Палякоў: "Фуд Сити" ў Маскве можна назваць "Пищеградом"
© Sputnik / Вольга Караленка"Букварь" Симеона Полоцкого
© Sputnik / Вольга Караленка
Падпісацца
Былы галоўны рэдактар "Литературной газеты" лічыць, што новы закон РФ аб барацьбе з засіллем замежных слоў у рускай мове – апраўданая мера.
МІНСК, 24 сак – Sputnik. У многіх краінах ёсць законы аб абароне моў. І яны даволі жорсткія, заявіў пісьменнік, былы галоўны рэдактар "Литературной газеты" Юрый Палякоў на творчай сустрэчы з чытачамі ў мінскім Доме Масквы, перадае Sputnik.
Палякоў адзначыў, што даўно гаворыць і піша па гэтым пытанні.
"У "Литературной газете" стан рускай мовы быў адной з галоўных тэм. Да яе ўвесь час вярталіся. І нарэшце Дума заклапацілася законам аб абароне рускай мовы, хоць рабіць гэта трэба было даўно", - у прыватнасці сказаў Юрый Палякоў.
На яго думку, "гарманальныя лібералы" занадта драматызуюць сітуацыю і гавораць, што мова – жывы арганізм, не трэба ў ёй нічога забараняць. Палякоў лічыць, што гэта даволі адукаваныя людзі, і яны цудоўна ведаюць палітыку шэрага краін па гэтым пытанні. За чысціню моў там змагаюцца.
Пісьменнік прызнаў, што мова заўсёды адкрыта запазычанням. У носьбітаў рускай мовы былі нават перыяды двухмоўя. Напрыклад, у Расійскай Імперыі назіралася засілле французскай мовы.
"З гэтым ніхто змагацца не збіраецца. Размова ідзе аб навязванні мове непатрэбнай ёй лексікі, якую яна здольна сама замясціць. Я заўсёды пытаюся, чым слова "прокат" горш за слова "каршеринг"? "Прокат" лепш. Гэта лепш адлюстроўвае само дзеянне", - падкрэсліў Палякоў.
Ёсць выпадкі, калі замежнае слова неабходна, яно арганічна ўваходзіць у мову. Яшчэ ў "Литературной газете" ўзнімалася пытанне, чаму галоўная харчовая пляцоўка Масквы называецца "Фуд Сити".
"А нельга назваць, напрыклад, "Пищеград"? Што "Пищеград" горш? Не. Мы ж не называем авіяносец "Оклахома", - падкрэсліў Палякоў.
Літаратар лічыць, што варта ўвесці ўзгадненне назваў арганізацый і аб’ектаў, якое можна было б аператыўна рабіць з дапамогай лічбавых тэхналогій.
Сустрэча Палякова з чытачамі праходзіла ў рамках ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Раней іншы госць кніжнага форуму, пісьменнік, рэктар Літаратурнага інстытута імя Горкага Аляксей Варламаў заявіў у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь, што чысціня мовы і літаратура – гэта не адно і тое ж. На яго думку, у літаратуры мова не павінна быць стэрыльнай.
Моўны закон
Больш за месяц таму Дзярждума РФ прыняла закон аб мове. Адно з новаўвядзенняў – забарона на злоўжыванне замежнымі словамі. Норма пачне працаваць з 1 студзеня 2025 года. Да таго часу з’явяцца даведнікі і слоўнікі, з якіх можна даведацца, якія запазычанні можна выкарыстоўваць у афіцыйнай мове. Плануецца, што гэта закране і сферу адукацыі.
Падобныя меры неаднаразова ўводзіліся, напрыклад, у Францыі. У 2022 годзе там забаранілі дзяржслужачым выкарыстоўваць англіцызмы са сферы гульнявой індустрыі. Гаворка пра словы cybersport (кіберспорт), streaming (стрымінг) і да таго падобныя.
Кніжная выстава
Экспазіцыя кніг у Мінску арганізавана не толькі на асноўнай пляцоўцы ў цэнтры "БелЭкспа". Невялікую выставу адкрылі і ў Доме Масквы. Прадстаўлена 300 выданняў для дзяцей, па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і па іншых тэмах. Усе тамы будуць перададзены ў дар мінскім бібліятэкам ад улад Масквы.
Акрамя сустрэчы з пісьменнікам Паляковым пасля адкрыцця выставы ў Доме Масквы арганізавалі майстар-клас для малодшых школьнікаў. Расійская пісьменніца Ганна Ганчарова, аўтар цыкла кніг пра янотаў Еню і Елю, вучыла рабят, як правільна будаваць сюжэты.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Дзіцячая пісьменніца заклікала не панікаваць з-за перапісвання "Чебурашки"
Што прэзентуе Расія на XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы
Юбілейная міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Мінску