https://bel.sputnik.by/20230325/arp-uvodzts-mnmalnuyu-sumu-papanennya-bankaskaga-rakhunku-1073550338.html
АРІП уводзіць мінімальную суму папаўнення банкаўскага рахунку
АРІП уводзіць мінімальную суму папаўнення банкаўскага рахунку
Sputnik Беларусь
Дзяржплатформа плацяжоў "Разлік" (НКФА АРІП) устанавіла ніжнюю мяжу залічэнняў на банкаўскія рахункі. 25.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-25T14:48+0300
2023-03-25T14:48+0300
2023-03-25T14:48+0300
аріп
фінансы
грошы
грамадства
эканоміка
беларусь
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101620/69/1016206915_169:0:1017:477_1920x0_80_0_0_194102a93ed553db1fb3a7683fa944bd.jpg
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карыстальнікі змогуць папаўняць праз АРІП банкаўскія рахункі, уклады і дэпазіты не менш як на 3 рублі за адзін раз, паведамляе нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя АРІП (сістэма "Разлік").Гэтае новаўвядзенне запрацавала з 21 сакавіка 2023 года.Праз сістэму "Разлік" у Беларусі ідзе большая частка паўсядзённых бытавых плацяжоў – напрыклад, такіх як аплата паслуг ЖКГ або паслуг мабільнай сувязі, а таксама розных дзяржпошлін. Кліенты АРІП – і фізічныя асобы, і арганізацыі. Платформа працуе з 2008 года, і зараз праз яе можна аплаціць звыш 65,6 тысячы паслуг.Кампанія была створана Нацбанкам. На дадзены момант арганізацыя не раскрывае даныя аб сваіх акцыянерах. У справаздачы за 2021 год указана, што долямі ў платформе валодаюць Нацбанк, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Прыёрбанк, Белгазпрамбанк і МТБанк. Гэта значыць, сярод уладальнікаў кампаніі ёсць беларускі і расійскі дзяржкапітал, а таксама прыватнікі.Па выніках трох кварталаў 2022 года прыбытак АРІП склаў 11,6 млн рублёў. Для параўнання: за такі ж перыяд 2021-га было прыкладна 7,2 млн. Фінансавая справаздача за ўвесь мінулы год пакуль што не апублікаваная.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101620/69/1016206915_275:0:911:477_1920x0_80_0_0_4fbf1a9856f96c59c5c17211910d9762.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аріп, фінансы, грошы, грамадства, эканоміка, беларусь, у беларусі, навіны
аріп, фінансы, грошы, грамадства, эканоміка, беларусь, у беларусі, навіны
АРІП уводзіць мінімальную суму папаўнення банкаўскага рахунку
Дзяржплатформа плацяжоў "Разлік" (НКФА АРІП) устанавіла ніжнюю мяжу залічэнняў на банкаўскія рахункі.
МІНСК, 25 сак – Sputnik. Карыстальнікі змогуць папаўняць праз АРІП банкаўскія рахункі, уклады і дэпазіты не менш як на 3 рублі за адзін раз, паведамляе нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя АРІП (сістэма "Разлік").
Гэтае новаўвядзенне запрацавала з 21 сакавіка 2023 года.
Праз сістэму "Разлік" у Беларусі ідзе большая частка паўсядзённых бытавых плацяжоў – напрыклад, такіх як аплата паслуг ЖКГ або паслуг мабільнай сувязі, а таксама розных дзяржпошлін. Кліенты АРІП – і фізічныя асобы, і арганізацыі. Платформа працуе з 2008 года, і зараз праз яе можна аплаціць звыш 65,6 тысячы паслуг.
Кампанія была створана Нацбанкам. На дадзены момант арганізацыя не раскрывае даныя аб сваіх акцыянерах. У справаздачы за 2021 год указана, што долямі ў платформе валодаюць Нацбанк, Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белінвестбанк, Прыёрбанк, Белгазпрамбанк і МТБанк. Гэта значыць, сярод уладальнікаў кампаніі ёсць беларускі і расійскі дзяржкапітал, а таксама прыватнікі.
Па выніках трох кварталаў 2022 года прыбытак АРІП склаў 11,6 млн рублёў. Для параўнання: за такі ж перыяд 2021-га было прыкладна 7,2 млн. Фінансавая справаздача за ўвесь мінулы год пакуль што не апублікаваная.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь