https://bel.sputnik.by/20230327/mnadukatsy-nazvala-daty-vypusknykh-ekzamena-dlya-dzevyatsklasnka-1073673158.html
Мінадукацыі назвала даты выпускных экзаменаў для дзевяцікласнікаў
Мінадукацыі назвала даты выпускных экзаменаў для дзевяцікласнікаў
Sputnik Беларусь
Вучням нагадваюць, што з гэтага года ў экзаменацыйную праграму за базавую школу вяртаецца экзамен па гісторыі Беларусі. 27.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-27T11:13+0300
2023-03-27T11:13+0300
2023-07-26T17:53+0300
абітурыент – 2023
міністэрства адукацыі рб
грамадства
выпускнікі
экзамены
школа
у беларусі
беларусь
навіны
адукацыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_0:177:3012:1871_1920x0_80_0_0_174c382c20fb294523c406181f943dfc.jpg
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла даты экзаменаў у 9 класе, рэкамендацыі па правядзенні выпускных экзаменаў апублікаваны на нацыянальным адукацыйным партале.Навучальныя заняткі ў выпускных класах – 9-х і 11-х – у гэтым годзе будуць заканчвацца 25 мая, ва ўсіх іншых класах – 31 мая.Што да экзаменаў, то дзевяцікласнікаў чакае чатыры выпрабаванні:Фармат здачы экзаменаў будзе наступны: з гэтага часу па мовах дзевяцікласнікі будуць пісаць пераказ (раней быў дыктант), па матэматыцы, як і раней, кантрольная работа, па гісторыі Беларусі – вусная здача па білетах.Па мовах і матэматыцы адводзіцца 4 астранамічныя гадзіны, па гісторыі Беларусі – 30 хвілін на падрыхтоўку да вуснага адказу па білеце.На нацыянальным адукацыйным партале ўжо адкрыта рубрыка "Практычныя заданні для выпускнога экзамену", дзе размешчаны арыенціровачныя экзаменацыйныя пытанні.Экзамены будуць пачынацца ў 9 раніцы. Тэксты і заданні да іх аб’явяць па тэлебачанні і радыё, таксама яны будуць размяшчацца ў дзень правядзення экзаменаў на сайце Мінадукацыі.Тыя, хто не зможа здаць экзамены ва ўстаноўленыя тэрміны, напісаць іх змогуць у рэзервовыя даты – з 21 па 25 жніўня.Экзамены ў 11 класеУ Мінадукацыі нагадваюць, што з гэтага года выпускнікі школ замест выпускных экзаменаў здаюць два цэнтралізаваныя – па рускай ці беларускай мове і другім любым прадметам на выбар (матэматыцы, фізіцы, біялогіі і гэтак далей).Асноўныя тэрміны здачы "моўных" экзаменаў – 14 мая, рэзервовыя – 23 мая. Калі не атрымліваецца ні ў адну з гэтых дат, апошні тэрмін – 21 жніўня.Па іншых прадметах асноўныя тэрміны – 21 мая, рэзервовая дата – 25 мая. Апошняя – 23 жніўня.Апошні званок і выпускныя вечарыУ гэтым годзе апошні званок для навучэнцаў 9 класаў (а таксама 10-х, у якіх навучаліся вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) і 11-х, праводзіцца 25 мая.Выпускныя вечары для 11 класаў Мінадукацыі рэкамендуе правесці 10 чэрвеня 2023 года (субота).>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104489/82/1044898249_142:0:2871:2047_1920x0_80_0_0_6ca407fda8aef0a6bc0b506ba3c905ef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абітурыент – 2023, міністэрства адукацыі рб, грамадства, выпускнікі, экзамены, школа, у беларусі, беларусь, навіны , адукацыя
абітурыент – 2023, міністэрства адукацыі рб, грамадства, выпускнікі, экзамены, школа, у беларусі, беларусь, навіны , адукацыя
Мінадукацыі назвала даты выпускных экзаменаў для дзевяцікласнікаў
11:13 27.03.2023 (абноўлена: 17:53 26.07.2023) Вучням нагадваюць, што з гэтага года ў экзаменацыйную праграму за базавую школу вяртаецца экзамен па гісторыі Беларусі.
МІНСК, 27 сак – Sputnik. Міністэрства адукацыі зацвердзіла даты экзаменаў у 9 класе, рэкамендацыі па правядзенні выпускных экзаменаў апублікаваны на нацыянальным адукацыйным партале.
Навучальныя заняткі ў выпускных класах – 9-х і 11-х – у гэтым годзе будуць заканчвацца 25 мая, ва ўсіх іншых класах – 31 мая.
Што да экзаменаў, то дзевяцікласнікаў чакае чатыры выпрабаванні:
беларуская мова (1 чэрвеня),
гісторыя Беларусі (9 чэрвеня).
Фармат здачы экзаменаў будзе наступны: з гэтага часу па мовах дзевяцікласнікі будуць пісаць пераказ (раней быў дыктант), па матэматыцы, як і раней, кантрольная работа, па гісторыі Беларусі – вусная здача па білетах.
Па мовах і матэматыцы адводзіцца 4 астранамічныя гадзіны, па гісторыі Беларусі – 30 хвілін на падрыхтоўку да вуснага адказу па білеце.
На нацыянальным адукацыйным партале ўжо адкрыта рубрыка "Практычныя заданні для выпускнога экзамену", дзе размешчаны арыенціровачныя экзаменацыйныя пытанні.
Экзамены будуць пачынацца ў 9 раніцы. Тэксты і заданні да іх аб’явяць па тэлебачанні і радыё, таксама яны будуць размяшчацца ў дзень правядзення экзаменаў на сайце Мінадукацыі.
Тыя, хто не зможа здаць экзамены ва ўстаноўленыя тэрміны, напісаць іх змогуць у рэзервовыя даты – з 21 па 25 жніўня.
У Мінадукацыі нагадваюць, што з гэтага года выпускнікі школ замест выпускных экзаменаў здаюць два цэнтралізаваныя – па рускай ці беларускай мове і другім любым прадметам на выбар (матэматыцы, фізіцы, біялогіі і гэтак далей).
Асноўныя тэрміны здачы "моўных" экзаменаў – 14 мая, рэзервовыя – 23 мая. Калі не атрымліваецца ні ў адну з гэтых дат, апошні тэрмін – 21 жніўня.
Па іншых прадметах асноўныя тэрміны – 21 мая, рэзервовая дата – 25 мая. Апошняя – 23 жніўня.
Апошні званок і выпускныя вечары
У гэтым годзе апошні званок для навучэнцаў 9 класаў (а таксама 10-х, у якіх навучаліся вучні з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) і 11-х, праводзіцца 25 мая.
Выпускныя вечары для 11 класаў Мінадукацыі рэкамендуе правесці 10 чэрвеня 2023 года (субота).
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь