https://bel.sputnik.by/20230404/dlya-tanga-patrebny-dvoe-laro-ab-gatonasts-ras-znzts-yadzernyya-ryzyk-1073978800.html
Для танга патрэбны двое: Лаўроў аб гатоўнасці Расіі знізіць ядзерныя рызыкі
Для танга патрэбны двое: Лаўроў аб гатоўнасці Расіі знізіць ядзерныя рызыкі
Sputnik Беларусь
Крэмль неаднаразова выступаў з прапановамі па ўрэгуляванні актуальных міжнародных праблем, аднак на Захадзе іх ігнаравалі ці не прымалі. 04.04.2023, Sputnik Беларусь
2023-04-04T09:09+0300
2023-04-04T09:09+0300
2023-04-04T09:13+0300
ядзерная зброя ў беларусі
ядзерная зброя
сяргей лаўроў
расія
мзс рф
бяспека
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/18/1071528603_0:19:3096:1761_1920x0_80_0_0_4781421eb88ffde659619b28a46ddb5e.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Масква гатова да кантактаў з заходнімі краінамі для аздараўлення сітуацыі ў Еўропе і Еўра-Атлантыцы і доўгатэрміновага зніжэння ядзерных рызык, але жаданне аднаго боку – гэта яшчэ не ўсё, такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.Паводле слоў міністра, задача дыпламатыі – шукаць і выпрацоўваць мірныя, палітыка-дыпламатычныя спосабы, закліканыя ўрэгуляваць супярэчнасці і канфлікты паміж дзяржавамі – у тым ліку і з ядзернай зброяй.Дыпламат нагадаў аб тым, што для ўрэгулявання актуальных міжнародных праблем Масква неаднаразова раней уносіла прапановы канструктыўных пачынанняў і прагматычных непалітызаваных прапаноў."Аднак у Вашынгтоне і Бруселі нас або ігнаравалі, або рэакцыя была адмоўная. У канчатковым выніку гэта прывяло да цяперашняга крызісу ва Украіне", - сказаў Лаўроў.Кіраўнік МЗС удакладніў, што Крэмль па-ранейшаму адкрыты да кантактаў, аднак яны павінны адбывацца на раўнапраўнай аснове і ўлічваць інтарэсы Расіі – для "аздараўлення сітуацыі ў Еўропе і Еўра-Атлантыцы, доўгатэрміновага зніжэння ядзерных рызык".Для гэтага галоўнай умовай з’яўляецца адмова заходніх краін ад прынятага імі агрэсіўнага варожага курса. Аднак на Захадзе, паводле слоў міністра, да канструктыўнага дыялогу з Расіяй не гатовы.Ядзерная зброя ў БеларусіРаней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся аб тым, што, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў, размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Па словах расійскага лідара, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў рэспубліцы скончыцца 1 ліпеня.Пры гэтым Пуцін растлумачыў, што Расія не перадае Беларусі сваю ядзерную зброю, а робіць тое, што ўжо дзесяцігоддзямі робяць ЗША.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2023
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/01/18/1071528603_205:0:2936:2048_1920x0_80_0_0_e89d500c2b3fb5f2c38fbf4d988d9728.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ядзерная зброя, сяргей лаўроў, расія, мзс рф, бяспека, палітыка, навіны
ядзерная зброя, сяргей лаўроў, расія, мзс рф, бяспека, палітыка, навіны
Для танга патрэбны двое: Лаўроў аб гатоўнасці Расіі знізіць ядзерныя рызыкі
09:09 04.04.2023 (абноўлена: 09:13 04.04.2023) Крэмль неаднаразова выступаў з прапановамі па ўрэгуляванні актуальных міжнародных праблем, аднак на Захадзе іх ігнаравалі ці не прымалі.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Масква гатова да кантактаў з заходнімі краінамі для аздараўлення сітуацыі ў Еўропе і Еўра-Атлантыцы і доўгатэрміновага зніжэння ядзерных рызык, але жаданне аднаго боку – гэта яшчэ не ўсё, такую заяву зрабіў кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў.
Паводле слоў міністра, задача дыпламатыі – шукаць і выпрацоўваць мірныя, палітыка-дыпламатычныя спосабы, закліканыя ўрэгуляваць супярэчнасці і канфлікты паміж дзяржавамі – у тым ліку і з ядзернай зброяй.
"І вось тут узнікае праблема, якая найбольш дакладна апісваецца ўжо дастаткова збітым, але ўдалым выразам – "для танга патрэбны двое", - сказаў Лаўроў у інтэрв’ю газеце "Аргументы и факты".
Дыпламат нагадаў аб тым, што для ўрэгулявання актуальных міжнародных праблем Масква неаднаразова раней уносіла прапановы канструктыўных пачынанняў і прагматычных непалітызаваных прапаноў.
"Аднак у Вашынгтоне і Бруселі нас або ігнаравалі, або рэакцыя была адмоўная. У канчатковым выніку гэта прывяло да цяперашняга крызісу ва Украіне", - сказаў Лаўроў.
Кіраўнік МЗС удакладніў, што Крэмль па-ранейшаму адкрыты да кантактаў, аднак яны павінны адбывацца на раўнапраўнай аснове і ўлічваць інтарэсы Расіі – для "аздараўлення сітуацыі ў Еўропе і Еўра-Атлантыцы, доўгатэрміновага зніжэння ядзерных рызык".
Для гэтага галоўнай умовай з’яўляецца адмова заходніх краін ад прынятага імі агрэсіўнага варожага курса. Аднак на Захадзе, паводле слоў міністра, да канструктыўнага дыялогу з Расіяй не гатовы.
"Небяспека такой лініі відавочная. Аб гэтым мы ўсімі даступнымі метадамі папярэджваем заходніх калег", - сказаў міністр.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся аб тым, што, не парушаючы міжнародных абавязацельстваў, размесцяць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Па словах расійскага лідара, будаўніцтва сховішча для тактычнай ядзернай зброі ў рэспубліцы скончыцца 1 ліпеня.
Пры гэтым Пуцін растлумачыў, што Расія не перадае Беларусі сваю ядзерную зброю, а робіць тое, што ўжо дзесяцігоддзямі робяць ЗША.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінск растлумачыў кіраўніку дыпламатыі ЕС,
што пагражае бяспецы ЕўропыРасія далёка наперадзе ЗША па ядзернай зброі – Кавальчук