https://bel.sputnik.by/20230312/belarusy-z-pachatku-goda-kupl-valyuty-bolsh-chym-zdal-1073046028.html
Беларусы з пачатку года купілі валюты больш, чым здалі
Беларусы з пачатку года купілі валюты больш, чым здалі
Sputnik Беларусь
На валютным рынку краіны захоўваецца ранейшая тэндэнцыя: фізічныя асобы купляюць валюты больш, чым прадаюць, але гэта не датычыцца абменнікаў. 12.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-12T10:49+0300
2023-03-12T10:49+0300
2023-03-12T10:49+0300
валюта
валютны рынак
нацыянальны банк рэспублікі беларусь
эканоміка
фінансы
у беларусі
беларусь
навіны
долар
рубель
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/11/1061371726_0:395:2237:1653_1920x0_80_0_0_4ba7e8bd13fc890ccdec456624a33c7e.jpg
МІНСК, 12 сак – Sputnik. У студзені-лютым 2023 года насельніцтва здало валюты прыкладна на 1,49 млрд долараў, а купіла на 1,46 млрд, такія лічбы прыводзіць Нацбанк Беларусі.Гэтыя даныя ўлічваюць безнаяўныя аперацыі фізічных асоб. Калі ж браць у разлік толькі наяўныя грошы ў абменных пунктах, то купілі валюту за два першыя месяцы менш, чым здалі: 894 млн супраць 1,1 млрд доларавага эквіваленту.Гэтая тэндэнцыя была і ў мінулым годзе. У абменніках тады грамадзяне купілі звыш 6,2 млрд у доларавым эквіваленце, а прадалі больш за 7,6 мільярда.Агульны абарот рынку ў студзені-лютым 2023 года склаў больш за 14,8 млрд долараў. Як заўсёды, лідзіруе пазабіржавы сегмент – звыш 10,8 млрд. Наяўны сегмент склаў каля 2 млрд, біржа – больш за 1,98 млрд.Нерэзідэнты ў асноўным прадавалі валюту. Сума з улікам і біржы, і небіржавых здзелак, за два першыя месяцы гэтага года крыху не дацягнула да 440 млн. А куплена толькі 68,3 млн (у пераліку на долары).Кампаніі-рэзідэнты набылі 3,96 млрд і прадалі 3,69 млрд. Традыцыйна асноўны аб’ём гэтых грошай прайшоў міма біржы.Мінуў год з моманту рэзкіх ваганняў курсаў валют, які прыпаў на канец лютага і пачатак сакавіка 2022-га. Тады рэзка падаражэлі еўра і долар, а расійскі рубель падаў. Але пасля сітуацыя стабілізавалася, і расійская валюта адыграла пазіцыі. Таксама ў мінулым годзе еўра прыбралі з трывалютнага кошыка, уключыўшы туды кітайскі юань.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/11/1061371726_0:185:2237:1863_1920x0_80_0_0_583d94df21b312acae014f02ec89e9aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
валюта, валютны рынак, нацыянальны банк рэспублікі беларусь, эканоміка, фінансы, у беларусі, беларусь, навіны , долар, рубель, еўра, юань
валюта, валютны рынак, нацыянальны банк рэспублікі беларусь, эканоміка, фінансы, у беларусі, беларусь, навіны , долар, рубель, еўра, юань
Беларусы з пачатку года купілі валюты больш, чым здалі
На валютным рынку краіны захоўваецца ранейшая тэндэнцыя: фізічныя асобы купляюць валюты больш, чым прадаюць, але гэта не датычыцца абменнікаў.
МІНСК, 12 сак – Sputnik. У студзені-лютым 2023 года насельніцтва здало валюты прыкладна на 1,49 млрд долараў, а купіла на 1,46 млрд, такія лічбы прыводзіць Нацбанк Беларусі.
Гэтыя даныя ўлічваюць безнаяўныя аперацыі фізічных асоб. Калі ж браць у разлік толькі наяўныя грошы ў абменных пунктах, то купілі валюту за два першыя месяцы менш, чым здалі: 894 млн супраць 1,1 млрд доларавага эквіваленту.
Гэтая тэндэнцыя была і ў мінулым годзе. У абменніках тады грамадзяне купілі звыш 6,2 млрд у доларавым эквіваленце, а прадалі больш за 7,6 мільярда.
Агульны абарот рынку ў студзені-лютым 2023 года склаў больш за 14,8 млрд долараў. Як заўсёды, лідзіруе пазабіржавы сегмент – звыш 10,8 млрд. Наяўны сегмент склаў каля 2 млрд, біржа – больш за 1,98 млрд.
Нерэзідэнты ў асноўным прадавалі валюту. Сума з улікам і біржы, і небіржавых здзелак, за два першыя месяцы гэтага года крыху не дацягнула да 440 млн. А куплена толькі 68,3 млн (у пераліку на долары).
Кампаніі-рэзідэнты набылі 3,96 млрд і прадалі 3,69 млрд. Традыцыйна асноўны аб’ём гэтых грошай прайшоў міма біржы.
Мінуў год з моманту рэзкіх ваганняў курсаў валют, які прыпаў на канец лютага і пачатак сакавіка 2022-га. Тады рэзка падаражэлі еўра і долар, а расійскі рубель падаў. Але пасля сітуацыя стабілізавалася, і расійская валюта адыграла пазіцыі. Таксама ў мінулым годзе еўра прыбралі з трывалютнага кошыка, уключыўшы туды кітайскі юань.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь