Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Пуцін могуць абмеркаваць у рамках ВДС тэму бяспекі – Пяскоў

© Пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнты Расіі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 28.03.2023
Падпісацца
Пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Маскве 6 красавіка, на парадку дня будуць актуальныя пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін.
МІНСК, 28 сак – Sputnik. Прэзідэнты Беларусі і Расіі могуць абмеркаваць на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў тым ліку і пытанні бяспекі, паведаміў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў.
Такім чынам прадстаўнік Крамля адказаў на пытанне, ці будуць кіраўнікі дзвюх дзяржаў закранаць тэму будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.
"Парадак дня ВДС перш за ўсё, вядома ж, факусіруецца на бягучых актуальных пытаннях развіцця нашай Саюзнай дзяржавы. Але пры неабходнасці, вядома, там могуць разглядацца і пытанні, звязаныя з бяспекай. Тым больш тэма ў сувязі з вядомымі падзеямі, у сувязі з недружалюбным асяроддзем нашых краін з’яўляецца вельмі актуальнай", - сказаў Пяскоў.
Напярэдадні прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін праінфармаваў, што пасяджэнне Вышэйшага савета Cаюзнай дзяржавы прызначана на 6 красавіка, яно пройдзе ў Маскве. Мерапрыемства традыцыйна адбудзецца пры ўдзеле лідараў дзвюх краін Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі і будзе прымеркавана да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Адной з ключавых тэм на пасяджэнні стане рэалізацыя 28 інтэграцыйных праграм, якія былі зацверджаны на мінулым пасяджэнні ВДС, што адбылося ў канцы 2021 года.
Нагадаем, прэзідэнт Расіі на мінулым тыдні заявіў, што на беларускай тэрыторыі ўзводзіцца сховішча для размяшчэння тактычнай ядзернай зброі, яно будзе гатова да 1 ліпеня 2023 года.
Многія заходнія краіны прыйшлі да высновы, што гэта парушае міжнародныя абавязацельствы і падрывае стратэгічную стабільнасць у рэгіёне. Аднак у Крамлі падкрэслілі, што рэакцыя Захаду ніяк не паўплывае на планы Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі.
У беларускім МЗС адказалі, што такім чынам рэспубліка робіць вымушаныя дзеянні ў адказ па ўмацаванні ўласнай бяспекі і абараназдольнасці.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Беларусь прадпрымае вымушаныя меры па ўмацаванні бяспекі – МЗС
Пасол РФ адказаў на папрокі ЗША з-за размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі
Пяскоў: на планы РФ размясціць ядзерную зброю ў Беларусі ніхто не паўплывае
Стужка навiн
0