключавых эканамічных сектарах і заклікалі "паставіць эканоміку на калені", каб прымусіць урад Францыі адмовіцца ад непапулярнай рэформы.Паводле даных даследавання, праведзенага Harris Interactiv, каля 82% французаў не ўхваляюць правядзенне законапраекта ў абыход галасавання ў парламенце. Пры гэтым 71% апытаных хацеў бы, каб вотум недаверу ўраду быў падтрыманы, і ён пайшоў у адстаўку, за працяг маніфестацый выступае 65% апытаных.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
францыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/11/1073308118_260:0:2991:2048_1920x0_80_0_0_5a6b685c6c72ba8c88a412cc5e5ab2f4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
францыя, у свеце, палітыка, грамадства, пенсійная рэформа, пенсійны ўзрост, пратэсты, здарэнні, навіны
францыя, у свеце, палітыка, грамадства, пенсійная рэформа, пенсійны ўзрост, пратэсты, здарэнні, навіны
Затрыманні, падпаленыя машыны і слёзатачывы газ: у Францыі прайшлі мітынгі
10:24 17.03.2023 (абноўлена: 10:25 17.03.2023) У многіх гарадах пачаліся беспарадкі, паліцыя прымяніла супраць прысутных слёзатачывы газ, прайшлі затрыманні.
МІНСК, 17 сак – Sputnik. Больш за 200 чалавек затрымалі ў Парыжы падчас маніфестацый супраць пенсіённай рэформы, такія даныя прыводзіць тэлеканал BFMTV.
Мітынгі ў чацвер прайшлі практычна ва ўсіх буйных французскіх гарадах: Тулузе, Ліёне, Грэноблі, Ліле, Нансі, Мецэ, Нанце, Тулоне, Марсэлі і іншых
У сталіцы яны перараслі ў беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй.
Пасля таго, як прэм’ер-міністр краіны Элізабэт Борн аб’явіла аб прыняцці закона з дапамогай артыкула 49.3 Канстытуцыі без адабрэння дэпутатаў тысячы людзей прыйшлі на плошчу Згоды. Вечарам пачаліся сутыкненні грамадзян з паліцыяй. Грамадзяне месцамі пачалі ўзводзіць барыкады і падпальваць машыны.
Для разгону маніфестантаў сілавікі прымянілі слёзатачывы газ, а таксама вадамёты.
Новая ўсеагульная маніфестацыя супраць закона аб павышэнні пенсіённага ўзросту пройдзе 23 сакавіка.
У студзені Борн прадставіла новы законапраект, паводле якога пенсіённы ўзрост пачнуць павышаць на тры месяцы ў год з 1 верасня 2023 года. І такое павышэнне будзе адбывацца пакуль у 2030 годзе ён не дасягне 64 гадоў.
Французскі сенат прыняў пенсіённую рэформу, за яе прагаласавалі 195 сенатараў, супраць – 112.
Пенсіённая рэформа выклікала незадаволенасць у французскім грамадстве. Маштабныя акцыі пратэстаў прайшлі па ўсёй краіне. У прыватнасці, першыя дзве маніфестацыі, якія адбыліся 19 і 31 студзеня, сабралі больш за мільён удзельнікаў па ўсёй Францыі. Галоўнае патрабаванне грамадзян – знізіць пенсіённеы ўзрост да 60 гадоў, як гэта было да 2010 года.
Таксама прафсаюзы ініцыявалі забастоўкі ў ключавых эканамічных сектарах і заклікалі "паставіць эканоміку на калені", каб прымусіць урад Францыі адмовіцца ад непапулярнай рэформы.
Паводле даных даследавання, праведзенага Harris Interactiv, каля 82% французаў не ўхваляюць правядзенне законапраекта ў абыход галасавання ў парламенце. Пры гэтым 71% апытаных хацеў бы, каб вотум недаверу ўраду быў падтрыманы, і ён пайшоў у адстаўку, за працяг маніфестацый выступае 65% апытаных.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дзярждума Расіі ратыфікавала
пагадненне аб пенсіях у ЕАЭС