https://bel.sputnik.by/20230328/kamandy-z-belarus--ras-ne-moguts-udzelnchats-u-spaborntstvakh--mak-1073750553.html
Каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах – МАК
Каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах – МАК
Sputnik Беларусь
Гэта значыць студзеньская рэкамендацыя МАК аб допуску датычыцца толькі індывідуальных відаў спорту. 28.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-28T18:16+0300
2023-03-28T18:16+0300
2023-03-28T18:16+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
мак
міжнародны алімпійскі камітэт (мак)
томас бах
спорт
палітыка
у свеце
бяспека
спецаперацыя
расіяне
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073749726_0:428:2880:2048_1920x0_80_0_0_a4120bb9a373a6d890392141ee0765fc.jpg
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Каманды з Беларусі і Расіі не могуць разглядацца ў якасці ўдзельнікаў міжнародных спаборніцтваў. З такой заявай выступіў прэзідэнт МАК Томас Бах.У аўторак, 28 сакавіка, у Лазане адбылося пасяджэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта.Такім чынам, гэта азначае, што студзеньскія рэкамендацыі МАК аб допуску беларусаў і расіян датычацца толькі індывідуальных відаў спорту.Акрамя таго, МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям не дапускаць да спаборніцтваў беларускіх і расійскіх атлетаў, звязаных з узброенымі сіламі.А вось спартсменаў, якія не падтрымліваюць СВА ва Украіне, МАК рэкамендаваў дапускаць да стартаў, але ў нейтральным статусе. Атлеты таксама павінны адпавядаць усім антыдопінгавым рэкамендацыям.Пры допуску беларусаў і расіян да спаборніцтваў таксама павінны ўлічвацца іх публічныя заявы, удзел у мітынгах і дэманстрацыя сімволікі ў падтрымку спецаперацыі, заявілі ў МАК.Што да летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе, то, паводле слоў Баха, МАК прыме рашэнне па гэтым пытанні пазней.Дакладнага часу, калі будзе прынята рашэнне, кіраўнік МАК не назваў. "Ніхто не ведае, што будзе заўтра ці праз дзевяць месяцаў. У мяне няма адказу, калі настане патрэбны час. Мы павінны сачыць за сітуацыяй", - дадаў ён.У лютым 2022 года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць беларусаў і расіян ад спаборніцтваў з-за сітуацыі ва Украіне. Большасць федэрацый далучыліся да рэкамендацый МАК.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073749726_0:0:2732:2048_1920x0_80_0_0_cc34a3c6d56306d7029b86b4313a0cbb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мак, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), томас бах, спорт, палітыка, у свеце, бяспека, спецаперацыя, расіяне, беларусы, украіна, навіны , санкцыі
мак, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), томас бах, спорт, палітыка, у свеце, бяспека, спецаперацыя, расіяне, беларусы, украіна, навіны , санкцыі
Каманды з Беларусі і Расіі не могуць удзельнічаць у спаборніцтвах – МАК
Гэта значыць студзеньская рэкамендацыя МАК аб допуску датычыцца толькі індывідуальных відаў спорту.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Каманды з Беларусі і Расіі не могуць разглядацца ў якасці ўдзельнікаў міжнародных спаборніцтваў. З такой заявай выступіў прэзідэнт МАК Томас Бах.
У аўторак, 28 сакавіка, у Лазане адбылося пасяджэнне выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта.
"Расійскія і беларускія спартсмены не павінны дапускацца да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах па камандных відах спорту", - сказаў Бах па выніках пасяджэння.
Такім чынам, гэта азначае, што студзеньскія рэкамендацыі МАК аб допуску беларусаў і расіян датычацца толькі індывідуальных відаў спорту.
Акрамя таго, МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям не дапускаць да спаборніцтваў беларускіх і расійскіх атлетаў, звязаных з узброенымі сіламі.
А вось спартсменаў, якія не падтрымліваюць СВА ва Украіне, МАК рэкамендаваў дапускаць да стартаў, але ў нейтральным статусе. Атлеты таксама павінны адпавядаць усім антыдопінгавым рэкамендацыям.
Пры допуску беларусаў і расіян да спаборніцтваў таксама павінны ўлічвацца іх публічныя заявы, удзел у мітынгах і дэманстрацыя сімволікі ў падтрымку спецаперацыі, заявілі ў МАК.
Што да летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў 2024 годзе, то, паводле слоў Баха, МАК прыме рашэнне па гэтым пытанні пазней.
"МАК захоўвае за сабой права прыняць рашэнне ў патрэбны час, нават калі яны пройдуць адбор па правілах сваёй федэрацыі. МАК ужо ўвёў санкцыі ў дачыненні да расійскага і беларускага ўрадаў. Сцягі і гімны гэтых краін не павінны дэманстравацца на міжнародных спаборніцтвах, гэтыя санкцыі застаюцца ў сіле", - сказаў Бах.
Дакладнага часу, калі будзе прынята рашэнне, кіраўнік МАК не назваў. "Ніхто не ведае, што будзе заўтра ці праз дзевяць месяцаў. У мяне няма адказу, калі настане патрэбны час. Мы павінны сачыць за сітуацыяй", - дадаў ён.
У лютым 2022 года МАК рэкамендаваў міжнародным спартыўным федэрацыям адхіліць беларусаў і расіян ад спаборніцтваў з-за сітуацыі ва Украіне. Большасць федэрацый далучыліся да рэкамендацый МАК.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь