Супрацоўніцтва Масквы і Мінска грунтуецца на павазе і даверы – Лукашэнка

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь, 1920, 31.03.2023
Падпісацца
Прыярытэт у знешнім гандлі Беларусь аддае стратэгічным партнёрам Расіі і Кітаю.
МІНСК, 31 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб тым, што ў Мінска і Масквы няма закрытых тэм.
"На вышэйшым узроўні супрацоўніцтва Беларусі і Расіі грунтуецца на павазе і ўзаемнай падтрымцы бакоў. Закрытых тэм у нас няма", - заявіў кіраўнік дзяржавы падчас паслання народу і парламенту.
Пры гэтым ён паведаміў, што экспарт беларускіх тавараў у Расію ў 2022 годзе вырас у 1,4 разы і склаў 23 мільярды долараў. Агульны гандаль "перасягнуў рубеж 50 мільярдаў долараў".
Прыярытэт у знешнім гандлі Беларусь аддае стратэгічным партнёрам – Расіі і Кітаю.
"Наша ўзаемадзеянне з Расіяй мае ўсёабдымны і шматпланавы характар. Мы выбудавалі дастаткова эфектыўную мадэль міждзяржаўных адносін у цэнтры якой знаходзіцца будаўніцтва Саюзнай дзяржавы", - заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, вопыт беларуска-расійскай інтэграцыі стаў паказальным для іншых аналагічных структур на постсавецкай прасторы.
Акрамя таго, Лукашэнка выказаў меркаванне аб тым, што Еўропа можа захавацца толькі аб’яднаўшыся з Расіяй.
"Ідзе разбурэнне Еўропы... Еўропа можа захавацца толькі з намі, перш за ўсё з Расіяй. Калі Еўропа аб’яднаецца з Расіяй, гэта будзе такі полюс, з якім ніхто не справіцца. Скажу нават – ні дружалюбны нам Кітай, ні тым больш Злучаныя Штаты Амерыкі", - заявіў ён.
Паводле яго слоў, такое партнёрства, якое мае і рэсурсы, і кампетэнцыі, прывяло б да "найвысокай канкурэнтнасці". "І амерыканцы выкарыстоўваюць у тым ліку бойню ва Украіне, каб… Еўропу падпарадкаваўшы і растаптаўшы, трымаць у стойле", - заявіў прэзідэнт Беларусі.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
У Крамлі адрэагавалі на прапанову Лукашэнкі аб перамір’і ва Украіне
Лукашэнка заклікаў пазбавіцца ад чужых балтоў і гаек у Саюзнай дзяржаве
Сі Цзіньпін: упарта рухацца да новых перспектыў дружбы Кітая і Расіі
Стужка навiн
0