https://bel.sputnik.by/20230403/sm-zapushchana-pratsedura-peradachy-rasyank-saf-sapeg--rasyu-1073966009.html
Працэдура перадачы расіянкі Сафіі Сапегі ў Расію запушчана
Працэдура перадачы расіянкі Сафіі Сапегі ў Расію запушчана
Sputnik Беларусь
Напярэдадні з'явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію. 03.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-03T16:28+0300
2023-04-03T16:28+0300
2023-04-03T17:14+0300
сафія сапега
экстрэмізм
тэрарызм
пратэсты пасля выбараў у беларусі
бяспека
грамадства
у беларусі
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061651136_0:0:1624:915_1920x0_80_0_0_44a959311b6f99f6bf40ac48592234c7.jpg
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Працэдура перадачы ў Расію прыгаворанай у Беларусі да шасці гадоў пазбаўлення волі расіянкі Сафіі Сапегі запушчана, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на адваката дзяўчыны."Хадайніцтва аб яе пераводзе (у Расію) пададзена ў Мінюст РФ, працэс запушчаны. Па тэрмінах – без каментарыяў", - цытуе агенцтва Антона Гашынскага.Сям'я Сафіі Сапегі пакуль што не каменціруе інфармацыю аб яе магчымай экстрадыцыі ў Расію."Я нічога не магу сказаць на гэты момант, у нас няма ніякай інфармацыі, і ніякіх афіцыйных папер з гэтай нагоды", - заявіў Sputnik у панядзелак па тэлефоне айчым Сапегі Сяргей Дудзіч. Ад іншых каментарыяў ён адмовіўся, таксама ён не адказаў на пытанне аб тым, ці запытала сям'я сустрэчу з Сафіяй.Нагадаем, напярэдадні з’явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію. Маці дзяўчыны і яе біялагічны бацька звярнуліся з хадайніцтвам аб яе пераводзе ў Расію ў Мінюст РФ, і сама дзяўчына, і беларускі бок далі на гэта згоду.У пасольстве РФ у Беларусі Sputnik паведамілі, што расійскія дыпламаты працягваюць працаваць па справе Сафіі Сапегі, узаемадзейнічаюць з яе адвакатам і беларускім бокам і чакаюць чарговай сустрэчы з ёй.Справа СапегіСафію Сапегу знялі з самалёта, калі яна і адміністратар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч ляцелі з Афінаў у Вільнюс. У дачыненні да Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Суд над Пратасевічам ідзе ў Мінску.Сапега, якая вяла прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкі Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі", атрымала 6 гадоў пазбаўлення волі за тое, што зліла ў сетку дадзеныя соцень сілавікоў, пракурораў, журналістаў. Суд над ёй праходзіў у Гродне, у закрытым рэжыме. Яна прызнала віну і супрацоўнічала са следствам.У сакавіку Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс Сафію Сапегу ў "тэрарыстычны" спісак.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1c/1061651136_40:0:1597:1168_1920x0_80_0_0_feab3aa9dea78d5742e29a7be2910d0c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сафія сапега, экстрэмізм, тэрарызм, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
сафія сапега, экстрэмізм, тэрарызм, пратэсты пасля выбараў у беларусі, бяспека, грамадства, у беларусі, беларусь, навіны
Працэдура перадачы расіянкі Сафіі Сапегі ў Расію запушчана
16:28 03.04.2023 (абноўлена: 17:14 03.04.2023) Напярэдадні з'явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію.
МІНСК, 3 кра – Sputnik. Працэдура перадачы ў Расію прыгаворанай у Беларусі да шасці гадоў пазбаўлення волі расіянкі Сафіі Сапегі запушчана, паведамляе
РІА Навіны са спасылкай на адваката дзяўчыны.
"Хадайніцтва аб яе пераводзе (у Расію) пададзена ў Мінюст РФ, працэс запушчаны. Па тэрмінах – без каментарыяў", - цытуе агенцтва Антона Гашынскага.
Сям'я Сафіі Сапегі пакуль што не каменціруе інфармацыю аб яе магчымай экстрадыцыі ў Расію.
"Я нічога не магу сказаць на гэты момант, у нас няма ніякай інфармацыі, і ніякіх афіцыйных папер з гэтай нагоды", - заявіў Sputnik у панядзелак па тэлефоне айчым Сапегі Сяргей Дудзіч. Ад іншых каментарыяў ён адмовіўся, таксама ён не адказаў на пытанне аб тым, ці запытала сям'я сустрэчу з Сафіяй.
Нагадаем, напярэдадні з’явілася інфармацыя аб тым, што Сапега можа вярнуцца ў Расію. Маці дзяўчыны і яе біялагічны бацька звярнуліся з хадайніцтвам аб яе пераводзе ў Расію ў Мінюст РФ, і сама дзяўчына, і беларускі бок далі на гэта згоду.
У пасольстве РФ у Беларусі Sputnik паведамілі, што расійскія дыпламаты працягваюць працаваць па справе Сафіі Сапегі, узаемадзейнічаюць з яе адвакатам і беларускім бокам і чакаюць чарговай сустрэчы з ёй.
Сафію Сапегу знялі з самалёта, калі яна і адміністратар прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім Telegram-канала NEXTA Раман Пратасевіч ляцелі з Афінаў у Вільнюс. У дачыненні да Пратасевіча ўзбуджана крымінальная справа па больш як 10 артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі. Суд над Пратасевічам ідзе ў Мінску.
Сапега, якая вяла прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкі Telegram-канал "Чорная кніга Беларусі", атрымала 6 гадоў пазбаўлення волі за тое, што зліла ў сетку дадзеныя соцень сілавікоў, пракурораў, журналістаў. Суд над ёй праходзіў у Гродне, у закрытым рэжыме. Яна прызнала віну і супрацоўнічала са следствам.
У сакавіку Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі ўнёс Сафію Сапегу ў "тэрарыстычны" спісак.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь