https://bel.sputnik.by/20230403/krutoy-buduchynyu-sayuznay-dzyarzhavy-vyznachats-moladz-1073954666.html
Крутой: будучыню Саюзнай дзяржавы вызначаць моладзі
Крутой: будучыню Саюзнай дзяржавы вызначаць моладзі
Sputnik Беларусь
Пасол Беларусі ў Расіі лічыць, што трывалыя саюзы пачынаюцца не з праграм, а рэальных сувязей паміж народамі. 03.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-03T12:23+0300
2023-04-03T12:23+0300
2023-04-03T12:23+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дзмітрый крутой
грамадства
палітыка
у беларусі
беларусь
расія
моладзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_0:0:1280:721_1920x0_80_0_0_de2ee1ae8587baa4e9ecaadb1dc395ae.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Стратэгічную перавагу на сусветнай арэне будуць мець тыя краіны, якія эфектыўна развіваюць і рэалізуюць чалавечы капітал, у першую чаргу моладзь, заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у звароце да ўдзельнікаў міжнароднага круглага стала, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, перадае Sputnik.Старэйшаму пакаленню, як адзначыў пасол, важна ўжо зараз успрымаць моладзь як рухаючую сілу.Ён дадаў, што самыя трывалыя саюзы ствараюцца натуральным шляхам паміж блізкімі народамі, а не навязваюцца зверху ўрадамі."Сапраўднае брацтва народаў пачынаецца не з праграм і не з пастаноў, а вось з такіх добрасуседскіх роўных адносін паміж асобнымі прадстаўнікамі народаў", - падкрэсліў дыпламат.Крутой нагадаў, што многія пакаленні ў Беларусі і Расіі жылі ў адной цывілізацыйнай прасторы.Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі. З 26 студзеня 2000 года саюз дзвюх краін афіцыйна называецца Саюзнай дзяржавай.У гонар свята ў Мінску ў мінулую нядзелю 2 красавіка ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход з канцэртам, на якім прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы, парламентарыі, прадстаўнікі дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, а таксама органаў Саюзнай дзяржавы.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/02/0e/1072270096_84:0:1221:853_1920x0_80_0_0_1bd1368ba26137b0e48cdec61382c7f8.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дзмітрый крутой, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, расія, моладзь
саюзная дзяржава, дзмітрый крутой, грамадства, палітыка, у беларусі, беларусь, расія, моладзь
Крутой: будучыню Саюзнай дзяржавы вызначаць моладзі
Пасол Беларусі ў Расіі лічыць, што трывалыя саюзы пачынаюцца не з праграм, а рэальных сувязей паміж народамі.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Стратэгічную перавагу на сусветнай арэне будуць мець тыя краіны, якія эфектыўна развіваюць і рэалізуюць чалавечы капітал, у першую чаргу моладзь, заявіў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой у звароце да ўдзельнікаў міжнароднага круглага стала, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, перадае Sputnik.
Старэйшаму пакаленню, як адзначыў пасол, важна ўжо зараз успрымаць моладзь як рухаючую сілу.
"Менавіта моладзь уяўляе сабой стратэгічны патэнцыял сацыяльнага развіцця, які ў канчатковым рахунку важней і сыравінных, і фінансавых рэсурсаў", - сказаў Крутой.
Ён дадаў, што самыя трывалыя саюзы ствараюцца натуральным шляхам паміж блізкімі народамі, а не навязваюцца зверху ўрадамі.
"Сапраўднае брацтва народаў пачынаецца не з праграм і не з пастаноў, а вось з такіх добрасуседскіх роўных адносін паміж асобнымі прадстаўнікамі народаў", - падкрэсліў дыпламат.
Крутой нагадаў, што многія пакаленні ў Беларусі і Расіі жылі ў адной цывілізацыйнай прасторы.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адзначаецца штогод 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі Дагавор аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі. З 26 студзеня 2000 года саюз дзвюх краін афіцыйна называецца Саюзнай дзяржавай.
У гонар свята ў Мінску ў мінулую нядзелю 2 красавіка ў Палацы Рэспублікі прайшоў урачысты сход з канцэртам, на якім прысутнічалі вышэйшыя службовыя асобы, парламентарыі, прадстаўнікі дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, а таксама органаў Саюзнай дзяржавы.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь