https://bel.sputnik.by/20230325/akademya-kravannya-zatsverdzla-plan-naboru--2023-godze-1073548103.html
Акадэмія кіравання зацвердзіла план набору ў 2023 годзе
Акадэмія кіравання зацвердзіла план набору ў 2023 годзе
Sputnik Беларусь
Прыёмная кампанія ў гэтую ўстанову вышэйшай адукацыі крыху адрозніваецца ад уступных экзаменаў у іншыя ВНУ. 25.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-25T12:49+0300
2023-03-25T12:49+0300
2023-03-25T12:49+0300
абітурыент – 2023
абітурыенты
акадэмія кіравання пры прэзідэнце рб
вну
уступная кампанія
грамадства
беларусь
у беларусі
навіны
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104303/41/1043034158_0:134:2560:1574_1920x0_80_0_0_9da4516652fc5847bb46ecf4deb56f67.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі зацвердзіла кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў у 2023 годзе, паведамляецца на сайце ВНУ.Тэрмін атрымання агульнай вышэйшай адукацыі ў вочнай форме ў гэтай установе складае чатыры гады. Цяпер акадэмія вядзе падрыхтоўку па трох спецыяльнасцях.У перыяд прыёмнай кампаніі-2023 набор па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права" будзе складаць 110 чалавек: з іх 40 абітурыентаў возьмуць на бюджэт.Пад спецыяльнасць "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка" рыхтуюць 75 месцаў: 30 на бюджэце і 45 на платным.У сваю чаргу на "кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" плануюць набраць 50 чалавек: 30 на бюджэтнае навучанне і 20 на платнае.Акрамя таго, акадэмія будзе набіраць завочнікаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі. Як правіла, гэта тыя, хто ўжо мае адзін дыплом аб вышэйшай адукацыі і плануе працаваць ці ўжо працуе ў кіраўніцкай сферы. У дадзеным выпадку абітурыенты будуць вучыцца па магістарскай адукацыйнай праграме. План прыёму на яе – 60 чалавек, усё за кошт сродкаў дзяржбюджэту.Прыёмная кампанія ў Акадэмію кіравання крыху адрозніваецца ад уступных экзаменаў у іншыя ВНУ. Акрамя ЦТ, будучым слухачам трэба прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. Установа аб’явіла, што гэты іспыт абітурыенты змогуць праходзіць, пачынаючы з красавіка. Датычыцца гэта толькі тых, хто плануе вучыцца вочна.Нагадаем, кантрольныя лічбы прыёму ў іншыя ВНУ будуць аб’яўлены да 1 красавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104303/41/1043034158_142:0:2418:1707_1920x0_80_0_0_ab327e181145374bd11c04c4573a8d56.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, абітурыенты, акадэмія кіравання пры прэзідэнце рб, вну, уступная кампанія, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны , адукацыя, вышэйшая адукацыя
абітурыент – 2023, абітурыенты, акадэмія кіравання пры прэзідэнце рб, вну, уступная кампанія, грамадства, беларусь, у беларусі, навіны , адукацыя, вышэйшая адукацыя
Акадэмія кіравання зацвердзіла план набору ў 2023 годзе
Прыёмная кампанія ў гэтую ўстанову вышэйшай адукацыі крыху адрозніваецца ад уступных экзаменаў у іншыя ВНУ.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі зацвердзіла кантрольныя лічбы прыёму абітурыентаў у 2023 годзе, паведамляецца на сайце ВНУ.
Тэрмін атрымання агульнай вышэйшай адукацыі ў вочнай форме ў гэтай установе складае чатыры гады. Цяпер акадэмія вядзе падрыхтоўку па трох спецыяльнасцях.
У перыяд прыёмнай кампаніі-2023 набор па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права" будзе складаць 110 чалавек: з іх 40 абітурыентаў возьмуць на бюджэт.
Пад спецыяльнасць "дзяржаўнае кіраванне і эканоміка" рыхтуюць 75 месцаў: 30 на бюджэце і 45 на платным.
У сваю чаргу на "кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі" плануюць набраць 50 чалавек: 30 на бюджэтнае навучанне і 20 на платнае.
Акрамя таго, акадэмія будзе набіраць завочнікаў для атрымання паглыбленай вышэйшай адукацыі. Як правіла, гэта тыя, хто ўжо мае адзін дыплом аб вышэйшай адукацыі і плануе працаваць ці ўжо працуе ў кіраўніцкай сферы. У дадзеным выпадку абітурыенты будуць вучыцца па магістарскай адукацыйнай праграме. План прыёму на яе – 60 чалавек, усё за кошт сродкаў дзяржбюджэту.
Прыёмная кампанія ў Акадэмію кіравання крыху адрозніваецца ад уступных экзаменаў у іншыя ВНУ. Акрамя ЦТ, будучым слухачам трэба прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку. Установа аб’явіла, што гэты іспыт абітурыенты змогуць праходзіць, пачынаючы з красавіка. Датычыцца гэта толькі тых, хто плануе вучыцца вочна.
Нагадаем, кантрольныя лічбы прыёму ў іншыя ВНУ будуць аб’яўлены да 1 красавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь