https://bel.sputnik.by/20230322/yubleynaya-mzhnarodnaya-knzhnaya-vystava-adkrylasya--mnsku-1073516937.html
Юбілейная міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Мінску
Юбілейная міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Мінску
Sputnik Беларусь
Ганаровым госцем кніжнага форуму стала Расія, таксама ў кірмашы бяруць удзел Турцыя, Кыргызстан, Германія і іншыя краіны. 22.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-22T16:13+0300
2023-03-22T16:13+0300
2023-03-22T16:13+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
у беларусі
беларусь
расія
выстава
мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш
кірмаш
літаратура
культура
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/16/1073510713_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_615c0510f6e3de690cf7bdbc811427fb.jpg
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Прэзідэнт расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын і спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Міхаіл Швыдкой прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, перадае Sputnik.Расія ў гэтым годзе стала ганаровым госцем кірмашу. Як адзначыў Сцяпашын, гэта сімвалічна, таму што многія літаратары Беларусі пісалі і на беларускай, і на рускай мовах.Акрамя таго, 2023-і аб’яўлены ў СНД Годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.Расійская частка праграмы кніжнага форуму прысвечана рускай культурнай і літаратурнай спадчыне. На стэндзе "Кнігі з Расіі" асобна прадстаўлены 14 расійскіх выдавецтваў. Таксама ў экспазіцыі ёсць кнігі яшчэ 120 расійскіх выдавецтваў.Акрамя непасрэдна экспанавання кніг, расійская дэлегацыя запланавала дзесяткі мерапрыемстваў. Гэта сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, круглыя сталы, літаратурныя чытанні і паблік-токі.Запланаваны таксама прэзентацыі анталогій сучаснай рускай літаратуры з перакладам іх на беларускую мову. У іх стварэнні прынялі ўдзел многія вядомыя літаратары Беларусі. Таксама на выставе можна будзе асабіста пазнаёміцца і паразмаўляць з расійскімі пісьменнікамі і паэтамі, чые творы ўвайшлі ў анталогію сучаснай літаратуры на рускай мове.Сярод аўтараў ёсць і прадстаўнікі рэспублікі: народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, лаўрэаты дзяржаўных і літаратурных прэмій Іван Саверчанка, Уладзімір Саламаха, Георгій Марчук, Віктар Праўдзін, Уладзімір Гаўрыловіч.Акрамя Расіі, у выставе бяруць удзел Германія, Кыргызстан, Іран, Турцыя, Узбекістан і яшчэ шэраг краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/16/1073510713_0:0:1200:900_1920x0_80_0_0_5112bfa243c691061486a64095df3ae0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, кірмаш, літаратура, культура, грамадства, навіны
саюзная дзяржава, у беларусі, беларусь, расія, выстава, мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, кірмаш, літаратура, культура, грамадства, навіны
Юбілейная міжнародная кніжная выстава адкрылася ў Мінску
Ганаровым госцем кніжнага форуму стала Расія, таксама ў кірмашы бяруць удзел Турцыя, Кыргызстан, Германія і іншыя краіны.
МІНСК, 22 сак – Sputnik. Прэзідэнт расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын і спецпрадстаўнік прэзідэнта Расіі Міхаіл Швыдкой прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці XXX Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, перадае Sputnik.
Расія ў гэтым годзе стала ганаровым госцем кірмашу. Як адзначыў Сцяпашын, гэта сімвалічна, таму што многія літаратары Беларусі пісалі і на беларускай, і на рускай мовах.
Акрамя таго, 2023-і аб’яўлены ў СНД Годам рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін.
Расійская частка праграмы кніжнага форуму прысвечана рускай культурнай і літаратурнай спадчыне. На стэндзе "Кнігі з Расіі" асобна прадстаўлены 14 расійскіх выдавецтваў. Таксама ў экспазіцыі ёсць кнігі яшчэ 120 расійскіх выдавецтваў.
Акрамя непасрэдна экспанавання кніг, расійская дэлегацыя запланавала дзесяткі мерапрыемстваў. Гэта сустрэчы з аўтарамі, дыскусіі, круглыя сталы, літаратурныя чытанні і паблік-токі.
Запланаваны таксама прэзентацыі анталогій сучаснай рускай літаратуры з перакладам іх на беларускую мову. У іх стварэнні прынялі ўдзел многія вядомыя літаратары Беларусі. Таксама на выставе можна будзе асабіста пазнаёміцца і паразмаўляць з расійскімі пісьменнікамі і паэтамі, чые творы ўвайшлі ў анталогію сучаснай літаратуры на рускай мове.
Сярод аўтараў ёсць і прадстаўнікі рэспублікі: народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, лаўрэаты дзяржаўных і літаратурных прэмій Іван Саверчанка, Уладзімір Саламаха, Георгій Марчук, Віктар Праўдзін, Уладзімір Гаўрыловіч.
Акрамя Расіі, у выставе бяруць удзел Германія, Кыргызстан, Іран, Турцыя, Узбекістан і яшчэ шэраг краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь