РФ і КНР маюць намер стварыць рабочы орган па праекце "Северный морской путь"

© Sputnik / Павел Львов / Перайсці ў медыябанкБудаўніцтва марскога порта "Лаўна" у Мурманскай вобласці
Будаўніцтва марскога порта Лаўна у Мурманскай вобласці - Sputnik Беларусь, 1920, 21.03.2023
Падпісацца
Сёння ў Маскве адбыліся перагаворы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з кітайскім лідарам Сі Цзіньпінам.
МІНСК, 21 сак – Sputnik. Расія і Кітай маюць намер стварыць рабочы орган па праекце "Северный морской путь", заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Пры гэтым ён падкрэсліў існуючы ў краін патэнцыял для супрацоўніцтва.

"Перспектыўным бачым супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі па асваенні транзітнага патэнцыялу Паўночнага марскога шляху. Як я ўжо сказаў, мы гатовы стварыць сумесны рабочы орган па развіцці Паўночнага марскога шляху", - сказаў Пуцін на перагаворах з лідарам КНР Сі Цзіньпінам у Маскве ў аўторак.

Энергетычнае ўзаемадзеянне

На расійска-кітайскіх перагаворах у пашыраным фармаце расійскі лідар адзначыў, што паміж РФ і Кітаем пашыраецца энергетычнае ўзаемадзеянне, а бізнес Расіі можа задаволіць узрастаючыя патрэбнасці КНР у энерганосьбітах. Прычым як па кантрактах, якія ўжо заключаны, так і звыш таго, дадаў ён.
"Расійскі бізнес у стане задаволіць попыт, які расце, з боку кітайскай эканомікі ў энерганосьбітах – як у рамках бягучых праектаў, так і тых, што цяпер знаходзяцца ў працэсе ўзгаднення", - сказаў Пуцін.
Паводле яго слоў, сукупны аб’ём паставак газу да 2030 года складзе не менш як 98 мільярдаў кубаметраў, плюс 100 мільёнаў тон звадкаванага прыроднага газу.
Прэзідэнт Расіі дадаў, што расійскі і кітайскі бакі "толькі што" абмеркавалі новы газаправод "Сила Сибири 2", які пройдзе праз тэрыторыю Манголіі.
"Практычна ўсе параметры гэтага пагаднення ўзгоднены. Гэта 50 мільярдаў метраў кубічных газу – надзейных, стабільных паставак з Расіі", - адзначыў ён.

Тавараабарот у $200 млрд

Уладзімір Пуцін заявіў, што тавараабарот РФ і КНР пасля рэкорднага гістарычнага максімуму ў $185 млрд па выніках 2022-га ў бягучым годзе можа дасягнуць $200 млрд і больш.
Дадатковыя магчымасці для раскрыцця патэнцыялу эканомік дзвюх краін прадстаўляе спалучэнне ЕАЭС і ініцыятывы Сі Цзіньпіна "Адзін пояс, адзін шлях", звярнуў увагу расійскі лідар.
Ён таксама назваў важным тое, што ва ўзаемным гандлі ўсё больш выкарыстоўваюцца нацыянальныя валюты.
"Варта і далей заахвочваць гэтую практыку, а таксама пашыраць узаемную прысутнасць фінансавых і банкаўскіх структур на рынках нашых краін", - сказаў Пуцін.
Сёння, паводле яго слоў, дзве трэці тавараабароту паміж РФ і КНР ажыццяўляецца ў рублях і юанях, і Расія выступае за выкарыстанне кітайскай валюты ў разліках паміж РФ і краінамі Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі.

Дзяржаўны візіт

Як паведамлялася, старшыня КНР прыбыў у Расію з афіцыйным візітам 20 сакавіка па запрашэнні Уладзіміра Пуціна.
Гэта першая замежная паездка Сі Цзіньпіна пасля таго, як яго трэці раз перавыбралі на пасаду кіраўніка Кітая. Прыбыўшы ў РФ у панядзелак, кітайскі лідар заявіў, што Пекін і Масква – надзейныя партнёры і КНР гатова разам з РФ стаяць на варце міжнароднага права.
Візіт Сі Цзіньпіна ў Маскву завершыцца 22 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Сустрэча Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна ў Крамлі – відэа
Сі Цзіньпін запрасіў Пуціна і Мішусціна наведаць Кітай
Сустрэча Сі Цзіньпіна і Міхаіла Мішусціна ў Маскве – відэа
Сі Цзіньпін: упарта рухацца да новых перспектыў дружбы Кітая і Расіі
Заява Пуціна і Сі Цзіньпіна: не каляровым рэвалюцыям і пашырэнню НАТА
Стужка навiн
0