https://bel.sputnik.by/20230329/zakharava-nazvala-rashenne-mak-eksperymentam-nad-sutnastsyu-chalaveka-1073771348.html
Захарава назвала рашэнне МАК эксперыментам над сутнасцю чалавека
Захарава назвала рашэнне МАК эксперыментам над сутнасцю чалавека
Sputnik Беларусь
Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС заклікала ўсе дзяржавы і іх грамадзян супрацьстаяць падобным "нацыяналістычным" тэндэнцыям. 29.03.2023, Sputnik Беларусь
2023-03-29T12:37+0300
2023-03-29T12:37+0300
2023-03-29T12:37+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
спорт
марыя захарава
расія
мак
міжнародны алімпійскі камітэт (мак)
украіна
меркаванне
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/01/1071787370_0:0:3120:1756_1920x0_80_0_0_9c6165f306e77a3fba4f6c1d5be20f7d.jpg
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па ўвядзенні абмежаванняў на допуск расійскіх спартсменаў з’яўляецца праявай нацыяналізму і "эксперыментам над чалавечнасцю". Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.28 сакавіка ў Лазане адбылося пасяджэнне выканкама МАК. Паводле яго вынікаў, быў прыняты шэраг рэкамендацый па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў. Так, беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць спецаперацыю ва Украіне, могуць выступаць на турнірах, але толькі ў нейтральным статусе. Таксама МАК рэкамендаваў не дапускаць да стартаў спартсменаў, якія маюць дачыненне да ўзброеных сіл або органаў бяспекі. Акрамя таго, каманды з Расіі і Беларусі, згодна з рэкамендацыяй, не разглядаюцца як удзельнікі спаборніцтваў у гульнявых відах."Гэта нацыяналізм, ксенафобія, нянавісць па этнічных, культурных, рэлігійных і іншых матывах ужо на практыцы, але не практыцы маргінальных груп, якія знаходзяцца па-за законам, па-за мараллю і выгнаны з грамадства, а тое, што вызнаюць арганізацыі і структуры, якія з’яўляюцца флагманамі грамадскага міжнароднага жыцця", - сказала Захарава ў эфіры радыё Sputnik.Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС выступіла з заклікам да ўсіх дзяржаў і іх грамадзян супрацьстаяць падобным "нацыяналістычным" тэндэнцыям. Захарава ўпэўнена ў небяспецы такіх плыней, што ў выніку можа закрануць значна шырэйшыя групы людзей, а не толькі спартсменаў і расіян.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/01/1071787370_281:0:3012:2048_1920x0_80_0_0_d74fb9e0f83302e93254c5c8446de65f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, спорт, марыя захарава, расія, мак, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), украіна, меркаванне, у свеце, палітыка
спецаперацыя, спорт, марыя захарава, расія, мак, міжнародны алімпійскі камітэт (мак), украіна, меркаванне, у свеце, палітыка
Захарава назвала рашэнне МАК эксперыментам над сутнасцю чалавека
Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС заклікала ўсе дзяржавы і іх грамадзян супрацьстаяць падобным "нацыяналістычным" тэндэнцыям.
МІНСК, 29 сак – Sputnik. Рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) па ўвядзенні абмежаванняў на допуск расійскіх спартсменаў з’яўляецца праявай нацыяналізму і "эксперыментам над чалавечнасцю". Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
28 сакавіка ў Лазане адбылося пасяджэнне выканкама МАК. Паводле яго вынікаў, быў прыняты шэраг рэкамендацый па допуску беларускіх і расійскіх спартсменаў да спаборніцтваў. Так, беларусы і расіяне, якія не падтрымліваюць спецаперацыю ва Украіне, могуць выступаць на турнірах, але толькі ў нейтральным статусе. Таксама МАК рэкамендаваў не дапускаць да стартаў спартсменаў, якія маюць дачыненне да ўзброеных сіл або органаў бяспекі. Акрамя таго, каманды з Расіі і Беларусі, згодна з рэкамендацыяй, не разглядаюцца як удзельнікі спаборніцтваў у гульнявых відах.
"Гэта нацыяналізм, ксенафобія, нянавісць па этнічных, культурных, рэлігійных і іншых матывах ужо на практыцы, але не практыцы маргінальных груп, якія знаходзяцца па-за законам, па-за мараллю і выгнаны з грамадства, а тое, што вызнаюць арганізацыі і структуры, якія з’яўляюцца флагманамі грамадскага міжнароднага жыцця", - сказала Захарава ў эфіры радыё Sputnik.
Афіцыйны прадстаўнік расійскага МЗС выступіла з заклікам да ўсіх дзяржаў і іх грамадзян супрацьстаяць падобным "нацыяналістычным" тэндэнцыям. Захарава ўпэўнена ў небяспецы такіх плыней, што ў выніку можа закрануць значна шырэйшыя групы людзей, а не толькі спартсменаў і расіян.
"Гэта не пра медалі гісторыя, гэта пра эксперыменты над нашай чалавечнасцю, гэта эксперыменты над сутнасцю чалавека", - дадала Захарава.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь