https://bel.sputnik.by/20230320/genprakuratura-belarus-aguchyla-novyya-danyya-pa-sprave-ab-genatsydze-1073406180.html
Генпракуратура Беларусі агучыла новыя даныя па справе аб генацыдзе
Генпракуратура Беларусі агучыла новыя даныя па справе аб генацыдзе
Sputnik Беларусь
У рамках расследавання пачнуцца новыя раскопкі ў месцах масавых пахаванняў і ўжо ідзе праца ў расійскіх архівах. 20.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-20T13:15+0300
2023-03-20T13:15+0300
2023-03-20T13:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
sputnik беларусь
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
генацыд
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
генеральная пракуратура беларусі
гісторыя беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/14/1073402412_0:0:1201:676_1920x0_80_0_0_b02ddf946ea2c35f2b5a63e8b88ab54b.jpg
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Беларускі бок заўсёды адчувае падтрымку Расіі ў расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народа, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генпракуратуры Беларусі Сяргей Шыкунец падчас відэамоста Мінск-Масква ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь."У першую чаргу гэта датычыцца вялізнага пласта архіўных дакументаў", - растлумачыў Шыкунец.Гэтыя дакументы дазваляюць даведвацца пра раней невядомыя карныя аперацыі і месцы пахавання. Праца ў архівах працягваецца. Напрыклад, цяпер тры члены беларускай следчай групы займаюцца гэтым у Расіі.Тое ж самае з месцамі прымусовага ўтрымання насельніцтва. Раней было вядома пра 490 такіх месцаў у акупіраванай БССР, а цяпер – больш за 580. Устаноўлена больш за сотню новых месцаў масавага знішчэння і пахавання. Запланаваны раскопкі ў 36 такіх месцах.Прадстаўнік пракуратуры дадаў, што ў расследаванні дапамагаюць спецыялісты Мінабароны, архівісты, гісторыкі і грамадскія аб’яднанні. Вынікі працы ўжо ўкараняюць у школьную адукацыю. Цяпер распрацоўваюцца падручнікі гісторыі для 9-10 класаў. У іх будзе гаварыцца аб маштабах генацыду і аб ролі калабарацыяністаў, у тым ліку ўкраінскіх.Акрамя таго, выдадзены кнігі па гэтай тэме, у тым ліку пра лагеры смерці ў акупіраванай БССР."Лагерамі смерці мы называем усе месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва", - растлумачыў Шыкунец.Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, робяцца спробы перапісаць гісторыю трагедыі ў Хатыні. Часам ставіцца пад сумнене існаванне Іосіфа Камінскага, адзінага жыхара вёскі, які выжыў. Пракурор падкрэсліў, што белых плям у гэтай гісторыі няма, і ў адрозненне ад апанентаў пракуратура аперыруе фактамі і архіўнымі дакументамі.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/14/1073402412_44:0:1111:800_1920x0_80_0_0_aac90c0745f8b0140591afa82dad9a9a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, генацыд, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, генеральная пракуратура беларусі, гісторыя беларусі, гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства
sputnik беларусь, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, генацыд, саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, генеральная пракуратура беларусі, гісторыя беларусі, гісторыя, вялікая айчынная вайна, грамадства
Генпракуратура Беларусі агучыла новыя даныя па справе аб генацыдзе
У рамках расследавання пачнуцца новыя раскопкі ў месцах масавых пахаванняў і ўжо ідзе праца ў расійскіх архівах.
МІНСК, 20 сак – Sputnik. Беларускі бок заўсёды адчувае падтрымку Расіі ў расследаванні справы аб генацыдзе беларускага народа, заявіў намеснік начальніка ўпраўлення па наглядзе за расследаваннем асабліва важных крымінальных спраў Генпракуратуры Беларусі Сяргей Шыкунец падчас відэамоста Мінск-Масква ў мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"У першую чаргу гэта датычыцца вялізнага пласта архіўных дакументаў", - растлумачыў Шыкунец.
Гэтыя дакументы дазваляюць даведвацца пра раней невядомыя карныя аперацыі і месцы пахавання. Праца ў архівах працягваецца. Напрыклад, цяпер тры члены беларускай следчай групы займаюцца гэтым у Расіі.
За няпоўныя два гады следства ўстаноўлены раней невядомыя факты аб 1,3 тыс сельскіх населеных пунктах, якія пацярпелі пры акупацыі ад рук карнікаў. У тым ліку гэта не менш за 30 вёсак, лёс якіх аналагічны Хатыні. Калі раней лічылася, што ў цэлым такіх вёсак было 186, то цяпер вядома не менш як пра 216. Яны былі поўнасцю знішчаны разам з насельніцтвам і не адрадзіліся.
Тое ж самае з месцамі прымусовага ўтрымання насельніцтва. Раней было вядома пра 490 такіх месцаў у акупіраванай БССР, а цяпер – больш за 580. Устаноўлена больш за сотню новых месцаў масавага знішчэння і пахавання. Запланаваны раскопкі ў 36 такіх месцах.
Прадстаўнік пракуратуры дадаў, што ў расследаванні дапамагаюць спецыялісты Мінабароны, архівісты, гісторыкі і грамадскія аб’яднанні. Вынікі працы ўжо ўкараняюць у школьную адукацыю. Цяпер распрацоўваюцца падручнікі гісторыі для 9-10 класаў. У іх будзе гаварыцца аб маштабах генацыду і аб ролі калабарацыяністаў, у тым ліку ўкраінскіх.
Акрамя таго, выдадзены кнігі па гэтай тэме, у тым ліку пра лагеры смерці ў акупіраванай БССР.
"Лагерамі смерці мы называем усе месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва", - растлумачыў Шыкунец.
Па словах прадстаўніка Генпракуратуры, робяцца спробы перапісаць гісторыю трагедыі ў Хатыні. Часам ставіцца пад сумнене існаванне Іосіфа Камінскага, адзінага жыхара вёскі, які выжыў. Пракурор падкрэсліў, што белых плям у гэтай гісторыі няма, і ў адрозненне ад апанентаў пракуратура аперыруе фактамі і архіўнымі дакументамі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь