https://bel.sputnik.by/20230402/naselntstva-belarus-za-god-zmenshylasya-na-55-tys-chalavek-1073821656.html
Насельніцтва Беларусі за год зменшылася на 55 тыс чалавек
Насельніцтва Беларусі за год зменшылася на 55 тыс чалавек
Sputnik Беларусь
Новыя звесткі Белстата паказваюць змяншэнне насельніцтва ў гарадах і сельскай мясцовасці, а яшчэ ў рэспубліцы з’явіліся рэгіёны з менш як 1 млн жыхароў. 02.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-02T11:44+0300
2023-04-02T11:44+0300
2023-04-02T11:44+0300
у беларусі
беларусь
грамадства
насельніцтва
статыстыка
еаэс
навіны
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104180/81/1041808183_0:0:2200:1239_1920x0_80_0_0_c62011432f349673fae732941634bdcb.jpg
МІНСК, 2 кра – Sputnik. На вёсцы ў Беларусі за мінулы год стала прыкладна на 35 тыс жыхароў менш, вынікае з новага статыстычнага зборніка Беластата.Усяго, паводле даных на 1 студзеня 2023 года, у краіне пражывала каля 9,2 млн чалавек, у тым ліку ў гарадах – 7,2 млн. Калі параўнаць гэтыя лічбы з данымі гадавой даўнасці, агульнае скарачэнне насельніцтва – каля 55 тыс чалавек. Таксама раней было каля 2 млн сельскіх жыхароў, а цяпер – прыкладна 1,9 млн.Прычым у краіне з’явіліся рэгіёны, дзе менш за мільён жыхароў, чаго раней не назіралася. У Гродзенскай вобласці жыве прыкладна 998 тыс, а ў Магілёўскай – 989 тыс чалавек. У Мінску насельніцтва амаль не зменшылася і складае па-ранейшаму амаль 2 млн.У 2022 годзе эксперты Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) адзначалі, што ў цэлым дэмаграфічная сітуацыя ў інтэграцыйным аб’яднанні блізкая да катастрофы. Так, у 2021 годзе ў Саюзе пражывалі прыкладна 184,3 млн чалавек. За апошнія пяць-сем гадоў агульная колькасць крыху павялічылася за кошт росту насельніцтва Кыргызстана, Казахстана і Расіі.Але насельніцтва Арменіі і Беларусі скарацілася. Калі казаць аб пачатку 2022 года, то нараджальнасць зніжалася ва ўсіх краінах-членах. У 1991 годзе натуральны прырост у гэтых дзяржавах быў каля 500 тыс чалавек за год. У 2019-м паказчык скараціўся ў сем разоў, а затым пандэмія каронавіруса пагоршыла сітуацыю.Таксама ёсць праблемы сардэчна-сасудзістых захворванняў, хвароб нервовай і эндакрыннай сістэм. Па гэтых і іншых прычынах ЕАЭС страціў у 2021 годзе каля 500 тыс жыхароў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104180/81/1041808183_0:0:1960:1469_1920x0_80_0_0_9546b8f20b1be5aec0777cba448e055c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, беларусь, грамадства, насельніцтва, статыстыка, еаэс, навіны , у свеце
у беларусі, беларусь, грамадства, насельніцтва, статыстыка, еаэс, навіны , у свеце
Насельніцтва Беларусі за год зменшылася на 55 тыс чалавек
Новыя звесткі Белстата паказваюць змяншэнне насельніцтва ў гарадах і сельскай мясцовасці, а яшчэ ў рэспубліцы з’явіліся рэгіёны з менш як 1 млн жыхароў.
МІНСК, 2 кра – Sputnik. На вёсцы ў Беларусі за мінулы год стала прыкладна на 35 тыс жыхароў менш, вынікае з новага статыстычнага зборніка Беластата.
Усяго, паводле даных на 1 студзеня 2023 года, у краіне пражывала каля 9,2 млн чалавек, у тым ліку ў гарадах – 7,2 млн. Калі параўнаць гэтыя лічбы з данымі гадавой даўнасці, агульнае скарачэнне насельніцтва – каля 55 тыс чалавек. Таксама раней было каля 2 млн сельскіх жыхароў, а цяпер – прыкладна 1,9 млн.
Прычым у краіне з’явіліся рэгіёны, дзе менш за мільён жыхароў, чаго раней не назіралася. У Гродзенскай вобласці жыве прыкладна 998 тыс, а ў Магілёўскай – 989 тыс чалавек. У Мінску насельніцтва амаль не зменшылася і складае па-ранейшаму амаль 2 млн.
У 2022 годзе эксперты Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) адзначалі, што ў цэлым дэмаграфічная сітуацыя ў інтэграцыйным аб’яднанні блізкая да катастрофы. Так, у 2021 годзе ў Саюзе пражывалі прыкладна 184,3 млн чалавек. За апошнія пяць-сем гадоў агульная колькасць крыху павялічылася за кошт росту насельніцтва Кыргызстана, Казахстана і Расіі.
Але насельніцтва Арменіі і Беларусі скарацілася. Калі казаць аб пачатку 2022 года, то нараджальнасць зніжалася ва ўсіх краінах-членах. У 1991 годзе натуральны прырост у гэтых дзяржавах быў каля 500 тыс чалавек за год. У 2019-м паказчык скараціўся ў сем разоў, а затым пандэмія каронавіруса пагоршыла сітуацыю.
Таксама ёсць праблемы сардэчна-сасудзістых захворванняў, хвароб нервовай і эндакрыннай сістэм. Па гэтых і іншых прычынах ЕАЭС страціў у 2021 годзе каля 500 тыс жыхароў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Больш за 8 тысяч грамадзян Беларусі
маюць па два пашпарты