Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Падазроная ў выбуху ў Пецярбургу: я прынесла статуэтку, якая ўзарвалася

© МВД России / Перайсці ў медыябанкДар'я Трэпава, затрыманая ў Санкт-Пецярбургу па падазрэнні ў арганізацыі забойства ваенкора Уладлена Татарскага (скрыншот відэа)
Дар'я Трэпава, затрыманая ў Санкт-Пецярбургу па падазрэнні ў арганізацыі забойства ваенкора Уладлена Татарскага (скрыншот відэа) - Sputnik Беларусь, 1920, 03.04.2023
Падпісацца
Затрыманая Дар’я Трэпава прызналася, што прынесла ў пецярбургскую кавярню статуэтку, якая ўзарвалася, і ад гэтага загінуў Уладлен Татарскі.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Падазроная па справе аб тэракце ў кафэ на Васільеўскім востраве ў Санкт-Пецярбургу Дар’я Трэпава дала паказанні праваахоўнікам, відэа апублікавала МУС Расіі.
Нагадаем, 2 красавіка ў Санкт-Пецярбургу ў кавярні на Васільеўскім востраве адбыўся выбух. У выніку загінуў ваенкор Уладлен Татарскі (Максім Фамін). Яшчэ 32 чалавекі пацярпелі.
"Я прынесла туды (у кафэ - Sputnik) статуэтку, якая ўзарвалася", - кажа Трэпава на відэа.
На пытанне аб тым, хто перадаў ёй статуэтку, падазроная сказала: "Можна, я пазней раскажу?".
Раней Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт РФ (НАК) заявіў, што для злачынства ў Санкт-Пецярбургу ўкраінскія спецслужбы выкарыстоўвалі агентуру, якая супрацоўнічала з "Фондом борьбы с коррупцией" (ФНК) Аляксея Навальнага – у Расіі прызнаны замежным агентам. Затрыманая Дар’я Трэпава з’яўляецца прыхільніцай ФНК, гаворыцца ў заяве НАК.
"Расія сутыкнулася з кіеўскім рэжымам. Гэта рэжым, які падтрымлівае тэрарыстычныя дзеянні, гэта рэжым, які стаіць за забойствам Дар’і Дугінай, гэта рэжым, які, магчыма, стаіць за забойствам Фаміна, за тэрактам у Санкт-Пецярбургу, гэта рэжым, які стаіць за забойствамі людзей на працягу многіх гадоў, пачынаючы з 2014 года, менавіта таму праводзіцца спецыяльная ваенная аперацыя", - заявіў з гэтай нагоды прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Пяскоў: ёсць даныя аб датычнасці спецслужбаў Украіны да тэракта ў Пецярбургу
СК РФ паведаміў аб затрыманні падазронай па справе аб выбуху ў пецярбургскім кафэ
Колькасць пацярпелых пры выбуху ў Пецярбургу дасягнула 32 чалавек
Стужка навiн
0