https://bel.sputnik.by/20230315/genprakuror-shved-rasya-peradala-belarus-dakumenty-vermakhta-1073240326.html
Генпракурор Швед: Расія перадала Беларусі дакументы Вермахта
Генпракурор Швед: Расія перадала Беларусі дакументы Вермахта
Sputnik Беларусь
Паводле яго слоў, з перададзеных дакументаў стала вядома аб новых фактах знішчэння мірнага насельніцтва ў гады ВАВ. 15.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-15T11:39+0300
2023-03-15T11:39+0300
2023-03-15T11:39+0300
андрэй швед
генеральная пракуратура беларусі
генпракурор
злачынства
расследаванне злачынстваў
бяспека
грамадства
крымінальная справа
у беларусі
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/11/1058038311_0:0:1281:721_1920x0_80_0_0_f5dd72668bba04ac429812b7c82e46f6.jpg
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Расійская Федэрацыя перадала ў Мінск дакументы Вермахта, якія сведчаць аб фактах генацыду ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.Паводле яго слоў, у адным з перададзеных дакументаў, які ўжо пераклалі на рускую мову, гаворыцца аб правядзенні карнай аперацыі "Малпа ў клетцы", якая нідзе раней не фігуравала.Яна праводзілася нацыстамі ў Віцебскай вобласці ў канцы 1943 года. З дакументаў Вермахта, якія паступілі ў Генпракуратуру Беларусі, вынікае, што карнікі знішчылі дзесяткі населеных пунктаў, тысячы мірных жыхароў.Швед таксама адзначыў, што ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ з’явілася інфармацыя ў дачыненні да 400 яшчэ жывых эсэсаўцаў."У асноўным гэта літоўцы, латышы і эстонцы. Асноўная частка з іх хаваецца ў Лацінскай Амерыцы і Канадзе. Зразумела, што Канада іх не выдасць. Тыя жывыя нашчадкі, якія ў Рызе і Вільнюсе маршыруюць, – іх таксама ніхто не выдасць. Але з Аргенцінай і іншымі дзяржавамі праца вядзецца", - сказаў генпракурор.Закранаючы пытанне аб тым, што ў Беларусі плануюць правесці судовыя працэсы над памерлымі карнікамі, Швед растлумачыў, што гэта патрэбна ў тым ліку і для таго, каб апісаць іх злачынствы.Нагадаем, што ў 2021 годзе генпракурор узбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ.Па даных генеральнай пракуратуры ў якасці пацярпелых і сведкаў дапытана больш за 16 тысяч асоб. З іх больш за 7 тысяч – былыя вязні канцлагераў і дэпартаваныя для прымусовага выканання работ.Раней таксама паведамлялася, што падчас расследавання беларускія пракуроры накіравалі запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў прававой дапамозе.Паводле слоў Шведа, у рамках расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што ў розных краінах свету пражываюць "не менш як 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі".Таксама раней паведамлялася, што міжведамасная рабочая група, якая была створана па распараджэнні кіраўніка ўрада, устанавіла, што краіне ў гады ВАВ быў нанесены ўрон на суму звыш 2,3 трыльёна долараў ЗША або 43 тысячы тон золата.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/11/1058038311_59:0:1196:853_1920x0_80_0_0_4cc003158062863bcb9e672b6d979836.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
андрэй швед, генеральная пракуратура беларусі, генпракурор, злачынства, расследаванне злачынстваў, бяспека, грамадства, крымінальная справа, у беларусі, беларусь, гісторыя, гісторыя беларусі, вялікая айчынная вайна, саюзная дзяржава, расія, навіны , генацыд
андрэй швед, генеральная пракуратура беларусі, генпракурор, злачынства, расследаванне злачынстваў, бяспека, грамадства, крымінальная справа, у беларусі, беларусь, гісторыя, гісторыя беларусі, вялікая айчынная вайна, саюзная дзяржава, расія, навіны , генацыд
Генпракурор Швед: Расія перадала Беларусі дакументы Вермахта
Паводле яго слоў, з перададзеных дакументаў стала вядома аб новых фактах знішчэння мірнага насельніцтва ў гады ВАВ.
МІНСК, 15 сак – Sputnik. Расійская Федэрацыя перадала ў Мінск дакументы Вермахта, якія сведчаць аб фактах генацыду ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.
"З іх мы даведаліся аб дзесятках раней невядомых месцаў масавага знішчэння людзей. Даведаліся аб тым, што праводзіліся карныя аперацыі, якія раней не былі вядомыя", - паведаміў Швед на сустрэчы ў міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Паводле яго слоў, у адным з перададзеных дакументаў, які ўжо пераклалі на рускую мову, гаворыцца аб правядзенні карнай аперацыі "Малпа ў клетцы", якая нідзе раней не фігуравала.
Яна праводзілася нацыстамі ў Віцебскай вобласці ў канцы 1943 года. З дакументаў Вермахта, якія паступілі ў Генпракуратуру Беларусі, вынікае, што карнікі знішчылі дзесяткі населеных пунктаў, тысячы мірных жыхароў.
Швед таксама адзначыў, што ў рамках расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ з’явілася інфармацыя ў дачыненні да 400 яшчэ жывых эсэсаўцаў.
"У асноўным гэта літоўцы, латышы і эстонцы. Асноўная частка з іх хаваецца ў Лацінскай Амерыцы і Канадзе. Зразумела, што Канада іх не выдасць. Тыя жывыя нашчадкі, якія ў Рызе і Вільнюсе маршыруюць, – іх таксама ніхто не выдасць. Але з Аргенцінай і іншымі дзяржавамі праца вядзецца", - сказаў генпракурор.
Закранаючы пытанне аб тым, што ў Беларусі плануюць правесці судовыя працэсы над памерлымі карнікамі, Швед растлумачыў, што гэта патрэбна ў тым ліку і для таго, каб апісаць іх злачынствы.
"Што тычыцца мёртвых злачынцаў. Нас спрабуюць імі таксама падкалупнуць. Гэта сведчыць аб тым, што яны ўсё адсочваюць і баяцца… Пытанне не ў тым, што мы хочам асудзіць нейкіх міфічных памерлых карнікаў, пачынаючы з Гітлера, як яны гавораць. Не ў гэтым справа, а ў тым, што прыгаворам нашага нацыянальнага суда для аднаўлення поўнай карціны злачынстваў павінны быць апісаны злачынныя дзеянні гэтых нягоднікаў", - сказаў ён.
Нагадаем, што ў 2021 годзе генпракурор узбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа ў гады ВАВ.
Па даных генеральнай пракуратуры ў якасці пацярпелых і сведкаў дапытана больш за 16 тысяч асоб. З іх больш за 7 тысяч – былыя вязні канцлагераў і дэпартаваныя для прымусовага выканання работ.
Раней таксама паведамлялася, што падчас расследавання беларускія пракуроры накіравалі запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў прававой дапамозе.
Паводле слоў Шведа, у рамках расследавання крымінальнай справы ўстаноўлена, што ў розных краінах свету пражываюць "не менш як 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі".
Таксама раней паведамлялася, што міжведамасная рабочая група, якая была створана па распараджэнні кіраўніка ўрада, устанавіла, што краіне ў гады ВАВ быў нанесены ўрон на суму звыш 2,3 трыльёна долараў ЗША або 43 тысячы тон золата.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь